Адэская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Адэская вобласьць
Одеська область
Сьцяг Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Улучае 26 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтар Адэса
Найвялікшы горад Адэса
Іншыя буйныя гарады Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Ільлічоўск
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар М.Д.Сярдзюк
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
2 402,0 тыс. (5,12%, 6-е месца)
Шчыльнасьць 72,12 чал./км²
Плошча 33,31 тыс. км² (5,51%, 1-е месца)
Месцазнаходжаньне
Адэская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 048
Паштовыя індэксы 65xxx, 66xxx, 67xxx, 68xxx
Інтэрнэт-дамэн odessa.ua; od.ua
Код аўтам. нумароў BH
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адэ́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Оде́ська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 33,31 тыс. км². Насельніцтва — 2 402,0 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Адэса.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.

На поўначы мяжуе з Кіраваградзкай ды Віньніцкай, на ўсходзе зь Мікалаеўскай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе з Малдовай і непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, на паўднёвым захадзе з Румыніяй.

[рэдагаваць] Клімат

Вобласьць ляжыць у межах зоны стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным сухім летам і мяккай маласьнегавой няўстойлівай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –5 — -2 °C, ліпеня +21—23 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 168—210 дзён.

[рэдагаваць] Рэльеф

Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчана ў межах Чарнаморскай нізіны. У паўночнай частцы разьмешчаны адгор'і Падольскага ўзвышша. Характэрнай зьяўляецца значная гушчыня й глыбіня распаласаванасьці паверхні сеткай зь яраў і бэляк.

У адміністратыўным падначаленьні знаходзіцца выспа Зьмяіны

Глебы пераважна чарназёмныя, месцамі трапляюцца саланчакі.

[рэдагаваць] Водныя аб'екты

Рачная сетка вобласьці належыць да басэйнаў Чорнага мора, Днястра, Паўднёвага Буга. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 200 рэчак даўжынёй звыш 10 км, многія зь якіх у летні пэрыяд перасыхаюць. Галоўныя рэкі: Дунай (з Кілійскім вусьцем), Днестар (з прытокам Кучурган), Кадыма ды Саўранка (прыток Паўднёвага Буга).

У прыморскай паласе шмат прэснаводных (Кагул, Ялпуг, Катлабух) ды салёных (Сасык, Шаганы, Алібэй, Бурнас) азёраў. Таксама на ўзьбярэжжы знаходзіцца вялікая колькасьць ліманаў (найвялікшыя Куяльніцкі ды Хаджыбэйскі),

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Адэскай вобласьці зьявіліся ў Прыднястроўі ў канцы позьняга палеаліту. У VII—II стст. да н. э. прычарнаморскія стэпы насялялі плямёны скіфаў.

У I—III стст. паўночна-заходняе Прычарнамор'е было заваяванае рымлянамі, на зьмену якім з паўночнага захаду прыйшлі готы (III ст.), а ў канцы IV стст. — з усходу прыйшлі гуны. У VIII ст. у міжрэччы Дуная й Днястра аселі алана-балгарскія плямёны, якіх у часы г.зв. Кіеўскай Русі выціснулі й часткова асымілявалі славяне. Іх у сваю чаргу ў сярэдзіне XIII ст. выціснулі манголы, пазьней Паўночнае Прычарнамор'е ператварылася ў Дзікае поле.

У пачатку XV ст. Прычарномор'е было захопленае вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам, але ў 1480-я рр. гэтыя землі адышлі да Туррэччыны.

У пачатку XІX ст. пасьля працяглых войнаў з Турэччынай Прычарнамор'е поўнасьцю адышло да Расейскай імпэрыі.

Адэскай вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 26 адміністрацыйных раёнаў, 19 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 33 мястэчкі, 1113 вёсак.

[рэдагаваць] Месты

[рэдагаваць] Абласнога значэньня

[рэдагаваць] Раённага значэньня

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Адэская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады