Гармонія галосных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гармонія галосных (сінгарманізм) — фанэтычная зьява, якая палягае ў прыпадабненьні галосных па пэўных прыкметах у межах аднаго слова.

Тэрміналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад гармоніяй галосных як правіла разумеюць прагрэсіўную асыміляцыю, рэгрэсіўную часьцей называюць умляўт.

Сутнасьць зьявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прагрэсіўная асыміляцыя галосных можа адбывацца водле шэрагу прыкметаў:

  • Ступень уздыму
  • Шэраг
  • Лябіялізаванасьць

У шмат якіх мовах галосныя могуць быць разьбітыя на клясы паводле тых альбо іншых асаблівасьцяў, прычым гармонія галосных можа мець месца па некалькіх прыкметах адначасова. Так у турэцкае мове назіраецца гармонія водле шэрагу (для ўсіх галосных) і водле лябіялізаванасьці (для галосных высокага ўздыму). Як правіла гармонія галосных вызначае якую галосную будзе мець афікс, які далучаецца да асновы, і характэрная для аглютынацыйных моваў. У гармоніі могуць удзельнічаць ня ўсе галосныя (нэўтральныя галосныя), у гэтым выпадку нэўтральныя галосныя могуць блякаваць сінгарманізм альбо не ствараць яму перашкодаў. Гармонія галосных можа адсутнічаць у шэрагу словаў з розных прычынаў: слова можа быць складаным і складацца зь некалькіх каранёў, слова можа быць запазычаным, афікс, далучаны да слова, можа не падпарадкоўвацца гармоніі галосных.

Мовы з гармоніяй галосных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]