Старадуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Старадуб
Coat of Arms of Starodub (Bryansk oblast) (1782).png
Герб Старадуба
Першыя згадкі: 1080
Магдэбурскае права: 27 траўня 1625
Вобласьць: Бранская
Раён: Старадубскі
Насельніцтва: 18 399 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+4
Тэлефонны код: +7 48348
Аўтамабільны код: 32
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′ пн. ш. 32°46′ у. д. / 52.583° пн. ш. 32.767° у. д. / 52.583; 32.767Каардынаты: 52°35′ пн. ш. 32°46′ у. д. / 52.583° пн. ш. 32.767° у. д. / 52.583; 32.767
Старадуб на мапе Расеі
Старадуб
Старадуб
Старадуб
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Стараду́б — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Бабінец. Адміністрацыйны цэнтар Старадубскага раёну. Насельніцтва 18 399 чал. (2009).

Знаходзіцца за 169 км на паўднёвы захад ад Бранску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Жэча.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян цьвердзі, 1746 рок
  • 1781: цэнтар павету ў Ноўгарад-Северскім намесьніцтве (з 1802 — у Чарнігаўскай губэрні).
  • 1870: у Старадубе жыў і працаваў Францішак Багушэвіч.
  • 1911: у месьце выйша кніга А. Рубца «Паданьні, легенды і сказы Старадубскай сівой мінуўшчыны», у якой зьмешчаныя дзьве ўнікальныя легенды пра «літвінаў» Бранскага краю. Першая, запісаная ў сяле Мядзьведкаве, прысьвечаная абрадам і звычаям народу. Другая, запісаная ў сяле Літоўск, уяўляе сабой рыцарскую легенду, у якой дзейнічаюць «літоўская каралева Ядвіга, мясцовая князёўна Берута, яе дачка Радзіслаўна, князь Сянчыла, рыцар Врата-Сьмеладовіч з-пад Вільні».[3]
  • Пачатак 1918: Устанаўленьне Савецкай улады.
  • 19 лютага 1918: на зьезьдзе Саветаў Мглинскага, Сураскага, Старадубскага і Навазыбкаўскага ўездаў, які праходзіў у Ўнечы пад кіраўніцтвам П. Б. Шыманоўскага, было прынята рашэньне аб іх аб’яднаньні ў сувязі зь непрыманьнем палітыкі «германа-ўкраінскай Рады».
  • Сакавік 1918: Першыя баі зь немцамі на Бранскай зямлі.
  • 10 красавіка 1918: Старадуб быў захоплены нямецкімі войскамі.
  • Сярэдзіна 1918: супраціў нямецкім акупантам ахапіл Навазыбкаўскі, частка Старадубскага і Сураскага паветаў. Паўстанцкія партызанскія атрады нападалі на нямецкія і гайдамацкие часткі, перашкаджалі вывазу нарабаванага акупантамі маёмасьці і прадуктаў харчаваньня ў Нямеччыну.
  • 25 лістапада 1918: сіламі Таращанского палка быў вызвалены Старадуб.
  • Лістапад 1918: Савецкая ўлада адноўлена.
  • 1 студзеня 1919: згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларуская ССР, цэнтар падраёну Гомельскага раёну.[4]
  • 16 студзеня 1919сьнежань 1926: Старадуб у складзе РСФСР, цэнтар ўезду Гомельскай губэрні.
  • 1923: географ Аркадзь Смоліч у сваё кнізе «Геаграфія Беларусі» ахарактарызаваў Старадуб як беларускае места.
  • 19261929: у Бранскай губэрні РСФСР.
  • 1927: беларуская дзяржаўная газэта «Зьвязда» надрукавала мапу, на якой Старадубскі павет значыўся як спрэчная беларуска-расейская тэрыторыя.[5]
  • 1929: у Заходняй вобласьці РСФСР.
  • 19381944: у Арлоўскай вобласьці.
  • З 1944: у складзе Бранскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1867 — 12 042 чал., у тым ліку 95 каталікоў, 334 стараверы, 5 пратэстантаў, 3188 юдаістаў.[6]
  • 1897 — 12 451 чал. (5995 мужчынаў і 6456 жанчын).[7]
  • 1939 — 12,6 тыс. чал.
  • 1959 — 11,7 тыс. чал.
  • 1975 — 16 тыс. чал.[8]
  • 1991 — 19,0 тыс. чал.[9]
  • 2002 — 18,6 тыс. чал.
  • 2008 — 18,4 тыс. чал.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старадуб — цэнтар сельскагаспадарчага раёну.

Прадпрыемствы:

  • ААТ «Кансэрвсушпрад»
  • ТНВ «Сыр старадубскі»
  • Хлебакамбінат
  • ЗАТ СТЭЛТЗ

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Божага Яўленьня (1770—1789).
  • Царква Раства Хрыстова (XVII ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая (Стара-Мікалаеўская) (1802—1803).

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старадуб // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  2. ^ Старадубскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 628
  3. ^ Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
  4. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
  6. ^ Starodub // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 246
  7. ^ Стародуб // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  8. ^ Стародуб // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  9. ^ Стародуб // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Старадубсховішча мультымэдыйных матэрыялаў