Ольса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Ольса
Выток каля в. Каменны Барок
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 92 км
Сярэднегадавы сьцёк 9,3 м³/с
Плошча басэйну 1690 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Ольса — рака ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіна (басэйн Дняпра). Даўжыня 92 км. Плошча вадазбору 1690 км². Выдатак вады ў вусьці 9.3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Зьмест

Асноўныя прытокі [рэдагаваць]

На рацэ [рэдагаваць]

Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]

Пачынаецца за 3,4 км на паўночны ўсход ад вёскі Каменны Барок Бярэзінскага раёну, вусьце за 5 км на захад ад вёскі Любонічы Кіраўскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна пераважна невыразная, каля места Клічаў, вёскі Ваевічы і паміж вёскамі Бацэвічы і Запольле Клічаўскага раёну трапэцападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам. Абалона двухбаковая, ніжэй за Клічаў чаргуецца па берагах (шырыня 0,6—1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусьця Сушы да вёскі Запольле Клічаўскага раёну перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12—18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскамі Ваевічы і Запольле Клічаўскага раёну спадзістыя, ніжэй да вусьця стромкія і абрывістыя. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў.

Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У нізкай плыні найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.

Літаратура [рэдагаваць]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.