Іванаўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Іванаўская вобласьць Ивановская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Іванава |
| Дата ўтварэньня | 11 сакавіка 1936 |
| Губэрнатар | Міхаіл Мень |
| Насельніцтва (2010) |
1 062 629[1] (48-е месца) |
| Шчыльнасьць | 49,6 чал./км² |
| Плошча | 21 437 км² (72-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Іванаўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 37 |
Іва́наўская во́бласьць (па-расейску: Ива́новская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Іванава. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Уладзімерскай, Ніжагародзкай, Кастрамской і Яраслаўскай абласьцямі. Колькасьць насельніцтва на 2010 год складала 982 тысячы чалавек. Утворана 11 сакавіка 1936 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Вобласьць разьмешчана ў цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. Большая частка ляжыць у міжрэччы Волгі й Клязьмы. Паверхня вобласьці — нізінная, слаба ўзгорыстая раўніна, прыпаднятая над узроўнем мора на 130—150 мэтраў. Невялікія ўзвышэньні сустракаюцца на паўднёвым-захадзе, у ўскраіны Маскоўскага ўзвышша, а на поўначы знаходзіцца вучастак Галіцкага ўзвышша, тут на высокіх вучастках разьмешчаны гарады Фурманаў, Прыволск і Плес. Найвышэйшая кропка вобласці — 196 мэтраў над узроўнем мора знаходзіцца ў Заволскім раёне.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Іванаўская вобласьць бедная на карысныя выкапні. Распаўсюджаныя выкапні маюць ападкавае паходжаньне.
[рэдагаваць] Расьліннасьць
Вобласьць разьмешчана на стыку дзьвюх зонаў: эўрапейскай тайгі й зьмешаных лясоў. Усяго лясы займаюць 48% тэрыторыі вобласьці, а лугі каля 10%. Асабліва гэта датычыцца лясістых Заволскага, Юскага й Цейкаўскага раёнаў. У 1972 годзе флёра вобласьці ўключала амаль тысячу відаў дзікарослых і культурных расьлінаў[2].
[рэдагаваць] Насельніцтва
Па стане на 2008 год колькасьць насельніцтва складала 1 079,6 тысяч чалавек, зь якіх у гарадохх пражывала 80% насельніцтва. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы. Сярод нацыянальных меншасьцяў ёсьць украінцы, татары, армяне, азэрбайджанцы, беларусы, мардва, чувашы, малдаване й іншыя.
[рэдагаваць] Эканоміка
Валавы рэгіянальны прадукт на 2006 год склаў 52,5 млрд расейскіх рублёў. Гэты паказчык на душу насельніцтва традыцыйна зьяўляецца самымі нізкім у Цэнтральнай фэдэральнай акрузе й па выніках 2009 году быў амаль у тры разы ніжэйшы за сярэдні па Расеі.
Структуру эканомікі адрозьнівае высокая доля сэктара дзяржаўных паслугаў (17,6% ВРП ў 2006 годзе). У прамысловасьці фармуецца каля 34,1% ВРП, зь іх 20,1% былі здабыты ў апрацоўчых вытворчасьцях, перш за ўсё лёгкай прамысловасьці, энэргетыцы й машынабудаваньні, 3,9% — у будаўнічым комплексе. У аграпрамысловым комплексе ствараецца 8,0% СУП.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Алявдина К. П., канд. биол. наук, Виноградова В. П. «Определитель растений» / Под научн. ред. канд. биол. наук О. Н. Шалыгановой — Ярославль: Верхне-Волжское книжн. изд-во, 1972. — С. 2. — 400 с. — 15 000 экз.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Іванаўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Фэдэральныя акругі | ||