Карачаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Карачаў | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1146 | ||||
| Вобласьць: | Бранская | ||||
| Раён: | Карачаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 19 606 (2009) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+4 |
||||
| Тэлефонны код: | +7 48335 | ||||
| Аўтамабільны код: | 32 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°07′ пн. ш. 31°59′ у. д. / 53.117° пн. ш. 31.983° у. д.Каардынаты: 53°07′ пн. ш. 31°59′ у. д. / 53.117° пн. ш. 31.983° у. д. | ||||
|
Карачаў на мапе Расеі
Карачаў
|
|||||
Кара́чаў — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Сьнежаць. Адміністрацыйны цэнтар Карачаўскага раёну. Насельніцтва 19 606 чал. (2009).
Знаходзіцца за 44 км на ўсход ад Бранску.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1146: першыя згадкі ў Іпацьеўскім летапісе, горад Ноўгарад-Северскага княства.
- 1246: цэнтар удзельнага княства.
- сяр. XIV ст.: у складзе Вялікага Княства Літоўскага, места Старадубскага княства.
- 1503: трапіў пад уладу Масковіі.
- 1708: у Кіеўскай губэрні, а ад 1732 у Белгарадзкай губэрні.
- 1796: цэнтар павету Арлоўскай губэрні.
- 1868: празь места прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка.
- 1929: цэнтар раёну.
- 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час места наведваў беларускі дзеяч Зьміцер Касмовіч, паводле сьведчаньняў якога «Карачаў быў апошнім местам на ўсход ад Бранску, дзе адчувалася пераважна беларуская гаворка».[1]
- 1944: у Бранскай вобласьці.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1894 — 16 888 (8 542 мужчынаў і 8 346 жанчын).[2]
- 1939 — 18,0 тыс. чал.
- 1950 — 8,9 тыс. чал.
- 1970 — 16 тыс. чал.[3]
- 1979 — 20,0 тыс. чал.
- 1992 — 22,6 тыс. чал.[4]
- 2009 — 19,6 тыс. чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Завод «Электрадэталь», АТ «Мэталіст» і «Машыны і запчасткі». Швацкае АТ «Сылуэт», камбінат «Інтэр’ер». Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Сабор Сьв. Міхаіла Арханёла (XVIII ст.).
- Царква Ўсіх Сьвятых (1863).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ За вольную і сувэрэнную Беларусь // Спадчына № 6/2003
- ^ Карачев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Карачев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Карачев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Karaczew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 827—828
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Карачаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||