Чарнавіцкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Чарнавіцкая вобласьць Чернівецька область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чарнаўцы |
| Улучае | 11 раёнаў |
| Найбольшы горад | Чарнаўцы |
| Іншыя буйныя гарады | Навадзястроўск |
| Дата ўтварэньня | 9 жніўня 1940 року |
| Губэрнатар | У.І.Куліш |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2005) |
0,908 млн. (1,94%, 25-е месца) |
| Шчыльнасьць | 112,16 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 75,0% румыны — 12,5% малдаване — 7,3% расейцы — 4,1% палякі — 0,4 % беларусы — 0,2 %. |
| Плошча | 8,097 тыс. км² (1,34%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 037 |
| Паштовыя індэксы | 58xxx, 59xxx, 60xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | chernovtsy.ua; cv.ua |
| Код аўтам. нумароў | СЕ |
| Афіцыйны сайт | |
Чарнаві́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 0,908 млн. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнаўцы.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўднёвым захадзе Ўкраіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе зь Івана-Франкоўскай на захадзе, Тэрнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі на поўначы, Віньніцкай вобласьцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацьця ды Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Карысныя выкапні
Вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія рокі адрытыя больш за дзесяць нафтагазапэрспэктыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынэцкім і Путыльскім раёнах.
У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басэйне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласьці багатыя на мэргелі і крэйду. У мястэчку Краснаільск знаходзіцца пэрспэктыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласьці таксама ёсьць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінэральнай вады кшталту «Баржомі».
Водныя аб'екты
На тэрыторыі вобласьці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дуная й Днястра. Аснову рачной сыстэмы краю складаюць Днестар, Прут, Сiрат, Чарамош.
Гісторыя
За апошнія 650 рокаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў:
- на працягу 415 рокаў (1359—1774 рр.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
- на працягу 143 рокаў (з 1775 па 1918 рр.) — Габзбурскай Аўстрыі ды Аўстра-Вугоршчыны;
- амаль 25 рокаў (у пэрыяд 1918—1940 ды 1941—1944 рр.) — Румыніі.
- амаль 48 рокаў (1940—1941 ды 1944—1991 рр.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.
З 1991 року Чарнавіцкая вобласьць — складовая частка незалежнай Украіны.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 2 — абласнога значэньня, 8 мястэчак, 398 вёсак.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Вонкавыя спасылкі
Чарнавіцкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||