Варшаўская дамова
| Вайсковы альянс | |
| Штаб-квартэра | |
| Удзельнікі | 7 сталых удзельнікаў |
| Афіцыйныя мовы | Расейская, нямецкая, польская, вугорская, чэская, румынская, баўгарская |
| Камандуючыя аб'яднанымі вайсковымі сіламі краін АВД | Іван Конеў (1955—1960) Віктар Кулікоў (1977—1991) |
| Начальнік штабу аб'яднаных вайсковых сілаў краін АВД | Аляксей Антонаў (1955—1962) Уладзімір Лобаў (1989—1990) |
| Гістарычныя падзеі | |
|---|---|
| Дамова падпісаная Вугорскае паўстаньне Апэрацыя «Дунай» Дамова скасаваная |
17 траўня 1955 4 лістапада 1956 21 жніўня 1968 1 ліпеня 1991 |
Варшаўская дамова (Дамова пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамогу) ад 14 траўня 1955 году — дакумант, які замацаваў стварэньне вайсковага саюзу эўрапейскіх сацыялістычных краінаў начале з Савецкім Саюзам — Арганізацыя Варшаўскай Дамовы (АВД) і замацаваў двупалярнасьць сьвету на 44 годы. Падпісаньне дамовы было ў адказ на ўваход ФРН у НАТА[1].
Дамову падпісалі Албанія, Баўгарыя, Вугоршчына, НДР, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына 14 траўня 1955 году на Варшаўскай нарадзе эўрапейскіх краінаў па забясьпячэньні міру і бясьпекі ў Эўропе.
Дамова набыла моц 5 чэрвеня 1955 году. 26 красавіка 1985 году, з-за сканчэньня тэрміну дзеяньня, была працягнута на 20 год.
У сувязі з палітычнымі зьменамі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў лютым 1991 году дзяржавы-удзельніцы АВД распусьцілі яе вайсковыя структуры, а 1 ліпеня 1991 падпісалі Пратакол пра поўнае спыненьне дзейнасьці Дамовы.
[рэдагаваць] Склад
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Народная Рэспубліка Албанія (спыніа ўдел ў АВД у 1961—1962 з-за ідэялагічных супярэчнасьцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасьля ўводу войскаў АВД у Чэхаславаччыну)
Народная Рэспубліка Балгарыя
Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
Вугорская Народная Рэспубліка
Польская Народная Рэспубліка
Чэхаславацкая Сацыялістычная Рэспубліка
Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка (1956—1990)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ David S. Yorst. NATO Transformed: The Alliance's New Roles in International Security. (Washington D.C.: U.S. Institute of Peace Press, 1998), 31.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Варшаўская дамова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |