Румынская мова
| Румынская Română |
|
| Ужываецца ў | Румыніі, Малдове, Вугоршчыне, Украіне, Сэрбіі (Ваяводзіна) |
|---|---|
| Рэгіён | Усходняя Эўропа |
| Колькасьць карыстальнікаў | 23,498 млн. |
| Клясыфікацыя | Румынская |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Румыніі, Малдове, Сэрбіі, Эўразьвязе |
| Рэгулюецца | Academia Română |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | ro |
| ISO 639-2(B) | rum |
| ISO 639-2(T) | ron |
| SIL | RUM |
Румы́нская мо́ва (limba română) — раманская мова індаэўрапейскай моўнай сям'і.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Гісторыя румынскай мовы такая ж супярэчлівая, як і гісторыя румынскага народа. Гэтая супярэчлівасьць паўстала па двух прычынах: недахоп гістарычных крыніц, асабліва пісьмовых, і палітычныя інтарэсы. Таму існуе некалькі вэрсій разьвіцьця румынскай мовы, якія засноўваюцца на розных варыянтах гісторыі румынскага народа.
Раманізацыя [рэдагаваць]
Афіцыйны варыянт гісторыі румынскай мовы, прызнаваны большасьцю сучасных гісторыкаў, засноўваецца на тэорыі раманізацыі Дакіі. У адпаведнасьці з гэтай тэорыяй Рымская імпэрыя калянізавала Дакію за вельмі кароткі пэрыяд. Асаднікі прыбывалі ў Дакію з усёй тэрыторыі імпэрыі, але большасьць зь іх было носьбітамі лацінскай культуры (каля 80 %).
Чыньнікам гэтак інтэнсіўнага асадніцтва было амаль поўнае зьнішчэньне мужчынскага насельніцтва Дакіі ў войнах з Рымам. Гэтая вэрсія пацьвярджаецца аналізам імёнаў у пісьмовых крыніцах таго часу (было вывучанае прыкладна 4 000 надпісаў, зь якіх толькі 2 % утрымоўвалі гета-дакскія імёны, тады як у іншых рымскіх правінцыях лік імёнаў мясцовага насельніцтва складала да 30 %).
Гэтае беспрэцэндэнтнае асадніцтва прывяла да таго, што мясцовая мова правінцыі зьнікла амаль цалкам. На дадзены момант у румынскай мове налічваецца ня больш за сотню словаў чыстага гета-дацкага паходжаньня.
Пераемнасьць [рэдагаваць]
Другая па распаўсюджанасьці вэрсія аб паходжаньні румынскай мовы заснаваная на тэорыі аб пераемнасьці румынскага народа.
Паводле гэтай тэорыі румынская мова сфармавалася ў той жа лінгвістычнай прасторы, дзе да гэтага існавала мова гета-дакаў. Пасьля заваяваньня Дакіі Рымам у 106 годзе да адводу рымскіх войскаў за Дунай у 275 годзе якая праводзіцца раманізацыі было не досыць для поўнага знікнення гета-дакской мовы, бо мясцовае насельніцтва жыло вельмі адасобленымі суполкамі і толькі ў малой ступені датыкалася з асаднікамі. Працяглая раманізацыя прывяла да зьяўленьня протарумынскай мовы. Раманізацыя ж пачалася яшчэ да захопу Дакіі Рымам і працягвалася пасьля сыходу Рыма з дацкай правінцыі, што і тлумачыць так ярка выяўлены раманізаваны характар сучаснай румынскай мовы.
Фармаваньне румынскай мовы скончылася ў XI стагодзьдзі з памяншэньнем уплыву Бізантыйскай імпэрыі.
Характэрнай рысай румынскай мовы зьяўляецца адсутнасьць дыялектаў.
Шмат якія народы (германцы, туркі, славяне, вугорцы) у розны час пранікалі ў лінгвістычны арэал румынскай мовы. Усе яны зрабілі свой унёсак у эвалюцыю мовы, разнастаіўшы лексікон, але пакінуўшы амаль не закранутай структуру граматыкі.
Геаграфічная распаўсюджаньне [рэдагаваць]
| краіна | носьбітаў (%) |
носьбітаў | насельніцтва (2005) |
|---|---|---|---|
| Азія | |||
| неафіцыйныя зьвесткі: | |||
| Ізраіль | 3,7 % | 250.000 | 6.800.000 |
| Казахстан 1 | 0,1 % | 20.054 | 14.953.126 |
| Расея 1 | 0,12 % | 178.000 | 145.537.200 |
| Эўропа | |||
| Румынія | 89,5 % | 19.420.000 | 21.698.181 |
| Малдова2 | 78,2 % | 2.649.477 | 3.388.071 |
| ПМР3 | 33,8 % | 196.050 | 580.000 |
| Ваяводзіна (Сэрбія) |
1,5 % | 29.512 | 2.031.992 |
| неафіцыйныя дадзеныя: | |||
| Цімок (Сэрбія) 4 | 5,9 % | 42.075 | 712.050 |
| Вугоршчына | 0,8 % | 80.000 | 10.198.315 |
| Украіна 5 | 0,8 % | 409.600 | 48.055.439 |
| Паўночная Амэрыка | |||
| неафіцыйныя дадзеныя: | |||
| Канада | 0,2 % | 60.520 | 32.207.113 |
| ЗША | 0.11 % | 300,000 | 281,421,906 |
|
1 Шмат малдаван, уключна з дэпартаванымі |
|||
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя мае вэрсію на румынскай мове |
Румынская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|||||