Тува

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Тыва»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Рэспубліка Тыва (Тува)
Республика Тува (Тыва)
Тыва Республика
Coat of Arms of Tuva (Tyva).png
Flag of Tuva.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская Фэдэрацыя
Фэдэральная акруга Сыбірская
Эканамічная акруга Усходне-Сібірская
Статус Рэспубліка
Адміністрацыйны цэнтар Кызыл
Кіраўнік урада Шолбан Кара-ол
Афіцыйныя мовы расейская, тывінская
Насельніцтва (2002) 308 500
Шчыльнасьць 1,8 чал./км²
Плошча 168 600 км²
Месцазнаходжаньне
Рэспубліка Тыва (Тува) на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+7
Код аўтам. нумароў 17
Tuva republic map.png

Тыва (Тува) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на поўдні Усходняй Сыбіры. Мяжуе з Манголіяй на ўсходзе і поўдні, з Краснаярскім краем на поўначы, Хакасіяй на паўночным захадзе, Буратыяй і Іркуцкай вобласьцю на паўночным усходзе, з Рэспублікай Алтай на захадзе.

Зьмест

Геаграфія [рэдагаваць]

Гістарычны агляд [рэдагаваць]

Гістарычны рэгіён Танну-Уранхай (кіт. 唐努乌梁海), часткай якога была Тыва, кантраляваўся манголамі з 1207 да 1757, калі ім авалодала маньчжурская дынастыя Цын, пад уладай якой Тыва знаходзілася да 1912 году. Пасля Сінхайскай рэвалюцыі ў Кітаі тывінскія наёны зьвярнуліся да расейскага цара з просьбай аб усталяваньні расейскага пратэктарату, што і было зроблена ў 1914 годзе. Тывінскія землі пад назвай Уранхайскі край былі ўключаныя ў склад Енісейскай губэрні. У 1921 годзе абвешчаная незалежная Народная Рэспубліка Танну-Тува (з 1926 году — Тывінская Народная Рэспубліка. У 1944 годзе ТНР увайшла ў склад СССР і РСФСР як аўтаномная ССР. У 1991 годзе была ператворана ў Рэспубліку Тыва. З 1993 года афіцыйная назва Рэспубліка Тыва.

У 1989 году ў Т. адбыліся падзеі амаль не заўважаныя ў астатнім СССР, у сталіцы Т. — Кызыле — адбыўся масавы фізычны гвалт над расейцамі з боку мяйсцовага насельніцтва, які быў спынены толькі адмыслова ўведзенымі войскамі.[1]

Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]

Тыва падзяляецца на 2 гарадзкія акругі (гарады Кызыл і Ак-Давурак) 17 кажуунаў.

Іншыя гарады — Туран, Чадан, Шаганар — уваходзяць у склад кажуунаў.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Колькасьць насельніцтва складае 308,5 тыс. чал. (2006), шчыльнасьць — 1,8 чал. / км². Удзельная вага гарадзкога насельніцтва 51,5%. Нацыянальны склад: тывінцы 77%, расейцы 20,2%, іншыя 2,9%

Эканоміка [рэдагаваць]

Культура [рэдагаваць]

Традыцыйная культура тывінцаў — гэта культура качэўнікаў. Дзякуючы свайму адносна ізаляванаму становішчу — адсутнасьці чыгункі, гарам, якія атачаюць тэрыторыю з усіх бакоў, у Тыві дагэтуль зьберагліся самадастатковыя качэўніцкія гаспадаркі. Тывінцы разводзяць авечак, каней, у Тоджынскім кажууне зьберагаюцца аленягадоўля й паляваньне як асноўны занятак насельніцтва.

Традыцыйная рэлігія тывінцаў — шаманізм, у апошняе дзесяцігоддзе знайшла другое нараджэньне. Зьявіліся шаманскія суполкі, камланьні шаманаў праходзяць у местах як афіцыйныя мерапрыемствы. Адным з адметных фактаў ё тое, што шаманства ў Туве спакойна ўжываецца з ламаізмам. У верасьні 1992 Далай-лама XIV, які зьяўляецца духовым лідэрам будыстаў Тывы, зрабіў у рэспубліку трохдзённы візыт. Пажыцьцёвы прэзыдэнт шаманаў Тывы — Мангуш Кенін-Лапсан.

Сусьветна вядомы тывінскі гарлавы сьпеў, што стаў неафіцыйным сымбалем рэспублікі. Сярод іншых сымбаляў — каменарэзнае мастацтва, традыцыйныя конныя скачкі, барацьба хурэш.

Тыва знаходзіцца ў самым цэнтры Азіі, у зьвязку з чым у сталіцы Т. ўсталяваны абеліск «Цэнтар Азіі».

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ http://www.rpmonitor.ru/ru/detail_m.php?ID=8670&print=Y ТИБЕТ — АХИЛЛЕСОВА ПЯТА КИТАЯ. Ярослав Бутаков 21.03.2008

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Тувасховішча мультымэдыйных матэрыялаў