Турэцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Турэцкая (Türk dili /Türkçe)
Ужываецца ў: Турэччына (Турэччына)
Рэгіён: Малая Азія
Колькасьць карыстальнікаў: к. 80 млн.
Клясыфікацыя: Алтайская

 Цюрская
  Агуcкая
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Турэччыне
Рэгулюецца:
Код мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(B)
ISO 639-2(T)
SIL

Турэцкая мова (саманазва: Türk dili (каротка: Türkçe [tyɾktʃe]) - афіцыйная мова ў Турэччыне, якая належыць да цюрскіх моваў. У якасьці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалёгіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюрская).

Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёньня ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозьніваюць дунайскі, эскішэгірскі (у вілаеце Эскішэгір), разградзкі, дынлерскі, румэлійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газыянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.

Сучасная турэцкая мова належыць да паўднёва-заходніх (або заходне-агускіх) цюрскіх моваў.

Зьмест

[рэдагаваць] Распаўсюджаньне

Турэцкая мова ў Турэччыне зьяўляецца роднай для 65 млн чалавек, або для амаль 90% насельніцтва краіны.

Цяпер (2005) ва ўсім сьвеце па-турэцку размаўляюць каля 80 млн чал. (па некаторых дадзеных да 100 млн).

[рэдагаваць] Гісторыя

Сучасная турэцкая мова напроста паходзіць ад агускай - мовы ўсходніх цюрскіх плямёнаў, якія калісьці насялялі Цэнтральную Азію і былі выціснутыя у VIII-X стст. спаборнымі ўйгурскімі (таксама цюрскімі) плямёнамі на захад. На працягу апошніх некалькіх стагодзьдзяў турэцкая мова зазнала істотны ўплыў пэрсыдзкай і арабскай моў, у зьвязку з чым колькасьць запазычаных з гэтых моў словаў дасягала часамі 80% турэцкай лексікі. Да XX стагодзьдзя існавала літаратурная мова Асманскай Імпэрыі, якая досыць моцна адрозьнівалася ад гутарковай турэцкай прамовы - асманская мова.

Пасьля ўсталяваньня Турэцкай Рэспублікі ў 1923 г. у 30-я гг. пачаўся працэс замены іншамоўных запазычаньняў нібыта спрадвечнымі турэцкімі словамі. Гэты працэс працягваецца і ў нашыя дні, і ў турэцкай мове ўсё яшчэ часта можна сустрэць словы пэрсыдзка-арабскага паходжаньня. У XX ст. зьявіліся новыя паняткі з эўрапейскіх моў, у першую чаргу з францускай.

Дзеля рэцюркізацыі і мадэрнізацыі турэцкай мовы ў 1932 г. было створанае дзяржаўнае "Таварыства турэцкай мовы" ("Türk Dil Kurumu").

Самымі блізкімі да турэцкай мовамі (у лексычным, фанэтычным і сынтаксычным дачыненьні), зьяўляюцца перадусім балкана-цюрскі дыялект гагавузаў, распаўсюджаны на тэрыторыі сучасных Малдовы, Румыніі і Баўгарыі, і паўднёвы дыялект крымскай (крымскататарскай мовы). Трохі далей стаіць азэрбайджанская, а яшчэ далей - туркмэнская мова.

Пісьмовыя помнікі з XIII-XIV стагодзьдзяў.

[рэдагаваць] Альфабэты

Ататурк паказвае новы турэцкі альфабэт жыхарам. 20 верасьня 1928

Старажытныя ўсходнія цюркі ўжо былі плямёнамі з развітай культурай: яны карысталіся для пісьма цюрскай рунічнай пісьмовасьцю.

Да X ст. агузы зазналі ісламізацыю і перанялі арабскую пісьмовасьць у яе пэрсыдзкім варыянце з дадатковымі знакамі, а таксама дадалі некалькі сваіх літараў, ды надалі новае значэньне некаторым ужо наяўным арабскім.

На пачатку 1926 г. Кемаль Ататурк узяў удзел у кангрэсе цюрколягаў у Баку, на якім, у прыватнасьці, прагучала патрабаваньне аб стварэньні альфабэту на аснове лацінскага для цюрскіх моў.

З 1928 г. для турэцкай мовы выкарыстоўваецца варыянт лацінскага шрыфту, у распрацоўцы якога Ататурк браў удзел. Асновай новага напісаньня словаў (як для агульнай рэформы мовы) паслужыў стамбульскі дыялект.

У турэцкай абэцэдзе 29 літараў, прычым кожнаму гуку адпавядае літара:

a b c ç d e f g ğ h ı i j k l m n o ö p r s ş t u ü v y z

[рэдагаваць] Асаблівасці вымаўленьня

Літара Фанэма Апісаньне
c [] афрыката, як бел. дж
ç [] афрыката, як бел. ч
e [ɛ] як бел. э
ğ [ː], [j] yumuşak g (мяккі g): слаба-прыдыхальны або часьцей нямы зычны; на канцы складу рэалізуецца, падаўжаючы папярэдні непярэдні галосны альбо, пасьля галосных пярэдняга шэрагу, пазначае гук, блізкі да бел. й
h [h] як бел фрыкатыўнае h у гамон
ı [ɯ] паміж бел. ы і і, але бліжэй да ы
j [ʒ] мякчэй бел. ж
o [ɔ] як бел. o
ö [œ] як ням. ö у möchte
s [s] як бел. с
ş [ʃ] мякчэй бел. ш
ü [y] як ням. ü у müssen
v [v]/[w] блізки да бел. у альбо да губна-губнога w, як у ангел. wood
y [j] як бел. й
z [z] як бел. з

Астатнія літары вымаўляюцца як у нямецкай мове. Літары лацінскага альфабэту q, w, x у турэцкай графіцы выкарыстоўваюцца толькі ў замежных уласных імёнах ; літара j сустракаецца толькі ў запазычаньнях.

[рэдагаваць] Граматыка

Турэцкая належыць да аглюцынацыйных (або "прыляпляючых") моващ і, тым самым, істотна адрозьніваецца ад індаэўрапейскіх. Гэта выяўляецца ў тым, што ў слове выразна вылучаецца корань, а ўсе граматычныя формы выражаюцца (практычна заўсёды адназначнымі) афіксамі, якія як бы прылепліваюцца да кораня. Пры гэтым адзін за адным могуць узьнікаць некалькі афіксаў запар, кожны з сваім значэньнем. Парадак сьледаваньня тыпаў канчаткаў выразна фіксаваны.

Прыклад: Uçurtmayı vurmasınlar. Яны не павінны зьбіваць паветранага зьмея (Назва фільма)

Гэты сказ можна раскласьці наступным чынам:  Uçurtma-yı vur-ma-sın-lar. "зьмей-яго зьбіваць-не-павінны-яны." Канчатак -yı паказвае на вызначаны вінавальны склон; -ma азначае адмаўленьне; -sın - паказьнік загаднага ладу, -lar - афікс 3 асобы множнага ліку.

Пры даданьні афіксаў вялікую ролю грае гармонія галосных: галосныя канчаткі вар'іруюцца ў залежнасьці ад апошняга галоснага асновы або папярэдняга афікса. Пры гэтым адрозьніваюць вялікую гармонію галосных, пры якой афікс можа мець 4 варыянты галосных у сваім складзе (ı, i, u або ü), і малую гармонію галосных, дзе магчымыя толькі варыянты з a або e ўсярэдзіне афікса.

Прыкладам малой гармоніі галосных можа служыць канчатак -de, які азначае месцазнаходжаньне:

bahçe-de (у садзе), але: lokanta-da (у рэстаране).

Прыкладам вялікай гармоніі галосных можа паслужыць афікс -li; ("родам з …, які жыве у..., мае дачыненьне да..."):

Mensk-li (мянчук, мянчанка), але: Maladeçna-lı (жыхар Маладэчна), Belarus-lu (жыхар Беларусі).

Часта здараецца, што з прычыны гармоніі галосных у слове сустракаецца адзін і той жа галосны ва ўсіх складах (напр., huzursuzsunuz: вы занепакоеныя).

У турэцкім вылучаюць 5 склонаў (назоўны, давальны, вінавальны, зыходны і мясцовы), родны склон часам разглядаюць у якасьці шостага. Асноўныя формы дзеяслова: (вызначаны) прэзэнс, аарыст, (вызначаны) прэтэрыт, наратыў, дубітатыў, а таксама складовыя формы, вылучаюць таксама залежны стан і умоўнае і пажаданае трываньне. Даданыя сказы выражаюцца, як правіла, так званымі канвэрбамі.

Акрамя таго, у турэцкай існуе толькі нявызначаны артыкль bir і адсутнічае граматычная катэгорыя роду.

[рэдагаваць] Лексіка

Прыклады запазычаных словаў з розных моваў:

  • з арабскай: fikir (ідэя, думка), hediye (падарунак), resim (малюнак), alkol (алькаголь), saat (гадзіна)
  • з персыдзкай: pencere (вакно), şehir (горад), hafta (тыдзень)
  • з грэцкай: liman (порт), kutu (скрынка)
  • з французскага: lüks (раскоша), kuzen (стрыечны брат), pantolon (штаны), kuafür (цырульнік), hoparlör (гучнагаварыцель), kamyon (грузавік)
  • з іншых моў: pikap (прайгравальнік), şalter (выключальнік), tişört (футболка)

[рэдагаваць] Турэцкая мова ў Беларусі

Асманская турэцкая (побач з старажытнажыдоўскай) была, праўдападобна, першай усходняй мовай, якая шырока ўвайшла ў культурны кантэкст Беларусі яшчэ ў сярэднявеччы. Захавалася мноства кніг-білінгваў на старабеларускай і асманскай мовах. У Нацыянальным музэі Літоўскай Рэспублікі ў Вільні захоўваецца турэцка-беларускі размоўнік 1836 году, напісаны ў Слоніме Мустафой Шагідзевічам. Дзякуючы Сяргею Шупу і Галіне Александровіч-Мішкінене гэта размоўнік быў перавыдадзены ў 1995 годзе ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Турэцкая мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Вікіпэдыя

Вікіпэдыя мае вэрсію
на турэцкай мове

Цюрскія мовы
Старажытнацюрскія мовы † гунская † | архона-енісейская † | хазарская † | печанеская †
Булгарская група булгарская † | чуваская
Заходнецюрскія мовы
Карлуцкая група караханідзкая † | узбэцкая | уйгурская | чагатайская † | халаджская
Кыпчацкая група башкірская | казаская мова | караімская | каракалпацкая | карачаева-балкарская | кыргыская¹ | крымская¹ | крымчацкая | кумыцкая | нагайская | палавецкая † | сыбірска-татарская | татарская | урумская
Агуская група стараагуская † | азэрбайджанская | гагаўская | харасана-цюрская | асманская † | кашкайская | саларская | турэцкая | туркмэнская | крымскаяпаўднёвы дыялект
Усходнецюрскія мовы
Хакаска-алтайская група горана-алтайскія: паўночнаяпаўднёваалтайская | старажытнакыргыская † | старажытнаўйгурская † | сары-югурская | фуюйска-кыргыская мова | хакаская | чулымская | шорская
Саянская група саёцка-цатанская | тафаларская | тувінская
Якуцкая група далганская | якуцкая
Зацемкі: ¹ Клясыфікацыя мовы дыскусійная; † мёртвыя мовы

Асабістыя прылады