Гетман
Гетман (польск. hetman, чэск. hejtman, ням. Hauptmann, укр. гетьман, рум. hatman) — гістарычная назва галоўнакамандуючага войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай ў 15—18 ст. (вялікі каронны, вялікі літоўскі, яго намесьнік — польны), на Ўкраіне ў 16—17 ст. — начальнік рэестравых казакоў. Таксама дадзены назоў быў распаўсюджаны на тэрыторыі Чэхіі, Малдовы.
Першапачаткова гетман прызначаўся каралём толькі на час вайсковых дзеяньняў. Упершыню зьявіўся ў ВКЛ (у 1497 годзе — Канстантын Астроскі). З 1527 году гетманы сталі найвышэйшымі вайсковымі кіраўнікамі. З 1581 году гетман зьяўляецца сталай пасадай у Рэчы Паспалітай.
Прызначаўся беспасярэдне вялікім князям літоўскі. Гетман вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі кіравалі левым і правым крылом літоўскага войска. Гетман польны аднак падпарадклоўваўся вялікаму. У мірны час гетман вялікі займаўся арганізацыйнымі справамі й бараніў інтарэсы войска, гетман польны кіраваў малымі атрадамі, ахоўваў дзяржаўную мяжу збольшага на ўсходзе.
Пасада пажыцьцёвая, але пад час немачы гетмана ці яго адсутнасьці (напр. палон) вялікі князь мог прызначыць іншага гетмана.
| Гетманы вялікія літоўскія | ||
|---|---|---|
|
Канстантын Астроскі • Сямён Гальшанскі • Станіслаў Кезгайла • Станіслаў Кішка • Канстантын Астроскі (другі раз) • Юры Радзівіл • Мікалай Радзівіл «Руды» • Рыгор Хадкевіч • Мікалай Радзівіл «Руды» (другі раз) • Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» • Ян Караль Хадкевіч • Леў Сапега • Крыштап Радзівіл (малодшы) • Януш Кішка • Януш Радзівіл • Павал Ян Сапега • Міхал Казімер Пац • Казімер Ян Сапега • Міхал Сэрвацы Вішнявецкі • Казімер Ян Сапега (другі раз) • Ян Казімер Сапега • Людвік Канстантын Пацей • Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (другі раз) • Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» • Міхал Юзэф Масальскі • Міхал Казімер Агінскі • Сымон Марцін Касакоўскі
|
||
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |