Сарыг-югурская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сарыг-югурская мова
yoğïr lar, yoğïr śoz
Ужываецца ў Кітаі
Рэгіён Сунань-Югурскі аўтаномны павет (правінцыя Ганьсу, Кітай), СУАР (Кітай)
Колькасьць карыстальнікаў ад 4 600[1] да 10 569 чал.
Клясыфікацыя

Алтайскія мовы

Афіцыйны статус
Код мовы
ISO 639-2(B) tut
ISO 639-2(T) tut

Сары́г-югу́рская мова (саманазва: yoğïr lar, yoğïr śoz) — цюрская мова, на якой размаўляе цюрскі народ жоўтыя ўйгуры. Жоўтыя ўйгуры традыцыйна падзяляюцца на дзьве супольнасьці, адна зь якіх выкарыстоўвае сарыг-югурскую мову, тады як іншая — шыра-югурскую мову; пры гэтым апошняя, у адрозьненьне ад сарыг-югурскай, належыць да мангольскае моўнае сям'і.

Носьбіты сарыг-югурскай мовы жывуць галоўным чынам у Сарыг-Югурскім аўтаномным павеце правінцыі Ганьсу і Сіньцьзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарыг-югурская мова належыць да хакаскае групы цюрскае моўнае сям'і, паводле некаторых характарыстык набліжаецца да ўйгурскай мовы, мовы рунічных надпісаў і саянскіх моваў. Вызначаныя рысы (галоўным чынам, наяўнасьць архаізмаў) збліжаюць мову з сыбірскімі (паўночна-ўсходнімі) мовамі. Між тым, нягледзячы на гэтыя акалічнасьці, сарыг-югурская мова збольшага мае хакаскую аснову.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Серад асаблівасьцяў сарыг-югурскай мовы вылучаецца наяўнасьць зьявы прэасьпірацыі (зьяўленьне прыдыханьня перад гукам), якая адпавядае фарынгалізацыі або нізкім галосным у тувінскай і тафаларскай мовах, а таксама кароткім галосным у якуцкай ды туркмэнскай. Прыкладам: /oʰtɯs/ (па-беларуску: «трыццаць»), /jaʰʂ/ (па-беларуску: «добры»), /iʰt/ (па-беларуску: «мяса»).

У сарыг-югурскай мове практычна зьнікла ўласьцівая для іншых цюрскіх моваў сыстэма гармоніі галосных. На ўзор кітайскае мовы ў сарыг-югурскай адбыўся працэс замены звонкасьці ў выбухных і афрыкатах прыдыханьнем.

  • Зычныя:

У сарыг-югурскай прысутнічае 28 зычных гукаў і два дадатковых, якія сустракаюцца толькі ў запазычаньнях.

Зычныя
  Лябіяльныя Альвэалярныя Рэтрафлексныя Палятальныя Вэлярныя Увулярныя Глётальныя
Насавыя m n         ŋ        
Выбухныя p t         k q    
Афрыкаты     (tsʰ) ts ʈʂʰ ʈʂ tɕʰ            
Фрыкатыўныя (f)   s z ʂ ʐ ɕ   x ɣ     h  
Ратычныя     r                    
Апраксыманты         l j w        

Паводле прыкметы рэалізацыі протацюрскага -d- мова належыць да хакаскай групы (аб'ядноўвае мовы, у якіх цюрскае -d- перайшло ў -z-). З хакаскіх моваў сарыг-югурская мова зьяўляецца найбольш архаічнай, што тлумачыцца верагодным аддзяленьнем мовы ад агульнахакаскай асновы яшчэ ў XII—XIII стст. Так, напрыклад, у мове на гукі -s-, -š- не распаўсюдзілася азванчэньне інтэрвакальных зычных, у сарыг-югурскай адсутнічае назалізацыя на ўзор j-/ʒ- > -n-, таксама серад хакаскіх моваў мову вылучаюць марфалягічныя асаблівасьці.

Лексыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарыг-югурская мова зьяўляецца адзінай цюрскай мовай, у якой захавалася асаблівая сыстэма ліку, як і ў архона-енісейскай мове — мове старажытных цюрак, якая зьяўляецца нашчадкам цюрскае протамовы.

Разам з гэтым, з прычыны геаграфічнага палажэньня носьбітаў мовы, сарыг-югурская мова ўвабрала ў сябе заўважную колькасьць запазычаньняў з тыбэцкай, кітайскай, мангольскіх моваў, прычым гэты працэс адбіўся нават на граматычным узроўні мовы. Таксама сарыг-югурская мова зазнала ўплыў з боку геаграфічна блізкіх дыялектаў кітайскае мовы[2].

Граматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сарыг-югурскай мове ў значнай ступені страціліся асабовыя паказчыкі ў назоўніках і дзеясловах. Эвідэнцыяльнасьць (набор значэньняў, што выражаюць указаньне на крыніцу зьвестак пра апісаную сытуацыю) выпрабавала на сабе істотную граматыкалізацыю (пераўтварэньне лексычных адзінак у граматычныя паказчыкі), што, меркавана, магло адбыцца пад уплывам тыбэцкае мовы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тенишев Э. Р., Тодаева Б. Х. Язык жёлтых уйгуров. — М.: Наука (ГРВЛ), 1966. — 84 с. — (Языки народов Азии и Африки).
  • Chén Zōngzhèn & Léi Xuǎnchūn. 1985. Xībù Yùgùyǔ Jiānzhì [Concise grammar of Western Yugur]. Peking.
  • Léi Xuǎnchūn (proofread by Chén Zōngzhèn). 1992. Xībù Yùgù Hàn Cídiǎn [Western Yugur - Chinese Dictionary]. Chéngdu.
  • Малов, С. Е. 1957. Язык жёлтых уйгуров. Словарь и грамматика. Алма-Ата.
  • Малов, С. Е. 1967. Язык жёлтых уйгуров. Тексты и переводы. Москва.
  • Roos, Martina Erica. 2000. The Western Yugur (Yellow Yugur) Language: Grammar, Texts, Vocabulary. Diss. University of Leiden. Leiden.
  • Тенишев Э. Р. 1976. Строй сарыг-югурского языка. Москва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Yugur, West | Ethnologue
  2. ^ Raymond Hickey The Handbook of Language Contact. — John Wiley and Sons, 2010. — С. 664. — ISBN 1-4051-7580-X