Севершчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Севернай краіны 1672

Се́вершчына, Се́верская зямля́ — гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі землі вадазбору сярэдняй і ніжняй Дзясны, Сейму і ніжняга Сожу.

Аб’ядноўваў наступныя месты: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачаў, Болдыж, Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск, Глухаў, Белгарад, Гомель.

Назва фіксуецца ў крыніцах XIVXVIII стст. і зьяўляецца вытворнай ад этноніму «север» (севяране) — найменьня ўсходнеславянскай дыялектна-этнаграфічнай групы дняпроўскага левабярэжжа (VIIIXII стст.). Паняцьце «Северская зямля» ахоплівала толькі частку северскага этнаграфічнага арэалу, вядомага з археалягічных помнікаў часоў старадаўняй Русі — уласна, тыя тэрыторыі, якія ў другой палове XI — першай палове XIII стст. уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Пазьней тут існавала Северскае княства. Адзінства Северскай зямлі было выключна этнаграфічным і не падкрэсьлівалася адміністрацыйна-праўніцкімі ўтварэньнямі.

У сярэдзіне XIV ст. вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна з Андрусаўскай дамовай (1667) рэгіён канчаткова перайшоў пад уладу Масковіі.

Пасьля Кастрычніцкага перавароту северскія землі падзялілі паміж сабою Ўкраінская ССР і РСФСР, невялікая частка рэгіёну ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]