Карона Каралеўства Польскага
Карона Карале́ўства Польскага (польск. Korona Królestwa Polskiego, лац. Corona Regni Poloniae) — тэрмін, які вызначае ўладкаваньне польскай дзяржавы на заходзе Сярэднявечча. Карона вызначала незалежнасьць дзяржаўных інстытутаў ад асобы манарха. У той жа час, Карона — імя палітычнай ідэалёгіі, якая выражала новы вобраз улады, створанай пад уплывам ідэяў, што прыйшлі з Чэхіі і Вугоршчыны.
Карона як назва дзяржавы[рэдагаваць]
Пасьля падпісаньня вуніі з ВКЛ тэрмін Кароны Каралеўства Польскага быў прыняты як папулярнае і зручнае ў карыстаньні найменьне Каралеўства Польскага. У процівагу «Літве» ці «Вялікаму княству» Польшча называлася проста «Каронай». Пад гэтай назвай Каралеўства зьяўлялася адной з дзьвюх частак Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (паводле Люблінскай уніі 1569 году).
Ідэалёгія Кароны Каралеўства аказала, акрамя таго, уплыў на тэрміналёгію, што выкарыстоўвалася ў вышэйшым грамадзтве. З канца Сярэднявечча дзяржаўныя ворганы і пасады, якія называліся да той пары каралеўскімі, сталі звацца кароннымі.
Літаратура[рэдагаваць]
- S. Grodziski Z dziejów staropolskiej kultury prawnej. — Kraków: UNIVERSITAS, 2004. — С. 102—105. — ISBN 83-242-0339-7
- S. Szczur Historia Polski średniowiecze. — Wydawnictwo Literackie, 2002. — ISBN 83-08-03272-9
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |