Прага
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
50°05′ пн. ш. 14°25′ у. д.
| Прага | ||||||
|
||||||
| Першыя згадкі | IX стагодзьдзе | |||||
| Статус гораду | сталіца | |||||
| Плошча | 496 км² км² | |||||
| Насельніцтва - з прыгарадамі - шчыльнасьць |
1 212 097 (2007) 1 941 803 2444 чал/км² |
|||||
| Тэлефонны код | 2 | |||||
| Паштовы індэкс | 100 00 — 199 00 | |||||
| Геаграфічныя каардынаты | 50°05′ пн. ш. 14°25′ у. д. | |||||
| Часавы пас - улетку |
+1 +2 |
|||||
| Мэр | Павэл Бэм | |||||
|
Месцазнаходжаньне Прагі
|
||||||
Прага (па-чэску: Praha) — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі. Горад месьціцца на рацэ Влтава ў гістарычным рэгіёне Багемія. Насельніцтва складае 1,2 мільёну жыхароў на 31 сьнежня 2007. Да цяперашняга выгляду разьвівалася адзінаццаць стагодзьдзяў. Цяпер месьціцца на тэрыторыі ў 496 квадратных кілямэтраў. Прага ўтварае адзін з чэскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прагу, а таксама зьяўляецца сталіцай Цэнтральначэскага края. Прага зьяўляецца адным з самых прыгожых гарадоў сьвету. Гістарычны цэнтр гораду знаходзіцца пад абаронай UNESCO.
Зьмест |
[рэдагаваць] Беларусы ў Празе
У Празе працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына, навучаліся, працавалі ды жылі Ларыса Геніюш і Янка Геніюш, Мікола Вяршынін. У Празе знаходзіцца беларуская рэдакцыя Радыё Свабода. На Альшанскіх могілках у Празе пахаваныя прэзыдэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, а таксама сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі.
У Празе існуюць некалькі аб’яднаньняў беларусаў Прагі і Чэхіі:
- Беларуская суполка «Скарына»
- Зьвяз беларусаў замежжа
- Аб’яднаньне беларусаў «Пагоня»
- Свабодная Беларусь
- Грамадзянская Беларусь
Выдаецца беларуская газэта «Крывія». Выдаўцом зьяўляецца аб’яднаньне «Пагоня», якое з 2006 году ў Празе адчыніла беларускую клюбоўню, якая зьбірае беларускую грамаду пад час розных культурных і грамадзянскіх мерапрыемстваў.
[рэдагаваць] Надвор'е
| Месяц | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | За год |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Максымальная цеплыня | 1,4°C | 3,1°C | 7,7°C | 13,4°C | 18,7°C | 21,2°C | 23,6°C | 23,5°C | 18,6°C | 12,8°C | 5,5°C | 2,1°C | 12,7°C |
| Мінімальная цеплыня | -3,6°C | -3,3°C | -0,1°C | 3,5°C | 8,4°C | 11,3°C | 13,4°C | 13,0°C | 9,1°C | 4,9°C | 0,3°C | -2,2°C | 4,5°C |
| Ападкі | 23,6мм | 23,1мм | 28,1мм | 38,2мм | 77,2мм | 72,7мм | 66,2мм | 69,6мм | 40,4мм | 30,5мм | 31,9мм | 25,3мм | 526,6мм |
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Прага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Інфармацыйны сайт праскай радніцы
- Партал Прагі
- Інфармацыйны партал аб Празе
- Беларуская Прага
- Газэта «Крывія»
- Суполка «Скарына»
- Зьвяз беларусаў замежжа
- Свабодная Беларусь
- Грамадзянская Беларусь
|
Адміністрацыйны падзел Чэхіі |
|
|---|---|
| Сталіца | Прага |
| Краі Чэхіі (цэнтар) | Цэнтральначэскі край (Прага) • Паўднёвачэскі край (Чэскэ Будзеёвіцэ) • Плзэньскі край (Плзэнь) • Карлаварскі край (Карлавы Вары) • Устэцкі край (Усьці над Лабэм) • Лібэрэцкі край (Лібэрэц) • Кралаваградэцкі край (Градэц Кралавэ) • Пардубіцкі край (Пардубіцэ) • Край Высачына (Іглава) • Паўднёвамараўскі край (Брно) • Аламоўцкі край (Аламоўц) • Мараўска-сілескі край (Острава) • Зьлінскі край (Зьлін) |

