Кракаўскі грош
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кракаўскі грош — польская срэбраная манэта, вага 3,2 г. Уведзена ў 1367 годзе каралём Польшчы Казімерам Вялікім.
На авэрсе зьмяшчалася выява кароны і надпіс на лацінскай мове: «KAZIMIRVS PRIMVS DEI GRATIA REX POLONIE». Рэвэрс аздабляў арол, акружаны надпісам: «GROSSI CRACOVIENSSES».
У сучаснасьці вядома меньш чым за пяцьдзяcят асобнікаў манэты.