Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Савецкі Саюз»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
СССР
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Сьцяг СССР Герб СССР
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне СССР
Афіцыйная мова de-jure — не было,
de-factoрасейская
Сталіца Масква
Найбуйнейшы горад Масква
Форма кіраваньня Савецкая Рэспубліка
Валюта Савецкі рубель
Часавы пас +2…+12[1]
Дамэн верхняга ўзроўню .su
Тэлефонны код +7
Склад СССР

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік[2] (па-расейску: Союз Советских Социалистических Республик) — дзяржава, якая існавала з 1922 году па 1991 год у Эўропе і Азіі. СССР займаў 1/6 частку заселенае сушы і быў самай буйнай па плошчы краінаю сьвету на тэрыторыі, якую да 1917 году займала Расейская імпэрыя без Фінляндыі, часткі Польскага Царства і некаторых іншых тэрыторыяў (землі Карс, цяпер Турэччына), але з Галіцыяю, Закарпацьцем, часткаю Прусіі, Паўночнай Буковінай, Паўднёвым Сахалінам і Курыламі.

Паводле Канстытуцыі 1977 году, СССР абвяшчаўся адзінай саюзнаю шматнацыянальнай і сацыялістычнаю дзяржаваю.

Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР меў сухапутныя межы з Аўганістанам, Вугоршчынаю, Іранам, Кітаем, КНДР (зь 9 верасьня 1948 году), Манголіяю, Нарвэгіяю, Польшчаю, Румыніяю, Турэччынаю, Фінляндыяю, Чэхаславаччынаю і толькі марскія са ЗША, Швецыяю і Японіяю.

СССР быў створаны 30 сьнежня 1922 году шляхам аб’яднаньня РСФСР, Украінскае ССР, Беларускае ССР і ЗСФСР.

Складаўся з саюзных рэспублікаў (у розныя гады ад 4 да 16), па Канстытуцыі якія зьяўляліся сувэрэннымі дзяржавамі[3]; за кожнаю саюзнаю рэспублікаю захоўвалася права вольнага выйсьця з саюзу[4]. Саюзная рэспубліка мела права ўступаць у адносіны з замежнымі дзяржавамі, складаць зь імі дамовы і абменьвацца дыпляматычнымі і консульскімі прадстаўнікамі, удзельнічаць у дзейнасьці міжнародных арґанізацыяў[5]. Сярод 50 краінаў-заснавальнікаў ААН нароўні з СССР былі і дзьве яго саюзныя рэспублікі: БССР і УССР.

У склад часткі рэспублікаў уваходзілі аўтаномныя савецкія сацыялістычныя рэспублікі (АССР), краі, вобласьці, аўтаномныя вобласьці (АТ) і аўтаномныя (да 1977 году — нацыянальныя) акругі.

Пасьля Другое сусьветнай вайны СССР, нароўні з ЗША, быў звышдзяржаваю[6]. Савецкі Саюз дамінаваў у сусьветнай сыстэме сацыялізму, а таксама быў сталым чальцом Рады Бясьпекі ААН.

Распад СССР характарызаваўся вострым супрацьстаяньнем паміж прадстаўнікамі цэнтральнае саюзнае ўлады і новаабранаю ўладаю на месцах (Вярхоўныя Саветы, прэзыдэнты саюзных рэспублікаў). У 19891990 гадах усе рэспубліканскія Вярхоўныя Саветы прынялі дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт, некаторыя зь іх — дэклярацыі незалежнасьці. 17 сакавіка 1991 году ў 9-ці з 15-ці рэспублікаў СССР быў праведзены Усесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР, на якім дзьве траціны грамадзянаў выказаліся за захаваньне абноўленага саюзу. Але саюзным уладам не атрымалася стабілізаваць сытуацыю. За няўдалым дзяржаўным пераваротам ДКНЗ рушыла ўсьлед афіцыйнае прызнаньне незалежнасьці прыбалтыйскіх рэспублікаў. Пасьля Усеўкраінскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць, дзе большасьць насельніцтва выказалася за незалежнасьць Украіны, захаваньне СССР як дзяржаўнага ўтварэньня стала фактычна немагчымым, пра што было заяўлена ў Дамове пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, падпісаным 8 сьнежня 1991 году кіраўнікамі трох саюзных рэспублікаў — Ельцыным ад РСФСР (Расейскае Фэдэрацыі), Краўчуком ад УССР (Украіны) і Шушкевічам ад БССР (Рэспублікі Беларусь)[7]. Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне 26 сьнежня 1991 году. У канцы 1991 году Расейская Фэдэрацыя была прызнана дзяржаваю-прадаўжальнікам Саюзу ССР у міжнародна-прававых адносінах[8] і заняла яго месца ў Радзе Бясьпекі ААН[9].

Зьмест

Геаграфія СССР [рэдагаваць]

Маючы плошчу 22 400 000 квадратных кілямэтраў, Савецкі Саюз быў найбуйнай дзяржаваю сьвету. Ён займаў шостую частку сушы, а яго памер быў супастаўны з памерам Паўночнае Амэрыкі. Эўрапейская частка складала чвэрць тэрыторыі краіны, і зьяўлялася яе культурным і эканамічным цэнтрам. Азіяцкая частка (да Ціхага акіяну на ўсходзе і да мяжы з Афганістанам на поўдні) была значна меней населенае. Працягласьць Савецкага Саюзу складала больш за 10000 км з усходу на захад (праз 11 гадзінных паясоў), і амаль 7200 кілямэтраў з поўначы на поўдзень. На тэрыторыі краіны разьмяшчалася пяць кліматычных зонаў.

Савецкі Саюз меў самую працяглую мяжу ў сьвеце (больш за 60000 км). Таксама Савецкі Саюз межаваў са ЗША, Афганістанам, Кітаем, Чэхаславаччынаю, Фінляндыяю, Вугоршчынаю, Іранам, Манголіяю, Паўночнаю Карэяю, Нарвэгіяю, Польшчаю, Румыніяю і Турэччынаю (з 1945 па 1991 год).

Самаю доўгаю ракою Савецкага Саюзу была ОбІртышам). Самая высокая гара: Пік Камунізму (7495 м, цяпер пік Ісмаіла Самані) у Таджыкістане. Таксама ў межах СССР (сумесна зь Іранам) знаходзілася найбуйнае ў сьвеце возера — Касьпійскае і самае вялікае і глыбокае ў сьвеце прэснаводнае возера — Байкал.

Гісторыя СССР [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Гісторыя СССР

Стварэньне СССР (1922—1923) [рэдагаваць]

Асноўныя артыкулы: Дамова пра ўтварэньне СССР і Міжнародна-прававое прызнаньне СССР

29 сьнежня 1922 году на канфэрэнцыі дэлеґацыяў ад зьездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР была падпісана Дамова пра ўтварэньне СССР. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны 30 сьнежня 1922 I-м Усесаюзным зьездам Саветаў і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоць Рада Народных Камісараў СССР (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі 6 ліпеня 1923.

Даваенны пэрыяд (1923—1941) [рэдагаваць]

Асноўныя артыкулы: НЭП, Калектывізацыя і Індустрыялізацыя СССР
Асноўныя артыкулы: Сталінскі пэрыяд, Сталінізм і Сталінскія рэпрэсіі
Уладзімер Ленін — заснавальнік і першы кіраўнік СССР
Праца зьняволеных на будаўніцтве Беламоро-Балтыйскага каналу

З восені 1923 году, і асабліва пасьля сьмерці Ўладзімера Леніна, у кіраўніцтве краіны разгарнулася вострая палітычная барацьба за ўладу. Зацьвердзіліся аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва, якія выкарыстоўваліся Іосіфым Сталіным для ўсталяваньня рэжыму аднаасобнае ўлады.

Зь сярэдзіны 1920-х гадоў пачалося згортваньне новае эканамічнае палітыкі (НЭП), а затым — правядзеньне фарсіраванае індустрыялізацыі і калектывізацыі, у 19321933 гадах таксама быў масавы голад.

Пасьля разльютаванае фракцыйнае барацьбы, да канца 1930-х гадоў прыхільнікі Сталіна цалкам падпарадкавалі сабе структуры кіравальнае партыі. У краіне была створана таталітарная, строга цэнтралізаваная грамадзкая сыстэма.

У 1939 годзе былі складзеныя савецка-нямецкія дамовы 1939 году (у тым ліку так званы пакт Молатава-Рыбэнтропа), якія падзялілі сфэры ўплыву ў Эўропе, у адпаведнасьці зь якімі шэраг тэрыторыяў Усходняе Эўропы вызначаўся як сфэра інтарэсаў СССР. Азначаныя ў дамовах тэрыторыі (за выключэньнем Фінляндыі) увосень таго ж году і ў наступным годзе падвергліся зьменам. Напачатку Другое сусьветнай вайны у 1939 годзе адбылося далучэньне да СССР Заходняе Ўкраіны і Заходняе Беларусі, якія ўваходзілі на той момант у склад Польскае Рэспублікі; гэта тэрытарыяльная зьмена расцэньваецца па-рознаму: і як «вяртаньне»[10], і як «анэксія»[11]. Ужо ў кастрычніку 1939 году горад Вільня ад Беларускае ССР быў перададзены Летуве, а частка Палесься — Украіне.

Пераемнік Леніна — Ёсіф Сталін

У 1940 годзе ў склад СССР увайшлі Эстонія, Латвія, Летува, Бэсарабія (анэксаваная Румыніяю у 1918, глядзіце Бэсарабія ў складзе Румыніі) і Паўночная Буковіна, створаныя Малдаўская, Латвійская, Летувіская (уключаючы 3 раёна БССР, якія ўвайшлі ў склад Летувіскае ССР у 1940 годзе) і Эстонская ССР. Далучэньне Прыбалтыкі да СССР расцэньваецца рознымі крыніцамі як «добраахвотнае далучэньне» і як «анэксія».[12][13][14][15]

У 1939 годзе СССР прапанаваў Фінляндыі пакт пра ненапад, але Фінляндыя адмовілася. Пачатая СССР пасьля прад’яўленьня ўльтыматума савецка-фінская вайна (30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940) вырабіла ўдар па міжнародным аўтарытэце краіны (СССР быў выключаны зь Лігі Нацыяў). У сувязі з параўнальна вялікімі стратамі і непадрыхтаванасьцю Чырвонае Арміі, вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгрому Фінляндыі; па яе выніках ад Фінляндыі да СССР адышоў Карэльскі пярэсмык, Прыладажжа, Саля з Куоляярві і заходняя частка паўвостраву Рыбацкі. 31 сакавіка 1940 году была ўтворана Карэла-Фінская ССР (са сталіцаю ў Петразаводзке) з Карэльскае АССР і якія перайшлі ад Фінляндыі тэрыторыяў (акрамя п-ова Рыбацкага, што перайшоў у склад Мурманскае вобласьці).

СССР у Другой сусьветнай вайне (1941—1945) [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Вялікая Айчынная вайна

22 чэрвеня 1941 году Нямеччына напала на Савецкі Саюз, парушыўшы Дамова пра ненапад паміж Нямеччынаю і Савецкім Саюзам. Савецкім войскам атрымалася спыніць яе ўварваньне да канца восені 1941 і перайсьці са сьнежня 1941 у контрнаступленьне, якое вызначае падзеяю стала Бітва за Маскву. Аднак у пэрыяд лета-восені 1942 супэрніку атрымалася прасунуцца да Волгі, захапіўшы велізарную частку тэрыторыі краіны. Са сьнежня 1942 і ў 1943 адбыўся карэнны пералом у вайне, вырашальнымі сталі Сталінградзкая і Курская бітвы. У пэрыяд з 1944 па травень 1945 савецкія войскі вызвалілі ўсю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама краіны Ўсходняе Эўропы, пераможна завяршыўшы вайну падпісаньнем Акту пра безумоўную капітуляцыю Нямеччыны.

Вайна прынесла вялікую шкоду усяму насельніцтву Савецкага Саюзу, прывяла да згубы 26,6 мільёнаў чалавек[16], ліквідацыі велізарнай колькасьці насельніцтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэнню часткі прамысловасьці — з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ўсходніх рэгіёнах краіны, адраджэньню і жыцьця ў краіне, набыцьцю значных тэрыторыяў, перамозе над фашызмам — зь іншай.

У 19411945 шэраг народаў былі дэпартаваны зь месцаў свайго традыцыйнага пражываньня. У 19441947 гг. у склад СССР увайшлі:

У той жа час Беластоцкая вобласьць, часткі Гарадзенскае і Берасьцейскае абласьцей БССР, а таксама часткі Ільвоўскае і Драгабычскай абласьцей УССР увайшлі ў склад Польшчы.

Паваенны пэрыяд (1945—1953) [рэдагаваць]

Савецкая ядравая балістычная ракета Р-12 на вайсковым парадзе на Чырвонай плошчы. 1950-я гг.

Пасьля перамогі ў вайне была ажыцьцёўлена дэмілітарызацыя эканомікі СССР, яе аднаўленне ў раёнах, пацярпелых ад акупацыі. Да 1950 прамысловая вытворчасьць павялічылася на 73 % у параўнаньні з даваенным[17]. Сельская гаспадарка аднаўлялася павальнейшымі тэмпамі, зь велізарнымі цяжкасьцямі, памылкамі і пралікамі. Тым ня менш ужо ў 1947 сытуацыя з харчом стабілізавалася, былі адменены карткі на прадукты сілкаваньня і прамысловыя тавары, праведзена Грашовая рэформа, якая дазволіла стабілізаваць фінансавае становішча.

У адпаведнасці з рашэньнямі Ялцінскае і Пацдамскае канфэрэнцыяў СССР усталяваў кантроль над адпаведнымі акупацыйнымі зонамі ў Нямеччыне і Аўстрыі ў 1945—1949 гадах. У шэрагу краінаў Усходняе Эўропы пачалося ўсталяваьнне камуністычных рэжымаў, з прычыны чаго быў створаны вайскова-палітычны блёк саюзных СССР дзяржаваў (сацыялістычны лягер, Варшаўская дамова). Адразу па канчатку сусьветнай вайны пачаўся пэрыяд глябальнае палітычнае і ідэаляґічнае канфрантацыі паміж СССР і іншымі сацыялістычнымі краінамі, з аднога боку, і краінамі Захаду, зь іншай, у 1947 годзе атрымалы назва халоднае вайны, якая суправаджаўся гонкаю ўзбраеньняў.

«Хрушчоўская адліга» (1953—1964) [рэдагаваць]

Асноўныя артыкулы: Хрушчоўская адліга і XX зьезд КПСС
Максымальная тэрыторыя краінаў сусьветнай сацыялістычнай садружнасьці
Юры Гагарын — першы чалавек, які пабыў у космасе

На XX зьезьдзе КПСС (1956) Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкаю культу асобы І. Сталіна. Пачалася рэабілітацыя ахвяраў рэпрэсіяў, больш увагі стала надавацца падвышэньню ўзроўню жыцьця народа, разьвіцьцю сельскай гаспадаркі, жыльлёвага будаўніцтва, лёгкае прамысловасьці.

Палітычнае становішча ўсярэдзіне краіны стала мякчэйшае. Шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі ўспрынялі даклад Хрушчова як заклік да галоснасьці; зьявіўся самвыд, якому дазвалялася толькі выкрываць «культ асобы», крытыка КПСС і існага ладу па-ранейшаму забаранялася.

Канцэнтрацыя навуковых і вытворчых сілаў, матэрыяльных сродкаў на асобных кірунках навукі і тэхнікі дазволіла ажыцьцявіць значныя дасягненьні: створана першая ў сьвеце атамная электрастанцыя (1954), запушчаны першы штучны спадарожнік Землі (1957), першы пілятаваны касьмічны карабель з лётчыкам-касманаўтам (1961) і інш.

У вонкавай палітыцы гэтага пэрыяду СССР падтрымліваў выгодныя з пункту гледжаньня інтарэсаў краіны палітычныя рэжымы ў розных краінах. У 1956 годзе войска СССР удзельнічала ў прыгнечаньні паўстаньня ў Вугоршчыне. У 1962 годзе рознагалосся паміж СССР і ЗША ледзь не прывялі да ядравай вайны (гл. Карыбскі крызыс).

У 1960 пачаўся дыпляматычны канфлікт з Кітаем, які раскалоў сусьветны камуністычны рух.

«Застой» (1964—1985) [рэдагаваць]

Асноўны артыкул: Пэрыяд застою
Эмблема XXII Алімпійскіх гульняў
Брэжнеў і Джымі Картар падпісваюць Дамову пра скарачэньне стратэгічных узбраеньняў, 1979

У 1964 годзе Хрушчоў быў адхілены ад улады. Новым першым сакратаром ЦК КПСС, фактычна кіраўніком дзяржавы, стаў Леанід Брэжнеў. Пэрыяд 1970-х—1980-х гадоў у крыніцах таго часу называўся эпохаю разьвітага сацыялізму.

Падчас кіраваньня Брэжнева ў краіне будаваліся новыя гарады і мястэчкі, заводы і фабрыкі, палацы культуры і стадыёны; ствараліся ВНУ, адкрываліся новыя школы і лякарні. СССР выйшаў на перадавыя пазыцыі ў засваеньні космасу, разьвіцьці авіяцыі, атамнае энэргетыкі, фундамэнтальных і прыкладных навукаў. Вызначаныя дасягненьні назіраліся ў адукацыі, мэдыцыне, сыстэме сацыяльнага забесьпячэньня. Сусьветную вядомасьць і прызнаньне атрымала творчасьць вядомых дзеячаў культуры. Высокіх вынікаў на міжнароднай арэне дасягалі савецкія спартоўцы. У 1980 г. у Маскве прайшла XXII летняя Алімпіяда.

Разам з гэтым адбыўся і рашучы заваротак у бок згортваньня рэшткаў адлігі. З прыходам Брэжнева да ўлады органы дзяржбясьпекі ўзмацнілі барацьбу зь іншадумствам — першым знакам гэтага быў працэс Сіняўскага — Даніэля. У 1968 годзе войска СССР увайшло ў Чэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіце Праская вясна). Як знак канчатковае ліквідацыі «адлігі» была ўспрынята адстаўка Твардоўскага з паста рэдактара часопіса «Новы сьвет» напачатку 1970 г.

У 1975 годзе адбываецца паўстаньне на «Вартавым» — узброеная праява непадпарадкаваньня з боку групы савецкіх вайсковых маракоў на вялікім супрацьлодкавым караблі (БПК) ВМФ СССР «Вартавы». Правадыром паўстаньня стаў зампаліт карабля, капітан 3-га рангу Валерый Саблін. З пачатку 1970-х гадоў са СССР ідзе габрэйская эміграцыя. Эмігравалі шматлікія вядомыя пісьменьнікі, акторы, музыкі, спартоўцы, навукоўцы.

У вобласьці вонкавае палітыкі Брэжнеў нямала зрабіў для дасягненьня палітычнае разрадкі ў 1970-х гадах. Былі складзены амэрыкана-савецкія дамовы пра абмежаваньне стратэгічных наступальных узбраеньняў (праўда, з 1967 году пачынаецца паскораная ўсталёўка міжкантынэнтальных ракетаў у падземныя шахты), якія, аднак, не падмацоўваліся адэкватнымі мерамі даверу і кантролю.

Дзякуючы некаторае лібэралізацыі зьявілася дысыдэнцкі рух, сталі вядомымі такія імёны, як Андрэй Цукроў і Аляксандар Салжэніцын. З 1965 году СССР аказваў вайсковую дапамогу Паўночнаму Віетнаму у барацьбе са ЗША і Паўднёвым Віетнамам, якая працягвалася да 1973 году і скончылася вывядзеньнем амэрыканскіх войскаў і аб’яднаньнем Віетнаму (глядзіце Вайна ў Віетнаме). У 1968 годзе войска СССР увайшло ў Чэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіце Праская вясна). У 1979 годзе СССР увёў абмежаваны вайсковы кантынгент у ДРА па просьбе афганскага ўраду (глядзіце Афганская вайна (1979—1989)), што прывяло да канчатка разрадкі і аднаўленьня халоднае вайны.

Перабудова (1985—1991) [рэдагаваць]

Асноўныя артыкулы: Перабудова і Міхаіл Гарбачоў
Вывядзеньне савецкіх войскаў з Аўганістана

У 1985 годзе пасьля сьмерці Чарненкі да ўлады ў краіне прыйшоў Міхаіл Гарбачоў. У 1985—1986 гадах Гарбачовым праводзілася так званая палітыка паскарэньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, якая складалася ў прызнаньні асобных недахопаў існавалае сыстэмы і спробах выправіць іх некалькімі буйнымі кампаніямі адміністрацыйнага характару (т. зв. «Паскарэньне») — антыалкагольная кампанія, «барацьба зь непрацоўнымі прыбыткамі», уводзіны дзяржпрыёмкі, галоснасьць. Пасьля студзеньскага пленума 1987 году кіраўніцтвам краіны былі пачаты кардынальныя рэформы. Фактычна новаю дзяржаўнаю ідэалёґіяю была абвешчана «перабудова» — сукупнасьць эканамічных і палітычных рэформаў. Падчас перабудовы (з другое паловы 1989 году, пасьля першага Зьезду народных дэпутатаў СССР) рэзка абвастрылася палітычнае супрацьстаяньне сілаў, выступоўцаў за сацыялістычны шлях разьвіцьця, і партыяў, рухаў, якія злучаюць будучыня краіны з арганізацыяю жыцьця на прынцыпах капіталізму, а таксама супрацьстаяньне па пытаннях будучага аблічча Савецкага Саюзу, узаемаадносінаў саюзных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнае ўлады і кіраваньня. Да пачатку 1990-х гадоў перабудова зайшла ў тупік. Улады ўжо не маглі спыніць набліжэньне распаду СССР.

Распад Савецкага Саюзу (1990—1991) [рэдагаваць]

Асноўныя артыкулы: Распад СССР, Барыс Ельцын і Жнівеньскі путч

Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне 26 сьнежня 1991 году. На яго месцы ўтварыўся шэраг незалежных дзяржаваў (у наш час — 19, зь якіх 15 зьяўляюцца чальцамі ААН, 2 — часткова прызнаны краінамі-чальцамі ААН, і 2 — не прызнаны ніводнае з краінаў-чальцоў ААН). У выніку распаду СССР тэрыторыя Расеі (краіны-пераемніка СССР у часткі вонкавых актываў і пасіваў, і ў ААН) паменшылася ў параўнаньні з тэрыторыяю СССР на 24 % (з 22,4 да 17 млн км²), а насельніцтва паменшылася на 49 % (з 290 да 148 млн чал) (пры гэтым тэрыторыя Расеі ў параўнаньні з тэрыторыяю РСФСР практычна не зьмянілася). Распаліся адзіныя ўзброеныя сілы і рублёвая зона. На тэрыторыі СССР разгараецца шэраг міжнацыянальных канфліктаў, самым вострым з якіх становіцца Карабахскі канфлікт, пачынальна з 1988 году адбываюцца масавыя пагромы як армянаў, так і азэрбайджанцаў. У 1989 годзе Вярхоўны Савет Армянскае ССР аб’яўляе пра далучэньне Нагорнага Карабаху, Азэрбайджанская ССР пачынае блякаду. У красавіку 1991 паміж дзьвюма савецкімі рэспублікамі фактычна пачынаецца вайна.

Тэрытарыяльны падзел СССР [рэдагаваць]

У 19541991 гадох у складзе СССР знаходзілася 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):

  1. Азэрбайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казаская ССР
  6. Кіргіская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Летувіская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. Расейская СФСР
  11. Таджыцкая ССР
  12. Туркмэнская ССР
  13. Узбэцкая ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ на тэрыторыі СССР быў дэкрэтны час
  2. ^ Прыметнік «савецкі» магло пазначаць як нешта, што датычыцца да СССР, так і, у вузейшым сэнсе, што датычыцца да сыстэмы радаў.
  3. ^ Ст. 76-я Конституции СССР 1977 года
  4. ^ Ст. 72-я Конституции СССР 1977 года
  5. ^ Ст. 80-я Конституции СССР 1977 года
  6. ^ Union of Soviet Socialist Republics — Britannica Student Encyclopaedia
  7. ^ [wikisource:ru:Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)#Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)|Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)]
  8. ^ Тэрмін «дзяржава-прадаўжальнік Саюзу ССР» у дачыненьні да РФ быў замацаваны ў пункце 3 артыкула 1 і пункце 7 артыкула 37 Фэдэральнага закону «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі» ад 15 ліпеня 1995 году N 101-ФЗ (прыняты Дзярждумаю РФ 16 чэрвеня 1995 году). — Глядзіце фэдэральны закон ад 15 ліпеня 1995 г. № 101-ФЗ «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі»
  9. ^ 13 студзеня 1992 году МЗС Расеі разаслала часткам дыпляматычных прадстаўніцтваў у Маскве ноту, у якой заяўлялася, што Расейская Фэдэрацыя працягвае ажыцьцяўляць правы і выконваць абавязаньні па ўсіх дамовах, складзеным СССР. На падставе паказанае ноты сусьветная супольнасьць маўкліва прызнала за Расейскаю Фэдэрацыяю статус дзяржавы-прадаўжальніка СССР. — Гл. Міжнародныя дамовы ў прававой сыстэме Расейскае Фэдэрацыі
  10. ^ Ільля Крамнік. Пакт у імя перамогі
  11. ^ Павел Палянаў. Выбарковыя дэпартацыі з анэксаваных тэрыторыяў Польшчы, Прыбалтыкі і Румыніі ў 1939—1941 гг.
  12. ^ Камэнтар Дэпартамэнта інфармацыі і друку МЗС Расеі ў сувязі з выказванньямі шэрагу эўрапейскіх палітыкаў адносна «акупацыі» краінаў Балтыі Савецкім саюзам і неабходнасьці асуджэньня гэтага з боку Расеі, 04.05.2005.
  13. ^ Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania // Official Journal of the European Communities. — 13 студзеня 1983. — Т. C 42/78.(анг.)
  14. ^ (анг.) European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945
  15. ^ (анг.) European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia
  16. ^ Расея ўспамінае пра мільёны загінулых у гады ВАВ
  17. ^ Бібліятэка гісторыі Расеі — Жукаў В. Гісторыя Расеі. Працоўны подзьвіг савецкага народа ў аднаўленьні і разьвіцьці народнай гаспадаркі СССР у паваенныя гады

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспубліксховішча мультымэдыйных матэрыялаў