Клічаў
| Клічаў | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1592 | ||||
| Горад з: | 2000 | ||||
| Вобласьць: | Магілёўская | ||||
| Раён: | Клічаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 7 200 (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2236 | ||||
| Паштовы індэкс: | 213900 | ||||
| Аўтамабільны код: | 6 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 53.483° пн. ш. 29.333° у. д.Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 53.483° пн. ш. 29.333° у. д. | ||||
|
Клічаў на мапе Беларусі
Клічаў
|
|||||
Клі́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Ольса. Адміністрацыйны цэнтар Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 7,2 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 91 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нясета (лінія Магілёў — Асіповічы).
Зьмест |
Гісторыя[рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Клічаў як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва датуецца 1592[1]. Пад 1738 ён згадваецца як дзяржаўнае сяло (20 гаспадарак) у складзе Любашанскага староства. У 1775 паселішча мела статус мястэчка (25 двароў) і ўваходзіла ў Мацэвіцкае войтаўства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клічаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. Станам на 1859 у мястэчку было 57 двароў[2]. У 1865 статус Клічава панізілі да сяла, у якім было 79 двароў, дзейнічала царква. На 1886 — 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя сяло (77 двароў, кіравалася валасным праўленьнем Даўжанскай воласьці), і мястэчка (падпарадкоўвалася мяшчанскай управе). У мястэчку Клічаў разьмяшчаліся народная вучэльня (з 1875), царква Сьвятой Тройцы (у 1894 годзе ўзьведзены новы будынак) юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, 4 крамы, шынок, 4 млыны; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Побач зь ім знаходзіўся фальварак Клічаў, уладаньне графа Патоцкага (30 жыхароў). У 1904—1914 у мястэчку працаваў шклозавод, на якім выраблялі бутэлькі, аптэчны, парцалянавы і хімічны посуд.
1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Клічаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клічаў вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня 1924 ён зрабіўся цэнтрам раёну Бабруйскай акругі (з 20 лютага 1938 у Магілёўскай вобласьці). 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. Станам на 1940 у Клічаве працавалі маслазавод, 2 хлебазаводы, райпрамкамбінат (з 1930), шавецкая, кравецкая і кандытарская арцелі, завод безалькагольных напояў, тэлеграф, пошта, радыёвузел, бібліятэка, леспрамгас, сярэдняя школа, паліклініка, мэтэастанцыя. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1942 году, каля Клічава за 10 дзён утварыўся першы на тэрыторыі Беларусі партызанскі аэрадром. Дзейнічаў Клічаўскі апэратыўны цэнтар, які кіраваў аднайменным партызанскім злучэньнем.
У 1944—1954 Клічаў уваходзіў у склад Бабруйскай вобласьці, у 1962—1965 — у Кіраўскім раёне. 11 верасьня 2000 паселішча атрымала статус места. 3 студзеня 2005 адбылося зацьверджаньне гербу і сьцяга Клічава[3].
Насельніцтва[рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1865 — 427 чал.; 1886 — 390 чал.; 1897 — 608 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1933 — 1,9 тыс. чал.; 1972 — 5,3 тыс. чал.; 1997 — 8,6 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 7,7 тыс. чал.; 2006 — 7,5 тыс. чал.; 2008 — 7,2 тыс. чал.
Адукацыя[рэдагаваць]
У Клічаве працуюць аграрна-тэхнічны каледж, УПК, 2 сярэднія, мастацкая і спартовая школы.
Мэдыцына[рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надае лякарня.
Культура[рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.
Забудова[рэдагаваць]
У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу. Цэнтар фармуюць 2—5-павярховыя будынкі. Утварыўся лесапарк, дэндрарый.
Эканоміка[рэдагаваць]
Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.
- Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Клічаўскага раённага спажывецкага таварыства
- Унітарнае камунальнае прадпрыемства «Побытпаслугі».
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Дзейнічае Клічаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ольса»[6].
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Могілкі габрэйскі
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
- Царква Сьв. Тройцы (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Клічаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 109.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
- ^ Геральдика на Кличевский районный исполнительный комитет
- ^ Клічаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 201.
- ^ Клічаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 200.
- ^ Кличев // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура[рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kliczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 84.
- Nieseta // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 112.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||