Палтаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Палтаўская вобласьць
Полтавська область
Coat of Arms of Poltava Oblast.png
Flag of Poltava Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Палтава
Улучае 19 раёнаў
Найбольшы горад Палтава
Іншыя буйныя гарады Камсамольск, Крамянчук
Лубны, Міргарад
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937 року
Губэрнатар Валер Асадчаў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,554 млн. (3,31%, 11-е месца)
Шчыльнасьць 54,09 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 75%
расейцы — 20%
беларусы — 0,4%
армяне — 0,2%
малдаване — 0,2%
жыды — 0,1%
іншыя — 0,5%
Плошча 28,748 тыс. км² (4,76%)
Месцазнаходжаньне
Палтаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 053
Паштовыя індэксы 36xxx, 37xxx, 38xxx, 39xxx
Інтэрнэт-дамэн poltava.ua; pl.ua
Код аўтам. нумароў BI
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Палта́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Полта́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Палтава.

Зьмест

Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]

Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]

Разьмешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.

На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай ды Сумскай, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай ды Кіраваградзкай, на захадзе з Кіеўскай ды Чаркаскай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км., а з захаду на ўсход 245 км.

Клімат [рэдагаваць]

Вобласьць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.

Рэльеф [рэдагаваць]

Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.

Водныя аб'екты [рэдагаваць]

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псэл, Ворскла, Ворэль. На поўдні ды паўднёвым захадзе вобласьць амываюць воды Крамянчуцкага ды Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.

Гісторыя [рэдагаваць]

Вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]

Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 21 мястэчка, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.

Месты [рэдагаваць]

Абласнога значэньня [рэдагаваць]

Раённага значэньня [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Палтаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў