Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «УССР»)
Украінская ССР
Українська Радянська Соціалістична Республіка
Сьцяг Украінскай ССР Герб Украінскай ССР
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Гімн Украінскай ССР»
Месцазнаходжаньне Украінскай ССР
Сталіца Харкаў (1919—1934),
Кіеў (1934—1991)
Найбуйнейшы горад Кіеў
Форма кіраваньня савецкая рэспубліка
Валюта савецкі рубель

Украíнская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Украінская ССР — адна з чатырох рэспублік, якія ў сьнежні 1922 году ўтварылі Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Сталіцай УССР да 1934 году быў горад Харкаў, ад 1934 — горад Кіеў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа Ўкраінскай ССР, 1931 год

Украінская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка была абвешчаная 10 сакавіка 1919 году на III Усеўкраінскім зьезьдзе Саветаў у Харкаве ў дачыненьні да тэрыторыі, якая знаходзілася пад кантролем Чырвонай арміі РСФСР.

У 1932—1933 гадах на тэрыторыі Ўкраінскай ССР адбыўся масавы голад (галадамор), які прывёў да шматмільённых людзкіх стратаў у сельскай мясцовасьці.

30 студзеня 1937 году ў сувязі з прыняцьцем новай Канстытуцыі УССР была перайменаваная ва Ўкраінскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Пасьля Другой сусьветнай вайны УССР стала адным зь сяброў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

24 жніўня 1991 году, пасьля правалу путчу ў Маскве, Вярхоўны Савет УССР прыняў Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны. 8 сьнежня 1991 году кіраўнікі Беларусі, Расеі й Украіны падпісалі Белавескія пагадненьні пра ліквідацыю СССР і стварэньне СНД. 10 сьнежня Вярхоўная Рада Ўкраіны ратыфікавала гэтае пагадненьне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ПП — прыродны прырост у параўнаньні з папярэднім перапісам.

Нацыянальнасьці 1926 % 1939 % ПП % 1959 % ПП % 1970 % ПП % 1979 % ПП % 1989 % ПП %
Украінцы 23218,9 80,01 23667,5 76,48 1,93 32158,5[1] 76,81 35,87 35283,9 74,87 9,71 36489,0 73,55 3,41 37419053 72,73 2,54
Расейцы 2677,2 9,23 4175,3 13,49 55,95 7090,8 16,94 69,82 9126,3 19,37 28,70 10471,6 21,11 14,74 11355582 22,07 8,44
Беларусы 75,842 0,26 158,2 0,51 290,9 0,69 385,8 0,82 406,1 0,82 440045 0,86
Крымскія татары 0,193 0,00 3,554 0,008 6,636 0,01 46807 0,09
Малдаване 257,8 0,89 260,4 0,84 241,7 0,58 265,9 0,56 293,6 0,59 324525 0,63
Баўгары 92,078 0,32 113,5 0,37 219,4 0,52 234,4 0,50 238,2 0,48 233800 0,45
Вугорцы 0,869 0,003 149,2 0,36 157,7 0,33 164,4 0,33 163111 0,32
Румыны 1,530 0,005 0,825 0,003 100,9 0,24 112,1 0,24 121,8 0,25 134825 0,26
Палякі 476,4 1,64 357,7 1,16 363,3 0,87 295,1 0,63 258,3 0,52 219179 0,43
Габрэі 1574,4 5,43 1532,8 4,95 840,3 2,01 776,1 1,65 632,9 1,28 486326 0,95
Грэкі 104,7 0,36 107,0 0,35 104,4 0,25 106,9 0,23 104,1 0,21 98594 0,19
Армяне 10,631 0,04 21,688 0,07 28,024 0,07 33,439 0,07 38,646 0,08 54200 0,11
Татары 22,281 0,08 55,456 0,18 61,334 0,15 72,658 0,15 83,906 0,17 86875 0,17
Цыгане 13,578 0,05 10,443 0,03 22,515 0,05 30,091 0,06 34,411 0,07 47917 0,09
Азэрбайджанцы 0,056 0,00 4,626 0,015 6,680 0,02 10,769 0,02 17,235 0,03 36961 0,07
Грузіны 1,265 0,004 10,063 0,03 11,574 0,03 14,650 0,03 16,301 0,03 23540 0,05
Немцы 393,9 1,36 392,5 1,27 23,243 0,06 29,871 0,06 34,139 0,07 37849 0,07
Гагавузы 0,014 0,00 23,530 0,06 26,464 0,06 29,398 0,06 31967 0,06
Усяго 29018,2 100,0 30946,2 100,0 41869,0 100,0 47126,5 100,0 49609,3 100,0 51452034 100,0

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лічба таксама ўлічвае украінцаў, якія апынуліся ў складзе ЎССР пасьля далучэньня Валыні, Бэсарабіі, Букавіны, Галіччыны і Закарпацьця.