Крымскія татары
Кры́мскія тата́ры, крымцы — цюркамоўная нацыя, якая жыве ў Крыме. Размаўляюць на мове, якая называецца крымскататарскай. Этнагенэз крымскіх татар праходзіў незалежна ад волскіх татараў.
Расьсяленьне [рэдагаваць]
Пражываюць у асноўным у Крыме (каля 260 тыс.) і прылеглых раёнах кантынэнтальнай Украіны, а таксама ў Турцыі, Румыніі (24 тыс.), Узбэкістане (90 тыс., ацэнкі ад 10 тыс. да 150 тыс.), Расеі (4 тыс., у асноўным у Краснадарскім краі), Баўгарыі (3 тыс.).
Гісторыя [рэдагаваць]
Этнагенэз [рэдагаваць]
Крымскія татары сфармаваліся як народ у Крыме і зьяўляюцца нашчадкамі розных народаў, мігравалі на тэрыторыю паўвострава. Асноўныя этнічныя групы, якія засялялі ў розныя часы Крым і якія прынялі ўдзел у фармаваньні крымскага народу — гэта таўры, скіфы, сарматы, аланы, булгары (протабаўгары), грэкі, готы, хазары, печанегі, полаўцы, італьянцы, чаркесы, малаазійскія туркі.
Пасьля прыняцьця ханам Узбэкам ісламу ў якасьці дзяржаўнай рэлігіі, мусульманства стала актыўна распаўсюджвацца ў Крыме.
У выніку перавагу на тэрыторыі паўвострава атрымала імя «татары», пачаліся працэсы асіміляцыі і кансалідацыі стракатага этнічнага канглямэрату ў адзіную крымскую нацыю. На працягу некалькіх стагодзьдзяў склалася сучаснае нацыянальнае аблічча крымскіх татараў і крымскататарская мова на аснове палавецкай мовы.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крымскія татары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў