Хэрсонская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Хэрсонская вобласьць
Хэрсоньска область
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Улучае 18 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтар Хэрсон
Найвялікшы горад Хэрсон
Іншыя буйныя гарады Кахоўка, Новая Кахоўка, Цурупінск
Дата ўтварэньня 13 сакавіка 1941 року
Губэрнатар У.А.Дзямёхін
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2008)
1,107 млн. (2,4%, 21-е месца)
Шчыльнасьць 38,90 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 82,0 %, расейцы — 14,1 %, беларусы — 0,7 %, татары — 0,5 %, іншыя — 2,7 %
Плошча 28,461 тыс. км² (4,71%)
Вышыня па-над узр. м.
 - Найвышэйшая кропка
 - Сярэдняя вышыня
 - Найніжэйшая кропка

 96,6 м
 46 м
 0 м
Месцазнаходжаньне
Хэрсонская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 055
Паштовыя індэксы 73xxx, 74xxx, 75xxx
Інтэрнэт-дамэн kherson.ua; ks.ua
Код аўтам. нумароў ВТ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хэрсо́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1,107 млн. чалавек (2008). Адміністрацыйны цэнтар — места Хэрсон.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.

На паўднёвым захадзе амываецца Чорным, а на паўднёвым ўсходзе — Азоўскім марамі. На поўначы рэгіён мяжуе з Днепрапятроўскай, на ўсходзе — з Запароскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай абласьцямі, на поўдні — з Аўтаномнай Рэспублікай Крым.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умерана-кантынэнтальны, засушлівы. Сярэднярочныя тэмпэратуры: летняя +25,4 °C, зімовая −6,1 °C. Максымальная летняя тэмпэратура +44 °C, зімовая −31,5 °C. Працягласьць безмаразовага пэрыяду 179 дзён на рок. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае ад 320 мм да 400 мм.

[рэдагаваць] Рэльеф

Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны.

Для поўначы вобласьці характэрныя паўднёвыя чарназёмы зь лісьцяным падгрунтам. На поўдні яны пераходзяць у цёмна-каштанавыя і каштанавыя глебы, якія чаргуюцца з саланчакамі.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Зь ліку прыродных выкапняў на тэрыторыі вобласьці залягаюць цэмэнтныя ды цагляна-дахоўчатыя гліны, мэргель, крэйда, соль, торф, газ.

[рэдагаваць] Водныя аб'екты

Вобласьць разьмешчаная ў нізкай плыні Дняпра. Амываецца Чорным і Азоўскім марамі, а таксама Сівашам (Гнілым морам) ды Кахоўскім вадасховішчам. На тэрыторыі вобласьці працякае 19 рэчак. Найвялікшыя рэкі: Дняпро — даўжынёй 178 км, Інгулец — даўжнёй 180 км.

[рэдагаваць] Гісторыя

Зьяўленьне чалавека на тэрыторыі вобласьці датуецца Х—V тыс. да н.э. У III — пач. II тыс. да н.э. большую частку стэпу займалі жывёлагадоўчыя плямёны. У канцы IV — пач. I тыс. да н.э. Хэрсоншчына пачынае засяляцца значна гусьцей. У VІ—III стст. да н.э. плямёны скіфаў выціснулі й часткова падначалілі кімэрыйцаў, пасьля чаго яны ўтварылі ўласную дзяржаву — Скіфію.

У IХ ст., з узьнікненьнем г.зв. Кіеўскай Русі Дняпро робіцца часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Адкрываецца выйсьце да Чорнага мора.

З заснаваньнем Запароскай сечы Ніжняе Падняпроўе пачалі засяляць казакі, якія абаранялі гэтыя землі ад турэцкіх захопнікаў.

30 сакавіка 1944 року ў межах УССР была ўтвораная Хэрсонская вобласьць. У яе склад увайшлі Белазэрскі, Бэрыслаўскі, Вялікааляксандраўскі, Галапрыстанскі, Гарнастаеўскі, Каланчацкі, Калініндорфскі (перайменаваны ў Калінінскі, ліквідаваны ў 1962 р.), Кахоўскі, Нававаранцоўскі, Скадоўскі, Хэрсонскі (у складзе Хэрсонскай вобласьці называўся Хэрсонсельскім, ліквідаваны ў 1962 р.), Чаплынскі й Цурупінскі Мікалаеўскай вобласьці, Вялікалепэтыскі, Генічаскі, Іванаўскі, Ніжнесерагозкі, Наватраецкі й Сіваскі (ліквідаваны ў 1962 р.) раёны Запароскай вобласьці.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якія 3 — абласнога значэньня, 31 мястэчка, 88 пасёлкаў, 568 вёсак.

[рэдагаваць] Месты

[рэдагаваць] Абласнога значэньня

[рэдагаваць] Раённага значэньня

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Хэрсонская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады