Быхаў
| Быхаў | |||||
Панарама руінаў замка |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1370 | ||||
| Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Быхаўскі | ||||
| Плошча: | 2,3 км² | ||||
| Насельніцтва: | 16 100 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2231 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213352, 213353 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′ пн. ш. 30°15′ у. д. / 53.517° пн. ш. 30.25° у. д.Каардынаты: 53°31′ пн. ш. 30°15′ у. д. / 53.517° пн. ш. 30.25° у. д. | ||||
|
Быхаў на мапе Беларусі
Быхаў
|
|||||
Бы́хаў — места ў Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 16,1 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Магілёва. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Магілёвам, Рагачовам і з магістралямі Магілёў — Гомель, Магілёў — Бабруйск. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін, рачная прыстань.
Быхаў — колішняя сталіца графства на гістарычнай Аршаншчыне (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся замак Хадкевічаў і Сапегаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Існуе шэраг тлумачэньняў паходжаньня тапоніму «Быхаў». Згодна з найбольш распасюджаным зь іх, ён ўтварыўся ад словазлучэньня «быў хоў» — ва ўмацаваньнях на месцы сучаснага Быхава жыхары Падняпроўя хаваліся ад ворагаў, таксама тамака спыняліся гандлёвыя караваны, што ішлі Дняпром[2]. Тым часам, на думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім паходзіць ад асабістага імя Бых, пра што сьведчыць суфікс -аў[3].
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Быхава
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўспамін пра Быхаў зьмяшчаецца ў «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх» і датуецца канцом XIV ст. Тым часам афіцыйна[2] места вядзе сваю гісторыю ад 1370. У розныя часы мясьціна належала Друцкім, Гальшанскім, Гаштольдам.
У XV ст. вялікі князь Жыгімонт Стары ператварыў Быхаў у цэнтар дзяржаўнага староства, якое неўзабаве зрабілася вотчынаю Хадкевічаў. Гетман Ян Караль Хадкевіч збудаваў тут мураваны замак і пераўтварыў места ў магутную фартэцыю — адну з наймацнейшых на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Апроч таго, ён заснаваў касьцёл Сьвятога Казімера. З 2-й пал. XVI ст. у Быхаве пачала працаваць вядомая ў Эўропе людвісарня, дзе мясцовыя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш. Шлюб Ганны, дачкі Яна Караля Хадкевіча, з сынам Льва Сапегі Янам Станіславам (1621) паклаў пачатак эпохі знаходжаньні места ў валоданьні Сапегаў[4].
У XVIІ ст. Быхаў зрабіўся сталіцай графства, аднак адміністрацыйна належаў да Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У гэты ж час у зьвязку з заснаваньнем аднайменнага мястэчка адбыўся падзел на Стары і Новы Быхаў.
Яшчэ ў кан. XVI ст. ваколіцы Быхава пацярпелі ад казацкіх набегаў, у лютым 1590 казацкія загоны Мацюшы занялі паселішча, а ўзімку 1595 па разграбленьні Магілёва праз Быхаў праходзіў загон Севярына Налівайкі. Няўдалая аблога места казацкім войскам Гаркушы адбылася у 1648. У Трынаццацігадовую вайну Быхаў сьпярша вытрымаў працяглую аблогу маскоўскіх войскаў (1654—1656), аднак у 1657 захопнікі штурмам авалодалі ім. У 1661 па непрацяглай аблозе войска Рэчы Паспалітай вызваліла места.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) Быхаў быў важным стратэгічным пунктам. 5 кастрычніка 1702 з прычыны пераходу Сапегаў на бок Швэцыі цар маскоўскі Пётар I зруйнаваў места і замак. Станам на 1747 у Быхаве было 247 двароў, працавалі бібліятэка, паташня, саладоўня, лазьня, астрог[6]. На 1755 — 534 двары, малітоўная школа, 9 гандлёвых радоў; праводзіліся 3 рэгулярныя кірмашы[6].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (у 1796—1805 заштатнае места Беларускай губэрні). 16 жніўня 1781 ён атрымаў герб: «у чырвоным полі дзьве скрыжаваныя чыгунныя гарматы»[7]. На 1841 тут было 652 будынкі, працавала флянэлевая фабрыка. У 1902 празь места прайшла чыгунка, якая надала моцны імпульс ягонаму эканамічнаму разьвіцьцю.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Быхаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Быхаў вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну. У 1930-я савецкія ўлады злачынна ўзарвалі тутэйшы касьцёл, помнік архітэктуры XVIII ст.[8] У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых фатаздымках
-
Сельскагаспадарчая выстава, 1911
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVIII стагодзьдзе: 1755 — 2522 чал[6].
- XIX стагодзьдзе: 1815 — 3219 чал.; 1841 — 5475 чал.; 1860 — 6372 чал., зь іх 3294 юдэі[9]; 1897 — 6,4 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1904 — 7270 чал.; 1913 — 8,1 тыс. чал.; 1926 — 7657 чал.; 1939 — 11 тыс. чал.; 1959 — 13 тыс. чал.; 1970 — 17,4 тыс. чал.[5]; 1989 — 20 тыс. чал.; 1991 — 22,0 тыс. чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 17,5 тыс. чал.; 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16,1 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Быхаве працуюць 4 сярэднія, музычная школы.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 6 бібліятэк. У 1979 адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
У месьце выдаецца раённая газэта «Маяк Прыдняпроўя».
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Быхава |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Дзейнічае Быхаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дняпро»[11].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Замак (XVII ст.)
- Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх (XVIII ст.)
- Могілкі: габрэйскія; хрысьціянскія
- Сынагога (XVII ст.)
- Царква Сьв. Тройцы (ХІХ ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (XVIII ст.)
- Царква (2-я пал. ХІХ ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Быхава
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Браніслаў Плотнікаў (1940—2005) — беларускі філёляг
- Ян Пётар Сапега (1569—1611) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
- ^ a b Гісторыя Быхаўшчыны(рас.). Быховский районный исполнительный комитет. Праверана 21 жніўня 2011 г.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 43.
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Быхаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 359
- ^ a b Вячаслаў Насевіч, Васіль Удальцоў. Быхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 145.
- ^ a b c Вячаслаў Насевіч. Быхаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 360.
- ^ Быхаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 395.
- ^ Bychów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 489.
- ^ Быхов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Быхов // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Быхаўскага раёна. — Мн.: БелСЭ, 1990.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Bychów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 489.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Быхаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Быхаў на Radzima.org
- Быхаў — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі на Catholic.by
- Здымкі на Globus.tut.by
- Неафiцыяльны сайт Быхава
| Быхаўскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места |
Быхаў
|
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
|
Магілёўская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Амсьціслаўскі (Мсьціслаўскі) • Асіповіцкі • Бабруйскі • Быхаўскі • Бялыніцкі • Глускі • Горацкі • Дрыбінскі • Касьцюковіцкі • Кіраўскі • Клімавіцкі • Клічаўскі • Краснапольскі • Круглянскі • Крычаўскі • Магілёўскі • Прапойскі (Слаўгарадзкі) • Хоцімскі • Чавускі • Чэрыкаўскі • Шклоўскі
|
|
| Гарады / Месты |
Амсьціслаў (Мсьціслаў) • Асіповічы • Бабруйск¹ • Быхаў • Горкі • Кіраўск / Качэрычы • Касьцюковічы • Клімавічы • Клічаў • Крычаў • Магілёў • Прапойск (Слаўгарад) • Чавусы • Чэрыкаў • Шклоў
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бялынічы • Глуск • Глуша • Дрыбін • Краснапольле • Круглае • Татарка • Хоцімск / Радзівілаў • Ялізава
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Аршаншчыны | |
|---|---|
|
Абольцы · Александрыя · Барань · Баркулабаў · Барысаў ¹ (1563) ² · Бобр (1.12.1762) · Буйнічы · Быхаў · Бялынічы (4.10.1634) · Ворша (13.12.1620) · Галоўчын · Гарадзец · Горкі (1619) · Дашкаўка · Друцак · Дудаковічы · Дуброўна · Клічаў · Княжыцы · Копысь (XVI ст.) · Коханаў · Красналукі · Красны Стаў · Круглае · Крупкі · Круча · Лошніца · Лукомаль · Любавічы · Магілёў (28.01.1577) · Радча · Раманаў · Расасна · Смаляны · Старасельле · Талачын · Халопенічы · Цяцерын · Чавусы (11.08.1634) · Чарэя · Чэрыкаў (1641) · Шапялевічы · Шклоў (10.04.1762)
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |