Горкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Горкі
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Coat of Arms of Horki, Belarus.png Flag of Horki.png
Герб Горак Сьцяг Горак
Першыя згадкі: 1544
Магдэбурскае права: 1619
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Горацкі
Плошча: 22,1 км²
Насельніцтва: 34 300 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2233
Паштовы індэкс: 213410
Аўтамабільны код: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′ пн. ш. 30°59′ у. д. / 54.283° пн. ш. 30.983° у. д. / 54.283; 30.983Каардынаты: 54°17′ пн. ш. 30°59′ у. д. / 54.283° пн. ш. 30.983° у. д. / 54.283; 30.983
Горкі на мапе Беларусі
Горкі
Горкі
Горкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Го́ркі, Го́ры-Го́ркі — горад у Беларусі, на рацэ Проня. Адміністрацыйны цэнтар Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Плошча 22 км². Насельніцтва 34,3 тыс. чал. (2009). Знаходзяцца за 86 км на паўночны ўсход ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў). Вузел аўтамабільных шляхоў на Воршу, Магілёў, Чавусы, Амсьціслаў, Смаленск.

Горкі — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны, даўняя сталіца графства. За часамі паўстаньня К. Каліноўскага Горы-Горкі былі адзіным местам колішняга Вялікага Княства Літоўскага вызваленым з-пад расейскага панаваньня. У наш час тут дзейнічае Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, адна з найстарэйшых у Беларусі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Горак

Першы пісьмовы ўспамін пра Горкі як сяло ў складзе Горы-Горацкага маёнтку зьмяшчаецца ў Літоўскай мэтрыцы і датуецца 1514. Мясьціна знаходзілася ў валоданьні князя Друцкага-Горскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У 1584 Горкі перайшлі да Сапегаў. У 1619 Леў Сапега надаў месту[1] «Статут аб вольнасьцях» і «малое Магдэбургскае права». У гэты час паселішча было цэнтрам маёнтку, тут рэгулярна праводзіліся кірмашы. У 2-й пал. XVIІ ст. Юры Станіслаў Сапега меў тытул графа «на Горы-Горках».

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у сакавіку 1659 жыхары Горак узьняліся на ўзброеную барацьбу з усходнімі захопнікамі і доўга трымалі ў аблозе ў Вялікіх Гарах аддзел маскоўскіх салдатаў. У 1676 у месьце існавалі праваслаўнае брацтва і школа. Паводле інвэнтару, на 1683 — 510 будынкаў, 2 прадмесьці (Казімерава Слабада і Зарэчча), 3 рынкі, прававалі рамесьнікі 28 спэцыяльнасьцяў[1].

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) Горкі знаходзіліся ў зоне ваенных дзеяньняў. У ліпені — жніўні 1708 тут разьмяшчаліся расейскія войскі на чале з А. Меншыкавым і Б. Шарамецьцевым. 9 ліпеня — 16 жніўня 1708 у Горках спыняўся цар маскоўскі Пётар I. У 1717 мястэчка з ваколіцамі набыў князь А. Меншыкаў і валодаў ім да высылкі ў Сыбір (1727). З 1732 паселішча было ў валоданьні графа М. А. Патоцкага.

Панарама мястэчка, XIX ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Горкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце. Станам на 1780 у мястэчку дзейнічалі 2 грэка-каталіцкія і праваслаўная цэрквы, касьцёл. У 1799 у Горках і навакольных вёсках спыняўся расейскі паэт Г. Дзяржавін, які напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш. У кан. ХVIII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне графа Л. Салагуба. У 1809 у Горы-Горацкім маёнтку пачала працаваць мануфактура з фарбавальняй. У 1828 за невыкананьне забавязаньня забясьпечваць харчаваньнем армію Кутузава ў вайну 1812 году, расейскі ўрад канфіскаваў маёнтак у Л. Салагуба.

Земляробчы інстытут. Н. Орда, XIX ст.

15 жніўня 1840 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Горы-Горацкай земляробчай школы (з 1848 году — Горы-Горацкі земляробчы інстытут). Дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафэсара батанікі, паводле праекту італьянскага архітэктара А. Кампіёні на тэрыторыі інстытуту заснавалі дэндрарый. У 1852 выйшаў першы том «Запісак Горы-Горацкага земляробчага інстытуту». У пэрыёдыку разьмяшчаліся матэрыялы пра працу навучальнай фэрмы, адлюстроўваліся дасягненьні сельскагаспадарчай навукі таго часу. У 1857 у мястэчку ўтварыўся легальны прафэсарска-студэнцкі клюб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытаньні і будучую сялянскую рэформу па скасаваньні прыгоннага права. 26 сьнежня 1861 Горкі зрабіліся цэнтрам павету Магілёўскай губэрні і зноў атрымалі статус места. У 1862 тут сфармавалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстаньні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам зь іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладаньне ў якой вялося на беларускай мове. 21 красавіка 1862 паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, у часе якой сьпявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песьні. 24 красавіка 1863 аддзел Л. Зьвяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў места з-пад расейскага панаваньня, але неўзабаве царскія карнікі здушылі выступленьне. У 1864 за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладнікаў у паўстаньні расейскія ўлады зачынілі земляробчы інстытут і перавялі яго ў Санкт-Пецярбург.

27 жніўня 1867 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Горак: «у залатым полі тры чорныя горкі, з кожнага вырастае адзін зялёны колас»[2]. У кан. XIX ст. тут зьявіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, мэтэастанцыя. Станам на 1904 у месьце працавалі 10 гатэляў і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэўняў і чайных. Вуліцы асьвятляла 45 ліхтароў. Дзейнічалі прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной зь якіх — школа граматы (царкоўна-прыходская начатковая школа). Падобная школа абслугоўвала і габрэйскае насельніцтва. У 1917 узьнікла Сэкцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школаў, якая займалася вывучэньнем беларускай мовы, пашырэньнем цікавасьці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступы моладзевага тэатра.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Горкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСРГомельскай, а з 1922 — у Смаленскай губэрні). 10 кастрычніка 1919 пачала працаваць моладзевая арганізацыя Беларуская сэкцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць сьвядомасьць паміж беларусамі, знаёміць зь літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху. У 1924 Горкі вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёну. Цягам 19251929 у БДСГА выкладаў Ян Серада, у 19261928 — Максім Гарэцкі. 28 лістапада 1925 места наведалі народныя пісьменьнікі Янка Купала і Якуб Колас.

У 30-я гады было брутальна перепынена рэлігійнае жыцьцё ў горадзе.На загад камуністычных уладаў былі зьнішчаныя старадаўнія драўляныя цэрквы і зачынены мураваныя, св.Мікалаеўская царква была перабудавана ў Акадэмічную бібліятэку, а слабадзкая Спаса-Ўзьнясенская царква была перароблена ў склад, апошняя аднавіла сваю дзейнасьць пад час нямецкай акупацыі і дзейнічае і па сёньня.

У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 Горкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. У 1948 сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. 5 жніўня 1959 адкрылася паветраная лінія Горкі — Менск, пачаў працаваць аэрапорт.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Горках разьмяшчаецца Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Апроч таго, працуюць 5 сярэдніх (адна зь іх гімназія), 1 вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 6 дашкольных установаў.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Горацкая цэнтральная раённая лякарня, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэкаў.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтар культуры і палац культуры БДСГА. На тэрыторыі места ўтварылася ўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі. Маецца добры досьвед працы школы мастацкіх рамёстваў. Горкі зьяўляюцца месцам правядзеньня сэмінараў, навучаньня супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.

[рэдагаваць] Мас-мэдыя

Сродкі масавай інфармацыі: газэта «Ленiнскi шлях» (наклад 3620 асобнікаў, пэрыядычнасьць выпуску — 2 разы на тыдзень), газэта БДСГА «Савецкі студэнт» (наклад 1000 асобнікаў, пэрыядычнасьць — 2 разы на месяц), раённае радыёвяшчаньне «Голас Горацкага краю» (выхад у этэр 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчаньня — 2 гадзіны 50 хвілінаў).

Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газэта «УзГорак» (наклад 1000 асобнікаў, пэрыядычнасьць — 1 раз на тыдзень), штодзённа ў інтэрнэце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі www.horki.info. Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1[8] і Горацкі раённы выканаўчы камітэт[9].

