Багдан Хмяльніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Багдан Хмяльніцкі

Багдан Хмяльніцкі (27 сьнежня 1595 (6 студзеня1596) — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыплямат.

Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запароскую Сеч і праз год узняў паўстаньне супраць Рэчы Паспалітай, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разьбіла польскае войска ў 1648 годзе пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.

У 1654 па просьбе Хмяльніцкага Ўкраіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазьней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагадненьня з Трансыльваніяй і Швэцыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.