Авэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Залатыя 5 рублеў 1899 году, авэрс
Банкнота ў адзін савецкі рубель, 1961, авэрс.

Авэрс (Аверс) (па-француску: avers, па-лацінску: adversus — павернуты тварам) — галоўны бок, правы, манэты, банкноты, мэдаля.

На авэрсе манэты звычайна зьмяшчалася выява караля, цара, князя, ці ягоная манаграма альбо імя.

Пры іх адсутнасьці авэрс вызначаецца па баку, на якім зьмешчаны герб, ці вызначана вартасьць.

На мэдалі — бок, на якім паведамляецца пра нагоду біцьця.

На банкноце — бок, дзе надрукаваны герб, ці подпіс асобы, адказнай за выпуск.

На здымках ці сканах авэрс прынята зьмяшчаць зьлева ці зьверху ад супрацьлеглага боку — рэвэрсу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]