[рэдагаваць] Грамадзкія аб’яднаньні

[рэдагаваць] Рэлігія

  • Спаса-Узьнясенская праваслаўная царква (РПЦ)
  • Каталіцкая парафія Маці Божай Бялыніцкай і Сьвятой Ганны[10]
  • Царква эвангельскіх хрысьціянаў «Міласэрнасьць»[11]
  • Царква хрысьціянаў веры эвангельскай «Благодать»

[рэдагаваць] Забудова

Рэкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць тэрыторыю Горак на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы месьціцца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасьці.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Спаса-Ўзьнясенская царква

Праз Горкі праходзіць турыстычны маршрут «Гістарычна-культурная спадчына Магілёўскага краю»[14]. У месьце маецца дэндралягічны парк і батанічны сад БДСГА. Спыніцца можна ў гатэлі «Проня» або ў гатэлі БДСГА.

[рэдагаваць] Забавы

Працуе спартовы комплекс з басэйнам, атлетычнай заляй, саўнай, стадыёнам.

  • Клюб «Парнас»
  • Кінатэатар «Крыніца»
  • Кавярні: «Шанс», «Адпачынак», «Лакомка», «Звездочет», «Овертайм», «Ташир», «Версаль»; піцэрыя «Время есть»
  • Палац культуры Акадэміі.
  • Дзецячы парк.

[рэдагаваць] Музэі

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Батанiчны сад
  • Гістарычная забудова (ХІХ—ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Дэндрапарк
  • Комплекс будынкаў сельскагаспадарчай акадэміі (ХІХ—ХХ стст.)
  • Могілкі габрэйскія
  • Надмагільны камень удзельніку паўстаньня 1863—1864 гадоў В. Дамарацкаму
  • Царква Спаса-Ўзьнясенская (1863)
  • Мазепава гара
  • Помнik "Тры халасьцякi"
  • Акадэмiчныя сажалкi - Верхняя ды Нiжняя.
  • Аршанская сажалка
  • Белы ручай.
  • Кона-спартовая школа.
  • Будынак былой вязьнiцы (ХІХ ст.), дзе знаходзiлicя студэнты-паўстанцы пасля задушэньня вызвольнага паўстаньня 1863 г.
  • Фрагмэнты традыцыйнай драўлянай забудовы (начатак-сярэдзiна ХХ стст) раён Казiмiраўскай Слабады ды Зарэчча.
  • Дом дзе жылi браты Гарэцкiя, знаходзiцца пад пагрозай зьнiшчэньня.
  • Першая у Расейская Iмпэрыi дрэнажная сiстэма ды навукова-дасьледчыя агароды (Рытаўскiя агароды).

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Замак
  • Касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі (XVIII ст.)
  • Палац графа Салагуба
  • Тэатар графа Салагуба
  • Царква грэка-каталіцкая
  • Царква грэка-каталіцкая[15]
  • Царква Сьвятога Мiкалая (ХIХ ст.)
  • Сынагога
  • Сынагога
  • Школа прыходзкая (XVII ст.; грэка-каталіцкая)[16]
  • Кнiжны фонд бiблiятэкi Акадэмii пад час Другой Сусьветнай вайны, сярод згубленнага - рарытэтныя выданьнi з бiблiятэкi князёў Дондуковых–Корсаковых.
  • Вадзяны млын на рацэ Парасіца.

[рэдагаваць] Вядомыя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b c Уладзімір Ліўшыц. Горкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 546.
  2. ^ Горкі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. ^ Горки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
  4. ^ Уладзімір Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 90.
  5. ^ Горки // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. ^ Горки // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Уладзімір Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 89.
  8. ^ Горацкая гімназія №1(рас.)
  9. ^ Горацкі раённы выканаўчы камітэт(рас.)
  10. ^ Горкі — парафія Маці Божай Бялыніцкай і Сьвятой Ганны на Catholic.by
  11. ^ Царква эвангельскіх хрысьціянаў «Міласэрнасьць»(рас.)
  12. ^ ААТ «Малочныя горкі»(рас.)
  13. ^ СТАА «Скайфорэст»(рас.)
  14. ^ Горки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  15. ^ Горки в 18 столетии на Горкі online
  16. ^ Марозава С. Униатская система образования на Pawet.net

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Горкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах