Журналіст
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненьне для СМІ шляхам збору, асэнсаваньня і выкладаньня для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеапэратар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.
Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадзкімі інстытутамі і грамадзтвам, ажыцьцяўляе сувязь паміж імі празь які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачаньне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).
Зьмест |
[рэдагаваць] Віды журналістаў
Журналістаў падзяляюць па відах: рэпартэры, аглядальнікі, камэнтатары, вядоўцы праграм і іншыя.
[рэдагаваць] Прафэсійная рызыка
Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прчынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г.д. Топ-20 краін, небясьпечных для занятку журналістыкай [1]:
1. Ірак: 127 2. Альжыр: 60 3. Расея: 47 4. Калюмбія: 40 5. Філіпіны: 32 6. Індыя: 22 Самалі: 22 8. Босьнія і Гэрцагавіна: 19 Турцыя: 19 Пакістан: 19 11. Афганістан: 17 12. Руанда: 16 С'ера Леонэ: 16 Таджыкістан: 16 15. Бразылія: 15 16. Шры Ланка: 14 17. Мэксыка: 14 18. Банґлядэш: 12 19. Ангола: 8 Югаславія: 8
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
Журналіст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў