Флёра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Флёра (па-лацінску: Flora — багіня кветак і вясны) — сукупнасьць відаў расьлінаў, якая склалася гістарычна, на дадзенай тэрыторыі.
Флёра Зямлі налічвае каля 375 тыс. відаў расьлінаў. Флёра Беларусі (у сучасных дзяржаўных межах) — 1550 відаў дзікарослых расьлін і 230 замежных у сельскагаспадарчай культуры, садах і парках[1].
Дасьледаваньне флёры — прадмет разьдзела батанікі — флярыстыкі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Н.В. Козловская «Флора Белоруссии, закономерности ее формирования, научные основы использования и охраны», Мн, 1978
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Флёра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў