Мглін
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мглін | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1389 | ||||
| Магдэбурскае права: | 27 сакавіка 1626 | ||||
| Вобласьць: | Бранская | ||||
| Раён: | Мглінскі | ||||
| Плошча: | 15 км² | ||||
| Насельніцтва: | 8219 (2009) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+3 UTC+4 |
||||
| Тэлефонны код: | +7 48339 | ||||
| Аўтамабільны код: | 32 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°03′ пн. ш. 32°51′ у. д. / 53.05° пн. ш. 32.85° у. д.Каардынаты: 53°03′ пн. ш. 32°51′ у. д. / 53.05° пн. ш. 32.85° у. д. | ||||
|
Мглін на мапе Расеі
Мглін
|
|||||
Мглін — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Судынка. Адміністрацыйны цэнтар Мглінскага раёну. Насельніцтва 8219 чалавек (2009).
Знаходзіцца за 167 км на захад ад Бранску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўнеча.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- ХІІ: паводле археалягічных дадзеных, на месцы сучаснага Мгліна існавала паселішча.
- 1389: першы ўспамін пра Мглін у «Сьпісе гарадоў далёкіх і блізкіх», у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- ХV ст.: цэнатр воласьці Віленскага ваяводзтва.[1]
- 1472: у Смаленскім ваяводзтве.
- 1502: трапіў пад уладу Масковіі.
- 1607: вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 1618: паводле ўмоваў Дэвулінскага замірэньня 1618 року перайшоў да Вялікага Княства Літоўскага; у Старадубскім павеце Смаленскага ваяводзтва.
- 27 сакавіка 1626: атрымаў Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі сьвяты Фларыян з дрэвам вярбой у руцэ».[2]
- 1652: захоплены войскамі Б. Хмяльніцкага.
- 1654: канчаткова перайшоў пад уладу Расеі.
- 1661: разрабаваны крымскімі татарамі.
- 1666: сярод іншых местаў атрымаў ад расейскага цара Аляксея Міхайлавіча грамату на аднаўленьне мескіх прывілеяў.
- 1708: быў абложаны войскамі швэдзкага караля Карла XII, які рухаўся да Палтавы.
- 1760: расейская імпэратарка Елізавета Пятроўна падаравала места графу К. Разумоўскаму.
- 1781: павятовае места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва, з 1802 — Чарнігаўскай губэрні.
- 1861: у Мгліне працавалі 3 цагельні, 2 салатопныя ды скураныя заводы.
- 1918: увайшоў у склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўваходзіў у склад Беларуская ССР, цэнтар Імглінскага павету («падраёну») Гомельскага раёну.[3]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі адабралі Мглін разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, цэнтар павету Гомельскай губэрні.
- 1929: цэнтар раёну ў Заходняй вобласьці.
- 1937: у Арлоўскай вобласьці.
- 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 1944: у Бранская вобласьці.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1861 — 8668 чал.
- кан. ХІХ ст. — 11 072 чал. (5462 муж. і 5610 жан.), у тым ліку 4518 праваслаўных, 365 каталікоў, 88 пратэстантаў, 6016 юдаістаў, 85 іншай веры.[4]
- 1939 — 7,3 тыс. чал.
- 1959 — 6,1 тыс. чал.
- 1979 — 6,5 тыс. чал.
- 1992 — 8,3 тыс. чал.[5]
- 1998 — 9,0 тыс. чал.[6]
- 2000 — 8,8 тыс. чал.[7]
- 2008 — 8222 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Масласыраробны, крухмальны, асфальтавы заводы. Швацкая фабрыка. Лясгас.
Помнікі архітэктуры [рэдагаваць]
Цэрквы Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы і Сьв. Барбары, здымак каля 1910
- Царква Сьв. Барбары (1874).
- Царква Сьв. Мікалая (1863).
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1815—1830).
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Марыя Косіч (1850—1911) — беларуская пісьменьніца і фальклярыстка, дасьледніца беларусаў Браншчыны; нарадзілася ў в. Расуха колішняга Мглінскага павету.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Андрэй Мяцельскі. Мглін // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 346
- ^ Мглін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Мглин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Мглин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
- ^ Мглин на Народная энциклопедия городов и регионов России
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Мглін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
- Mglin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 281
- Мглин // Гл. ред. Лаппо Г. М. Города России: энциклопедия. М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. С. 255
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мглін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Мглін на Radzima.org
- Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
|
|||||||||||||