Рослаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рослаў
Камень-помнік у гонар заснаваньня места
Камень-помнік у гонар заснаваньня места
Coat of Arms of Roslavl (Smolensk oblast) (1780).png
Герб Рослава
Першыя згадкі: 1137
Магдэбурскае права: 24 сакавіка 1623
Вобласьць: Смаленская
Раён: Рослаўскі
Плошча: 43 км²
Насельніцтва: 54 164 (2009)
Тэлефонны код: +7 48134
Паштовы індэкс: 216774
Аўтамабільны код: 67
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′10″ пн. ш. 32°51′50″ у. д. / 53.95278° пн. ш. 32.86389° у. д. / 53.95278; 32.86389Каардынаты: 53°57′10″ пн. ш. 32°51′50″ у. д. / 53.95278° пн. ш. 32.86389° у. д. / 53.95278; 32.86389
Рослаў на мапе Расеі
Рослаў
Рослаў
Рослаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ро́слаў (Расла́ўль) — места ў Смаленскай вобласьці Расеі, на левым беразе ракі Асьцёр (басэйн Дняпра). Адміністрацыйны цэнтар Рослаўскага раёну. Насельніцтва 54 164 чал. (2009).

Знаходзіцца за 123 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, за 135 км ад Бранску. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што места атрымала назву ў гонар свайго заснавальніка — князя Расьціслава Мсьціславіча.[1] Тым часам паводле расейскага гісторыка Карамзіна, Рослаў заснаваў муж полацкай князёўны Рагнеды — Уладзімер Сьвятаславіч. Некаторыя гісторыкі прыпісваюць заснаваньне места Ўладзімеру Манамаху.

У летапісах згадваецца як Расьціслаўль.[2]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1910 — 28 тыс. чал.
  • 1939 — 41 480 чал.
  • 1974 — 54 тыс. чал.[6]
  • 1993 — 60,7 тыс. чал.[7]
  • 1998 — 60,0 тыс. чал.[8]
  • 2000 — 59,8 тыс. чал.
  • 2007 — 55,3 тыс. чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лёгкая і харчовая прамысловасьць, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

  • Рослаўскі вагонарамонтны завод.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначны вакзал

Празь места праходзяць аўтадарогі А141 РудняАрол (ад Віцебску праз Смаленск і Бранск), А101 (МаскваШэры Камень і далей на Бабруйск), і P137.

Рослаў стаіць на гістарычнай чыгуначнай Рыга-Арлоўскай лініі. У месьце знаходзіцца станцыя Росаў-I, вузлавая, аднесеная да другой клясы.

Рослаў злучаецца прымескай чыгункай са Смаленскам, Жукаўкай і Фаянсавай (м. Кіраў Калускай вобласьці). Мескі транспарт прадстаўляюць дзясятак аўтобусных маршрутаў, таксі і маршрутныя таксі. Меская аўтастанцыя суседнічае з чыгуначным вакзалам і забясьпечвае працу значнай колькасьці маршрутаў прымескіх і міжмескіх аўтобусаў.

Помнікі архітэктуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага (1854—1857).
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (1811—1819).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці (1850-я).
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1821—1832).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рославль // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
  2. ^ Rosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 758
  3. ^ Рославль на афіцыйным сайце Адміністрацыі МУ «Рослаўскі раён»(рас.)
  4. ^ а б Рослаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  5. ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007
  6. ^ Рославль // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. ^ Рославль // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Энциклопедический словарь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рослаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў