Чарнігаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Чарнігаў | |||||
| Чернігів | |||||
Царква Сьв. Тройцы |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 907 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1623 | ||||
| Плошча: | 79 км² | ||||
| Насельніцтва: | 299 989 (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 0462 (2) | ||||
| Паштовы індэкс: | 14000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°30′ пн. ш. 31°18′ у. д. / 51.5° пн. ш. 31.3° у. д.Каардынаты: 51°30′ пн. ш. 31°18′ у. д. / 51.5° пн. ш. 31.3° у. д. | ||||
|
Чарнігаў на мапе Ўкраіны
Чарнігаў
|
|||||
Чарнігаў (па-ўкраінску: Чернігів) — места на поўначы Ўкраіны, на правым беразе ракі Дзясна. Адміністрацыйны цэнтар Чарнігаўскай вобласьці і Чарнігаўскага раёну. Насельніцтва 299 989 чал. (2009).
Вузел чыгуначных лініяў (на Гомель, Оўруч, Нежын) і аўтамабільных дарог, порт.
Зьмест |
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Паводле легенды места атрымала сваю назву ў гонар першага мясцовага князя — Чорнага.
Гісторыя [рэдагаваць]
- 907: першыя згадкі, старадаўняе паселішча севяранаў.
- XI—XIII стст.: цэнтар Севершчыны і Чарнігаўскага княства. Першым ягоным гаспадаром быў Мсьціслаў Уладзімеравіч, брат Яраслава Мудрага. Гэты князь збудаваў новы мураваны княжы двор і распачаў будаўніцтва Спаскага сабору.
Гістарычны герб Чарнігава (1623)
- кан. XI ст.: заснаваная Чарнігаўская япархія.
- 1353: увайшоў у Вялікае Княства Літоўскае.
- XIV ст.: у Чарнігаве збудавалі драўляны замак.
- 1482 і 1497: пацярпеў ад набегаў Арды.
- 1503: захоплены Масковіяй.
- 1618: згодна з Дэвулінскім замірэньнем увайшоў у склад Рэчы Паспалітай.
- 1623: атрымаў Магдэбурскае права і герб «Сьвяты Ўладыслаў з чырвонай харугвай у руках».
- 1635: адміністрацыйны цэнтар Чарнігаўскага ваяводзтва.
- 1646: у месьце пачала працу першая друкарня.
- 1654: згодна зь Пераяслаўскай дамовай трапіў пад уладу Маскойскай дзяржавы.
- 1672: у «Титулярнике» маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча герб Чарнігава ўпершыню прадстаўлены ў выглядзе чорнага аднагаловага арла з крыжом праз плячо, аднак ажно да кан. XVIII ст. мескі магістрат працягваў карыстацца гербам часоў Рэчы Паспалітай.[1]
- 1700: заснаваньне Чарнігаўскага Калегіюму, аднаго з галоўных асяродкаў асьветы і навукі Гетманшчыны.
- 1808: цэнтар Чарнігаўскай губэрні.
- 1917: увайшоў у склад Украінскай Народнай Рэспублікі.
- 1919: у складзе УССР.
- 1932: цэнтар вобласьці.
- 2006: на сьвята заступніцы Беларусі Эўфрасіньні Полацкай, дзякуючы імкненьням сьвятароў Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага патрыярхату, у Чарнігаве адбылося першае набажэнства на беларускай мове.[2]
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1765 — 1 830 чал. (915 мужчынаў і 915 жанчын).[3]
- 1801 — 4 тыс. чал.
- 1844 — 12 тыс. чал.
- 1897 — 27 006 (13 127 мужчынаў і 13 879 жанчын).
- 1913 — 35 тыс. чал.
- 1939 — 69 тыс. чал.
- 1959 — 90 тыс. чал.
- 1970 — 159 тыс. чал.
- 1977 — 233 тыс. чал.[4]
- 1991 — 306 тыс. чал.[5]
- 2001 — 304 994 чал.
- 2006 — 299 609 чал.
- 2009 — 299 989 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы хімічнай, харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
- ААТ «Чарнігаўскае хімвалакно»(банкрот з 2012 року)
- ЗАТ «Чарнігаўскі аўтобусны завод»
- ААТ «Чарнігаўвоўна»
- ЗАТ «Чарнігаўскі мясакамбінат»
- ЗАТ "Піўны камбінат «Дзясна»"
- Чарнігаўская фабрыка музычных інструмэнтаў
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
Музэі: гістарычны, мастацкі, літаратурна-мэмарыяльны М. Кацюбінскага. У месьце знаходзіцца шэраг помнікаў архітэктуры.
- Княскага часу:
- Царква Праабражэньня Гасподняга (XI ст.).
- Царква Сьвв. Барыса і Глеба (XII ст.).
- Царква Сьв. Прарока Ільлі (XII ст.).
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (XII ст.).
- Елецкі Ўсьпенскі манастыр (XII ст.).
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы.
- XVII—XX стст:
- Калегіюм (1702).
- Палкавая канцэлярыя — камяніца Лізагуба (кан. XVIII ст.).
- Царква Траецкага Ільлінскага манастыра (1679—1689).
- Будынак тэатру (1958).
Галерэя [рэдагаваць]
Месты-сябры [рэдагаваць]
Бранск, Расея
Мыцішчы, Расея
Гомель, Беларусь
Мэмінген, Нямеччына
Тарнабжэг, Польшча
Пэтах-Тыква,Ізраіль
Габрава, Баўгарыя
Градзец-Кралаве, Чэхія
Огрэ,Латвія
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Герб Чарнигова на Heraldicum.ru
- ^ У Чарнігаве адбылося набажэнства на беларускай мове // Радыё Свабода, 5 чэрвеня 2006
- ^ Чернигов // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Чернигов // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Чернигов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Czernihów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 826—829
- Чернигов // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чарнігаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт Чарнігаўскай мескай рады(укр.)
- Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||