Чэрыкаў
| Чэрыкаў | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1578 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1641 | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Чэрыкаўскі | ||||
| Плошча: | 10,7 км² | ||||
| Насельніцтва: | 8 500 (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2243 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213533 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′ пн. ш. 31°22′ у. д. / 53.567° пн. ш. 31.367° у. д.Каардынаты: 53°34′ пн. ш. 31°22′ у. д. / 53.567° пн. ш. 31.367° у. д. | ||||
|
Чэрыкаў на мапе Беларусі
Чэрыкаў
|
|||||
Чэ́рыкаў — места ў Беларусі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 8,5 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў; на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Магілёў — Касьцюковічы, Бабруйск — Крычаў.
Чавусы — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму «Чэрыкаў». Паводле першага зь іх, ён утварыўся ад словаў «чартала», «чарціць» і мае зьвязкі з прымітыўнымі працамі земляробства — «аратым»[1]. Другая вэрсія зьвязвае назву места з старажытнымі плямёнамі, якія абралі правы бераг ракі Сож для стаянак сваіх лодак — «чырыкаў».
Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога на месцы сучаснага Чэрыкава праводзілася рэзаньне авечак для платы даніны татарам. Надалей адбылася наступная трансфармацыя назвы паселішча: «чырык авечак» — Чырыкавец — Чэрыкаў[2].
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Чэрыкаў датуецца 1460[2]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) ён увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1578 мястэчка зрабілася цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.
У пач. XVII ст. Чэрыкаў атрымаў статус места[3]. У 1641 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права[3] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[4].
У кастрычніку 1648 казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Амсьціслаўскага ваяводзтва. Неўзабаве казакоў разьбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) места спустошылі маскоўскія захопнікі[3]. У 1678 Чэрыкаў зрабіўся цэнтрам воласьці (павету) Амсьціслаўскага ваяводзтва[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 Чэрыкаў зноў атрымаў статус места і зрабіўся цэнтрам павету Амсьціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 — Беларускай, пазьней — Магілёўскай губэрні). У 1781 расейскія ўлады даравалі яму новы герб. У кан. XVIII ст. празь места прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Амсьціслаў.
У ХІХ ст. праз Чэрыкаў прайшла Маскоўска—Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. У 1913 у месьце працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чэрыкаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну Калінінскай, у 1927—1930 Магілёўскай акругі, з 1938 — у Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з жніўня 1941 да 1 кастрычніка 1943 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1959—1962 і 1965—1966 Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёну, у 1962—1965 — у склад Краснапольскага раёну. У 2002 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага мескага гербу[5].
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XVII стагодзьдзе: 1649 — 2 тыс. чал.[3]
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 5,2 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 — 6,4 тыс. чал.[6]; 1991 — 8,3 тыс. чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 8,5 тыс. чал.; 2008 — 8,5 тыс. чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, вячэрняя, спартовая школы, школа мастацтваў.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, гістарычна-краязнаўчы музэй, бібліятэкі.
Забудова [рэдагаваць]
У сучасным плянаваньні места галоўныя вуліцы зьяўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чэрыкава |
|---|
|
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дзейнічае Чэрыкаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Працуе база юных турыстаў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[8].
Геалягічнае агаленьне «Чэрыкаў» — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Будынак шпіталя (ХІХ ст.)
- Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Імя Панны Марыі (1856, дагэтуль ня вернуты каталікам — выкарыстоўваецца як дом культуры).
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Сабор (2-я пал. ХІХ ст.)
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Ісак Любан (1907—1975) — беларускі кампазытар
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 401.
- ^ а б История на Чериковский районный исполнительный комитет
- ^ а б в г д Чэрыкаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 748.
- ^ Чэрыкаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Геральдика на Чериковский районный исполнительный комитет
- ^ г. Чериков (Могилевская область) на Belarus.by
- ^ Чериков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Чериков // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўскага раёна. — Мн.: «Вышэйшая школа», 1994.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Czeryków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 850.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чэрыкаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Чэрыкаў на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Афіцыйныя дакументы і матэрыялы аб раёне // Магілёўская абласная бібліятэка
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||