Хэрсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хэрсон
укр. Херсон
Антонаўскі аўтамабільны мост праз Дняпро
Антонаўскі аўтамабільны мост праз Дняпро
Kherson1995 city coa.png Kherson flag.png
Герб Хэрсону Сьцяг Хэрсону
Першыя згадкі: 18 чэрвеня 1778
Горад з: 1778
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хэрсонская
Плошча: 145 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 300 666 чал.
шчыльнасьць: 2073,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-55-2
Паштовыя індэксы: 73000—73480
Геаграфічныя каардынаты: 46°38′ пн. ш. 32°35′ у. д. / 46.633° пн. ш. 32.583° у. д. / 46.633; 32.583Каардынаты: 46°38′ пн. ш. 32°35′ у. д. / 46.633° пн. ш. 32.583° у. д. / 46.633; 32.583
Хэрсон на мапе Ўкраіны
Хэрсон
Хэрсон
Хэрсон
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Хэрсонская меская рада

Хэрсо́н (па-ўкраінску: Херсон) — места абласнога значэньня на поўдні Ўкраіны, у нізоўі Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Хэрсонскай вобласьці. Насельніцтва 300 666 (2012), з улікам населеных пунктаў, якія ўваходзяць у склад Хэрсонскай мескай рады — 338 тыс. чалавек (2012).

Знаходзіцца за 446 км ад Кіева. Буйны чыгуначны вузел (лініі на Мікалаеў, Сьнігуроўку, Джанкой). Марскі гандлёвы порт і рачны порт. Аэрапорт.

Хэрсон — важны эканамічны цэнтар поўдня Ўкраіны. Места зьяўляецца цэнтрам адной з найбольшых аглямэрацыяў у краіне. Апроч Хэрсону, у яе склад уваходзяць Голая Прыстань, Цурупінск (места-спадарожнік), Антонаўка, Сьцяпанаўка, Камышаны, Зялёнаўка, Наддняпранскае, Чарнабаеўка, Белазэрка.

23 лютага 2008 року ў Хэрсоне адбылася значная падзея ў мэдычнай сфэры — упершыню ў Паўднёвым рэгіёне ў абласной клінічная лякарні была выкананая апэрацыя на адкрытым сэрдцы з выкарыстаньнем апарату штучнага крывезвароту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIVXV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Хэрсону ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Існуе меркаваньне[1], што менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт заснаваў места і мураваны замак Сьвятога Яна, які пазьней набыў значэньне аднаго з асноўных паўднёвых фарпостаў ВКЛ.

Напрыканцы XV ст. гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары і Вітаўтаў замак быў зруйнаваны.

У 1737 року падчас Расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў на правым беразе Дняпра расейцы збудавалі ўмацаваньне Аляксандар-шанец. 18 чэрвеня 1778 року Кацярына II падпісала ўказ пра заснаваньне фартэцыі і вэрфі. 19 кастрычніка 1778 року адбылася закладка места, якое атрымаў назву Хэрсон, у гонар старажытнага Хэрсанэса як крыніцы хрысьціянства для Русі. Заснавальнікам места быў Р. Пацёмкін.

У 1803 року Хэрсон зрабіўся цэнтрам губэрні, якая ахоплівала значную частку поўдня Ўкраіны. У месьце разьвівалася цывільнае суднабудаваньне, узьнікалі прадпрыемствы па перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі. Пасьля 1861 року пачалося значнае ўзрастаньне эканамічнага патэнцыялу края. Па правядзеньні днопаглябляльных працаў у рэчышчы Дняпра, Хэрсон набыў значэньне важнага марскога порту.

10 сьнежня 1917 Хэрсонская губэрнская Рада вызнала Хэрсоншчыну неад’емнай складовай часткай Украінскай Народнай Рэспублікі.[2]

Пасьля працяглага ваясковага супрацьстаяньня 16 красавіка 1920 року Хэрсон канчаткова акупавала Чырвоная армія. З 18 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Ад 1991 року Хэрсон у складзе незалежнай Украіны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш разьвітымі галінамі зьяўляюцца:

  • харчовая прамысловасьць (кансэрвавы, мясны, рыбны, хлебакамбінаты, малочны, вінаробныя, макаронныя фабрыкі і інш.)
  • машынабудаваньне (суднабудаваньне і суднарамонт, вытворчасьць сельскагаспадарчай тэхнікі, электрамашынабудаўнічы завод, завод карданных валаў)
  • лёгкая прамысловасьць (баваўняны камбінат, гарбарна-абутковы камбінат, абутковая, кравецкая фабрыкі)
  • хімічная і нафтаперапрацоўчая прамысловасьць

У Хэрсоне знаходзіцца адзін з шасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў2005 року зачынены на мадэрнізацыю, якую плянуецца завершыць у 2011[3]). Функцыянуюць завод шкловырабаў, завод жалезабэтонных вырабаў.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікай папулярнасьцю ў адпачывальнікаў карыстаюцца мястэчкі на Чарнаморскім узьбярэжжы. Скадоўск і Арабацкая стрэлка вядомыя як цэнтры дзіцячага адпачынку. Усяго ў Хэрсонскай вобласьці налічваецца каля 180 курортных комплексаў.

У самім Хэрсоне захаваўся шэраг гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў — сынагогі, праваслаўныя цэрквы і манастыры, помнікі грамадзянскай архітэктуры (XVIII—XIX стагодзьдзі), каталіцкі касьцёл (пач. XIX ст.).

У месьце дзейнічае грэка-каталіцкі манастыр.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Юрій Мицик. Кордони і землі війська Запорізького (XV — середина XVII ст.) // Магістеріум. Вип. 7, Історичні студії / Національний університет «Києво-Могилянська академія». — К.: Stylos, 2001. — С. 4—12 [1]
  2. ^ Известия Херсонского уездного земства. — 1917. — 17 грудня. — С. 1651—1652.
  3. ^ Рэканструкцыя і мадэрнізацыя «Херсонскага нафтаперапрацоўчага заводу» дазволіць праз тры рокі давесьці шторочную перапрацоўку нафты да 4,5 млн тон(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Хэрсонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў