Касьцюковічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Касьцюковічы
Coat of Arms of Kasciukovičy, Belarus.png
Герб Касьцюковічаў
Першыя згадкі: 28 жніўня 1508
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Насельніцтва: 15,6 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
Паштовы індэкс: 213653, 213654, 213655, 213656
Аўтамабільны код: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′ пн. ш. 32°02′ у. д. / 53.333° пн. ш. 32.033° у. д. / 53.333; 32.033Каардынаты: 53°20′ пн. ш. 32°02′ у. д. / 53.333° пн. ш. 32.033° у. д. / 53.333; 32.033
Касьцюковічы на мапе Беларусі
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадунька. Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 15,6 тыс. чал. (2006). Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508[1]. Мясьціна ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.

У 1730-я ў Касьцюковічах было 35 дымоў[1]. Пад 1739 яны згадваюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. Станам на 1784 у Касьцюковічах было 89 дымоў. На 1886 — 122 двары, працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая вучэльня (з 1864), лякарня, аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы, сынагога; праводзіліся 2 рэгулярныя кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было каля 340 двароў, 7 гарбарняў, аптэка, царкоўна-прыходзкая вучэльня.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Касьцюковічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

3 студзеня 2005 адбылося зацьверджаньне гербу і сьцяга Касьцюковічаў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць раённы цэнтар культуры. У 1973 адкрыўся краязнаўчы музэй.

[рэдагаваць] Мас-мэыдя

Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».

[рэдагаваць] Забудова

У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2-5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2-4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Царква, фота пач. XX ст.

Дзейнічае Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў[4].

[рэдагаваць] Выдатныя мсьціны

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагмэнты)
  • Могілкі габрэйскі

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Касьцёл[5]
  • Царква (XIX ст.)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Андрэй Мяцельскі. Касцюковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 71
  2. ^ Kościukowicze (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 134.
  3. ^ Костюковичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  4. ^ Костюковичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  5. ^ Ганчар, А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Касьцюковічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах