Кітайская мова
| Кітайская мова 中文 |
|
| Ужываецца ў | Кітай, Тайвань, Сынгапур, Малайзія, Філіпіны ды інш. |
|---|---|
| Рэгіён | Усходняя Азія, Паўднёва-Усходняя Азія ды інш. |
| Колькасьць карыстальнікаў | каля 1.176 мільярда |
| Клясыфікацыя | Кітайская |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | zh |
| ISO 639-2(B) | chi |
| ISO 639-2(T) | zho |
Кіта́йская мо́ва (中文 - чжунвэнь, або 汉语/漢語 ханьюй) уваходзіць у кітайска-тыбэцкую (сына-тыбэцкую) сям'ю. Яна зьяўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваня і Сынгапура. На ёй размаўляюць звыш 1 млрд чалавек. Для 900 млн зь іх кітайская мова зьяўляецца роднай.
Кітайская зьяўляецца адной з 6 афіцыйных і працоўных моваў ААН. Гістарычна гэта мова народнасьці хань, якая дамінуе ў нацыянальным складзе КНР (больш 90% насельніцтвы краіны). Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на Сынгапуры складаючы больш 75% насельніцтва); значная кітайская дыяспара расьсеяна па ўсім сьвеце.
Гісторыя [рэдагаваць]
Кітайская мова зьяўляецца адной з самых старажытных з цяпер існуючых моваў. Таксама яна валодае самой старажытнай з ужывальных у цяперашні час пісьменнасьцю. Падобную гіерагліфічную пісьменнасьць, адаптаваную з кітайскай мовы, выкарыстоўвае японская мова.
Дыялектныя групы [рэдагаваць]
У кітайскай мове вылучаецца 7 дыялектных групаў: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), (吴), сян (湘), гань (贛/赣), хака (客家), юэ (粤), мінь (閩/闽 - у тым ліку тайваньская). Дыялекты адрозьніваюцца фанэтычна (што замінае міждыялектным зносінам, дарма што дыялекты зьвязаныя рэгулярнымі гукавымі адпаведнасьцямі), лексыкай, збольшага граматыкай, аднак асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Сродкам зносін носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная кітайская мова, якая ў Кітаі завецца путунхуа (普通话/普通話), у Сынгапуры хуаюй (华语/華語) у Ганконгу і Тайвані — гоюй (国语/國語), паміж імі існуюць малаважныя адрозьненьні ў фанэтыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца скарочаныя гіерогліфы, а ў гоюй - поўнае напісаньне гіерогліфаў. Пры крайняй неабходнасьці можна дамагчыся, каб цябе зразумелі, напісаўшы гіерогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на паўночныя дыялекты. Фанэтычная норма — пэкінскае вымаўленьне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі было створана большасьць клясычных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хака).
|
|||||
| Вікіпэдыя мае вэрсію на кітайскай мове |
Кітайская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў