Магілёўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Магілёўская вобласьць
Магілёўская вобласць
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Улучае 21 раён
Адміністрацыйны цэнтар Магілёў
Найбуйнейшыя гарады Бабруйск
Крычаў
Амсьціслаў
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 року
Насельніцтва (2008)
1 125 100[1]
 (12%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 39 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 86%
Плошча 29 тыс. км²
Вышыня па-над узр. м.
 - Найвышэйшая кропка
 - Найніжэйшая кропка

 239 м
 126 м
Месцазнаходжаньне Магілёўскай вобласьці:
Магілёўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Код ISO 3166-2 BY-MA
Тэлефонны код +375-22
Паштовыя індэксы 212 ххх, 213 ххх
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Магілёўская во́бласьцьадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 29 тыс. км². Насельніцтва — 1,125 млн чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Магілёў.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча

Магілёўская вобласьць разьмешчаная на ўсходзе Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 150 км, а з усходу на захад — больш за 300 км. Тэрыторыя вобласьці займае 29 тыс. км².

На поўдні мяжуе з Гомельскай вобласьцю, на захадзе — зь Менскай, на поўначы — зь Віцебскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — са Смаленскай, на паўднёвым-усходзе — з Бранскай абласьцямі Расеі.

[рэдагаваць] Рэльеф

Паверхня вобласьці пераважна раўнінная. Усходнюю частку займае Аршанска-Магілёўская раўніна, заходнюю — Цэнтральнабярэзінская раўніна. На паўночным захадзе разьмешчаная частка Аршанскага ўзвышша, на паўночным усходзе знаходзяцца Горацка-Амсьціслаўская раўніна і частка Смаленскага ўзвышша, дзе разьмешчаны найвышэйшы пункт вобласьці — 239 м над узроўнем мора. Пераважаюць вышыні 150 — 200 мэтраў, найніжэйшая адзнака Магілёўскай вобласьці — 126 мэтраў (абалона ракі Сож, ніжэй вёскі Гойшын Прапошаскага (Слаўгарадзкага) раёну). Перапад вышыняў паміж найвышэйшая і найніжэйшая пунктамі вобласьці складае ўсяго 113 мэтраў.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца радовішчы разнастайных карысных выкапняў, у тым ліку ўнікальных для Беларусі — фасфарытаў. У вобласьці сканцэнтраваныя найбуйнейшыя ў краіне запасы цэмэнтавай сыравіны (крэйда, мэргель, гліны і суглінкі цэмэнтавыя), буйныя запасы будаўнічых і сылікатных пяскоў, пяcкова-жвіровых сумесяў, торфу, бузаў, мінэральных водаў. Ва ўсходняй частцы вобласьці (на тэрыторыі Хоцімскага раёну) знаходзяцца вялізныя запасы мінэральнай сыравіны — трэпэла, які характарызуецца высокімі тэхналягічнымі ўласьцівасьцямі.

[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -8,2°С на паўночным усходзе да -6, °С на паўднёвым захадзе, у ліпені ад +17,8°С на паўночным усходзе да +18,7°С на паўднёвым захадзе. Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца 180 — 190 дзён. За рок выпадае 575 — 675 мм ападкаў, 70% зь іх прыпадае на красавік-кастрычнік.

Лес займае больш за траціну тэрыторыі вобласьці, у асноўным гэта іглічныя пароды (54,9%), ёсьць таксама яловыя і бярозавыя па 15,1%, алешнікавыя 5,6%, дубовыя 5,4%. Плошча дзяржаўнага ляснога фонду складае больш за 1 млн. га. Захаваліся ўнікальныя абалонавыя дубровы ў далінах Бярэзіны і Дняпра.

На тэрыторыі вобласьці разьмешчаныя гідралягічныя заказьнікі дзяржаўнага значэньня Заазер'е і Астравы Дулебы, 72 заказьнікі мясцовага значэньня. Аддаленасьць заказьнікаў ад местаў павялічвае іх рэкрэацыйную каштоўнасьць. Унікальныя азёры ў гэтых заказьніках маюць ледавіковае паходжаньне.

[рэдагаваць] Гідраграфія

Тэрыторыя Магілёўшчыны належыць басэйну Дняпра, які перасякае вобласьць з поўначы на поўдзень. Яго буйнейшыя прытокі Лахва, Друць, Бярэзіна (праваруч), Сож (леваруч). Найбуйнейшыя прытокі Бярэзіны — Сьвіслач, Ольса, Ала; Друці - Восьлік, Вабіч, Грэза; Сажа — Лабжанка, Волчас, Проня з Басяй і Растай, Бесядзь з Суровам і Жадунькай; на паўднёвым захадзе цячэ рака Пціч (прыток Прыпяці).

Найбуйнейшыя вадасховішчы — Чыгірынскае (на рацэ Друць) і Асіповіцкае (на рацэ Сьвіслач).

[рэдагаваць] Транспарт

Тэрыторыю вобласьці перасякаюць чыгункі ВіцебскВоршаМагілёўЖлобін, ЖлобінБабруйскМенск, ВоршаКрычаўУнеча, КрычаўМагілёўАсіповічы. Іх працягласьць звыш 800 км. Найбольш важныя вузлы Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў.

Асноўныя аўтамагістралі: Санкт-ПецярбургКіеў, Рослаў (Расея) — БабруйскБерасьце, МагілёўМенск, МагілёўБабруйск. Дарогі зь цьвёрдым пакрыцьцём складаюць 8 тыс. км. Даўжыня эксплуатуемых водных шляхоў (Дняпро, Бярэзіна, Сож) больш за 400 км.

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Магілёўшчына мае вялікі прамысловы патэнцыял. Тут выпускаецца 100% шынаў для аўтамабіляў і сельгасмашынаў, ліфтаў, цюлю-гардынных вырабаў, магнітафонаў, 76% хімічных валокнаў і нітак, 67% гумовага абутку, 52% электрарухавікоў. Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы сканцэнтраваныя ў Магілёве і Бабруйску. Гэтыя месты зьяўляюцца шматгаліновымі цэнтрамі. У вобласьці функцыянуе вольная эканамічная зона «Магілёў».

[рэдагаваць] Сельская гаспадарка

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 50,3% тэрыторыі вобласьці. За 1986 — 1991 рокі з сельгаззвароту выведзеныя 47 тыс. га забруджаных земляў. Глебы ў асноўным дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, суглінкавыя, супясковыяыя, пясковыя. 18% пад лугамі, у большасьці сваёй — нізіннымі. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе грае расьлінаводства. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. У шэрагу раёнаў спэцыялізаваныя гаспадаркі займаюцца футравым зьвераводзтвам, разьвядзеньнем рыбы. Ёсьць птушкафабрыкі. У цяперашні час праводзіцца рэфармаваньне сельскагаспадарчага комплексу. Ствараюцца вытворчыя каапэратывы, АТ, працуюць калгасы, саўгасы, фэрмэрскія й дапаможныя гаспадаркі.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва Магілёўскай вобласьці складае 1137,5 тысячаў чалавек. У тым ліку ў сельскай мясцовасьці пражывае 290,5 тысячаў чалавек, у местах — 847 тысяч. У Магілёўскай вобласьці 602,9 тысячы жанчын і 534,6 тысячы мужчын. Колькасьць дзяцей ва ўзросьце да 18 гадоў складае 288,1 тысячаў, людзей старэй за працаздольны ўзрост — 267,3 тысячаў.

Сярэдняя колькасьць працаўнікоў народнай гаспадаркі Магілёўскай вобласьці 385 тысячаў чалавек. У тым ліку на прадпрыемствах і ў арганізацыях сельскай гаспадаркі працуюць 49,2 тысячаў чалавек, у прамысловасьці — 115 тысячаў, у адукацыі — 54 тысячы, у ахове здароўя — 29,8 тысячаў, у сфэры сацыяльнага забесьпячэньня — 2,7 тысячы.

У Магілёўскай вобласьці пражываюць 1,044 млн. беларусаў, 132 тыс. расейцаў, 2,8 тыс. палякаў, 21,1 тыс. украінцаў, 3,5 тыс. габрэяў, 1,1 тыс. армян, 0,7 тыс. татараў, 1,07 тыс. цыган, 0,3 тыс. летувісаў, 0,9 тыс. азэрбайджанцаў, 0,5 тыс. немцаў, 0,5 тыс. малдаванаў.

На тэрыторыі Магілёўскай вобласьці дзейнічае 157 рэлігійных суполак, 16 канфэсіяў і веравызнаньняў, праваслаўнае эпархіяльнае ўпраўленьне, праваслаўны жаночы манастыр.

Сярод іх 69 суполак Беларускай праваслаўнай царквы, 17 — Рымска-каталіцкага касьцёлу, 6 — Стараверскай царквы, 1 — Грэка-каталіцкай царквы, 29 — Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, 4 — Рады цэркваў ЭХБ, 31 — Хрысьціянаў веры Эвангельскай, 3 — Адвэнтыстаў 7-го Дня, 2 — Наваапостальской царквы, 1 — Хрысьціянаў Поўнага Эвангельля, 1 — Царквы Хрыстовай, 1 Сьведак Еговы, 3 — Юдайскай рэлігіі, 2 — Прагрэсіўнага юдаізму, 1 — Мусульманскай рэлігіі, 2 - Крышнаітаў.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 21 раён, 14 местаў, 11 мястэчак, 3120 вёсак.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь(рас.)

[рэдагаваць] Літаратура

  • Могилевская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Магілёўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады