Тувінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тувінская мова
тыва дыл
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Тыва (Расея)
Колькасьць карыстальнікаў 253 673 чал.
(перапіс насельніцтва Расеі 2010 р.)[1]
Клясыфікацыя

Алтайскія мовы

  • Цюрскія мовы
    • Сыбірска-цюрскія мовы
      • Паўднёвасыбірскія мовы
        • Саянска-цюрскія мовы
          • Тувінская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Тыве (Расея)
Код мовы
ISO 639-2(B) tyv
ISO 639-2(T) tyv

Туві́нская мова (саманазва: тыва дыл) — цюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ тувінцы. Распаўсюджаная перадусім у рэспубліцы Тува (сыбірская частка Расеі), у меншай ступені (серад дыяспары, у якасьці адрозных дыялектаў) таксама ў Манголіі ды Кітаі.

Колькасьць носьбітаў хістаецца ў межах прыкладна 250 000 (зьвесткі перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 р.) — 280 000 чалавек (зьвесткі паводле Ethnologue; улучаная колькасьць носьбітаў ня толькі на тэрыторыі Расеі)[2].

Клясыфікацыя і дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тувінская мова, як і геаграфічна блізкія да яе хакаская ды горна-алтайскія мовы, уваходзіць у склад сыбірска-цюрскае (або паўночнаўсходняй) галіны цюрскіх моваў. Лінгвістычна найбліжэйшай моваю да тувінскае зьяўляецца тафаларская мова.

Тувінская мова Тувы падзяляецца галоўным чынам на чатыры дыялектныя групы — заходнюю, цэнтральную, паўночна- ды паўднёваўсходнюю. Літаратурны стандарт мовы заснаваны на цэнтральнай дыялектнай групе. Дыялекты тувінскае мовы адлюстроўваюць шэраг характарыстыкаў, якія ў асноўным заключаюцца ў ступені ўплыву іншых суседніх моваў і лексычных адрозьненьнях. Прыкладам, паўночнаўсходнія дыялекты зьмяшчаюць вялікую сукупнасьць лексыкі, зьвязанай з аленегадоўляй і паляваньнем (якая пры гэтым не адшукваецца ў іншых дыялектах), а таксама назалізацыю; паўднёваўсходнія дыялекты адлюстроўваюць на сабе ўплыў з боку мангольскае мовы; заходнія — з боку алтайскай.

Разам з вышэйпамянёнымі дыялектамі таксама адзначаюцца джунгарскі, цэнгэльскі ды цаатанскі, аднак гэтыя дыялекты зьяўляюцца слаба задакумэнтаванымі.

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тувінскай мове існуе 19 зычных гукаў. Сярод галосных існуюць кароткія, доўгія і паніжаныя доўгія.

  • Зычныя
Зычныя
Лябіяльныя
(вуснавыя)
Альвэалярныя Палятальныя Вэлярныя
(заднеязычныя)
Насавыя m n ŋ
Выбухныя непрыдыхальныя/
звонкія[a]
p t ɡ
прыдыхальныя/
глухія[b]
k
Афрыкаты (t͡s)[c] t͡ʃ
Фрыкатыўныя глухія (f)[d] s ʃ x
звонкія z ʒ
Аднаўдарныя ɾ
Апраксыманты ʋ l j
  • Галосныя

У маўленьні тувінскае мовы адрозьніваюцца галосныя з кароткім і падоўжаным вымаўленьнем, пры гэтым падоўжаныя галосныя падзяляюцца на два тыпы (гл. вышэй).

Тувінскія падоўжаныя галосныя часьцей за ўсё вымаўляюцца прыкладна ў два разы (а часам і больш) даўжэй за звычайныя. Паніжэньне галоснай (гл. вышэй) можа сустракацца ў кароткіх галосных, у гэтым выпадку кароткая галосная падаўжаецца. Разам з гэтым, існуе зьява настолькі моцнага ўжываньня паніжэньня, што яна ператвараецца ў г.зв. рыпучае вымаўленьне. У выпадку, калі галосная, знаходзячыся ў аднаскладовым слове, паніжаецца, паніжэньне ужываецца толькі ў першай палове галоснай (напрыклад, [àt] (па-беларуску: «конь»)).

У атачэньні насавых зычных галосныя таксама могуць зазнаваць назалізацыю (набыцьцё насавога вымаўленьня).

У тувінскай мове існуе дзьве сыстэмы гармоніі галосных, якія рэгулююць разьмеркаваньне галосных у словах і суфіксах. Напрыклад, палятальная (паднябённая) гармонія галосных падпарадкоўвае знаходжаньне галосных гукаў такім чынам, што яны могуць знаходзіцца толькі ў пачатку або ў канцы слова, лябіяльная (вуснавая) гармонія агубляе галосны верхняга ўздыму або замацоўвае ягонае палажэньне толькі пасьля агубленай галоснай.

Граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Марфалёгія

Словы ў тувінскай мове будуюцца шляхам даданьня суфіксаў. Напрыклад, ад слова [teve] (па-беларуску: «вярблюд») магчымае ўтварэньне словаў [teve-ler] (па-беларуску: «вярблюды»), [teve-ler-im] (па-беларуску: «мае вярблюды»), [teve-ler-im-den] (па-беларуску: «ад маіх вярблюдаў») і г.д. (злучок паказвае мяжу паміж марфэмамі).

Назоўнік у тувінскай мове мае зьмяненьне па склонах, зь іх існуюць родны, вінавальны, давальны, зыходны, мясцовы ды набліжальны. Суфіксы кожнага са склонаў маюць шмат варыянтаў выкарыстаньня ды значэньняў.

Дзеяслоў мае шэраг канчаткаў, якія характарызуюць дзеяслоў паводле часу, нахіленьня і віду; таксама маюць ужытак і дапаможныя дзеясловы.

  • Сынтаксіс

Для тувінскае мовы ўласьцівае будаваньне сказу паводле схемы SOV (дзейнік-дапаўненьне-выказьнік).

Лексыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будучы цюрскаю мовай, тувінская мова ў большасьці зьмяшчае лексыку цюрскага паходжаньня, аднак пры гэтым у мове маецца значная колькасьць запазычаньняў з мангольскае мовы (напрыклад, некаторыя суфіксы), разам з гэтым існуе вызначаная дзеля кецкага й самадыйскага субстратаў.

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад надпісу тувінскай лацініцай (герб ТНР): „PYGY TELEGEJNIŅ PROLETARLARЬ POLGAŞ TARLATKAN ARATTARЬ KATTЬƵЬŅAR”.

Першай вядомай пісьмовасьцю для тувінскае мовы зьяўляецца адаптацыя старамангольскага пісьма расейскім лінгвістам Мікалаем Попэ[3].

Да 1930 року тувінская мова ня мела ўнармаванае пісьмовасьці, праз гэта тувінцы ў якасьці пісьмовае мовы выкарыстоўвалі мангольскую мову ў напісаньні старамангольскай пісьмовасьцю. У 1926 годзе ўрад ТНР зьвярнуўся па навукоўцаў СССР з просьбаю пра стварэньне альфабэту для тувінскае мовы, у выніку чаго ў 1927 року Бузыкаевым і Бруханавым быў складзены альфабэт на кірылічнай аснове, з ужываньнем гэтага альфабэту быў выпушчаны першы тувінскі лемантар. У 1930 року тувінскім манахам Лапсанг-Чынмітам (таксама вядомы як Лубсанг Жыгмэд) быў распрацаваны тувінскі альфабэт на лацінскай аснове. З выкарыстаньнем гэтага альфабэту быў надрукаваны шэраг навучальных дапаможнікаў[4].

У 1941 годзе быў зноў распрацаваны тувінскі альфабэт на кірылічнай аснове, які ў 1943 годзе трапіў у афіцыйны ўжытак. Альфабэт засноўваецца на расейскім варыянце кірыліцы, маючы тры дадатковыя літары: Ңң, Өө, Үү ([ŋ], [ø], [y] адпаведна). Словы тувінскае мовы ня могуць пачынацца зь літары Ңң.

Сучасны выгляд тувінскага альфабэту:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и Й й К к Л л М м Н н Ң ң
О о Ө ө П п Р р С с Т т У у Ү ү
Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы
Ь ь Э э Ю ю Я я

Літары Ее, Ээ выкарыстоўваюцца асаблівым чынам. Ээ выкарыстоўваецца для пазначэньня кароткага /e/ ў пачатку словаў, Ее выкарыстоўваецца для ўказаньня гэтага ж гуку ў сярэдзіне ды канцы словаў. Зрэшты, літара Ее можа ўжывацца ў пачатку слова ў выпадку, калі яно зьяўляецца запазычаньнем з расейскае мовы: у гэтай пазыцыі літара Ее, як і ў расейскай мове, ужывае ётаваны гук — /je/. Апрача таго, літара Ээ можа выкарыстоўвацца ў канцы ды сярэдзіне словаў для пазначэньня доўгага /e/.

Грамадзкі статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тувінская мова мае афіцыйны статус поруч з расейскай у Туве (Расея).

На тувінскай мове выходзяць кнігі, газэты; тувінскую мову выкарыстоўваюць тэлевізійныя праграмы, інтэрнэт-сайты, музычныя гурты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Anderson, Gregory D. S. (2004). Auxiliary Verb Constructions in Altai-Sayan Turkic. Wiesbaden: Otto Harrassowitz. ISBN 3-447-04636-8
  • Anderson, Gregory D. S.; Harrison, K. David (1999). Tyvan. Languages of the World/Materials 257. Lincom Europa. ISBN 3-89586-529-X.
  • Harrison, K. David. (2001). "Topics in the Phonology and Morphology of Tuvan," Doctoral Dissertation, Yale University. (OCLC catalog #51541112)
  • Harrison, K. David. (2005). "A Tuvan hero tale, with commentary, morphemic analysis and translation". Journal of the American Oriental Society 125(1)1-30. ISSN 0003-0279
  • Krueger, John R. (1977). John R. Krueger, ed. Tuvan Manual. Uralic and Altaic Series Volume 126. Editor Emeritus: Thomas A. Sebeok. Indiana University Publications. ISBN 0-87750-214-5.
  • Mänchen-Helfen, Otto (1992) [1931]. Journey to Tuva. translated by Alan Leighton. Los Angeles: Ethnographic Press University of Southern California. ISBN 1-878986-04-X.
  • Mawkanuli, Talant. 1999. "The phonology and morphology of Jungar Tuva," Indiana University PhD dissertation.
  • Nakashima, Yoshiteru. 2008 "Tyva Yapon Biche Slovar', トゥヴァ語・日本語 小辞典" Tokyo University of Foreign Studies, http://www.aa.tufs.ac.jp/project/gengokensyu/08tuvan6.pdf
  • Ölmez, Mehmet; Tuwinischer Wortschatz mit alttürkischen und mongolischen Parallelen, Wiesbaden 2007, ISBN 978-3-447-05499-7
  • Takashima, Naoki. 2008 "Kiso Tuba-go bunpō 基礎トゥヴァ語文法," Tokyo University of Foreign Studies, http://www.aa.tufs.ac.jp/project/gengokensyu/08tuvan1.pdf
  • Takashima, Naoki. 2008 "Tuba-go kaiwa-shū トゥヴァ語会話集," Tokyo University of Foreign Studies, http://www.aa.tufs.ac.jp/project/gengokensyu/08tuvan3.pdf
  • Taube, Erika. (1978). Tuwinische Volksmärchen. Berlin: Akademie-Verlag. LCCN: 83-853915
  • Taube, Erika. (1994). Skazki i predaniia altaiskikh tuvintsev. Moskva : Vostochnaia literatura. ISBN 5-02-017236-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адрозьненьне паміж білябіяльнымі і альвэалярнымі выбухнымі ў маўленьні большасьці носьбітаў грунтуецца на асьпірацыі, у іншых — на азванчэньні.
  2. ^ Адрозьненьне паміж білябіяльнымі і альвэалярнымі выбухнымі ў маўленьні большасьці носьбітаў грунтуецца на асьпірацыі, у іншых — на азванчэньні.
  3. ^ У запазычаньнях з расейскае мовы.
  4. ^ У запазычаньнях з расейскае мовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls
  2. ^ Tuva | Ethnologue
  3. ^ Cf. Otgonbayar Chuluunbaatar: Einführung in die mongolischen Schriften. Buske Verlag, Hamburg 2008, ISBN 978-3-87548-500-4, S. 70. “Daher wurde der Sprachforscher Nikolaus Poppe von der tuwinischen Regierung mit der Entwicklung eines für die eigene Sprache geeigneten Alphabets beauftragt. ”
  4. ^ Mänchen-Helfen, Otto Journey to Tuva. — Los Angeles: Ethnographics Press University of Southern California, 1992. — 133n с. — ISBN 1-878986-04-X