Луганская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Луганская вобласьць
Луганська область
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Улучае 18 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтар Луганскае
Найвялікшы горад Луганскае
Іншыя буйныя гарады Алчэўск
Лісічанск
Севераданецк
Сьвярдлоўск
Дата ўтварэньня 4 ліпеня 1938 року
Губэрнатар А.М.Анціпаў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2005)
2 540,1 тыс. (5,13%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 90,28 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 58,0 %
расейцы — 39,0 %
беларусы — 0,8%
татары — 0,3 %.
Плошча 26,684 тыс. км² (4,42%)
Шырата ад 47°49' да 50°05' пн. ш.
Даўгата ад 37°52' да 40°13' у. д.
Месцазнаходжаньне
Луганская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 064
Паштовыя індэксы 91xxx, 92xxx, 93xxx, 94xxx
Інтэрнэт-дамэн lugansk.ua; lg.ua
Код аўтам. нумароў BB
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Луга́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2 540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Луганскае.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на ўсходзе Ўкраіны па абодва бакі плыні ракі Северскі Данец.

На поўначы, ўсходзе, і поўдні мяжуе зь Белгарадзкая вобласьць, Варонескай і Растоўскай абласьцямі Расеі, на захадзе — з Харкаўскай і Данецкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 270 км, з захаду на ўсход — 170 км.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7 °C, ліпеня +21 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—500 мм.

[рэдагаваць] Рэльеф

Паверхня вобласьці ўяўляе сабой хвалістую раўніну, якая ўзвышаецца ад даліны Северскага Данца на поўнач і на поўдзень, дзе разьмешчаны Данецкі камлюк. У даліне рэчак Міюса й Нагольнай вышыня камлюку зьніжаецца, а ўсходнія схілы пераходзяць у Прыазоўскую раўніну. У левабярэжнай частцы вобласьці распасьціраецца Старабельская раўніна. На крайняй поўначы ў межы вобласьці заходзяць бэлькі Сярэднярускага ўзвышша.

Глебы галоўным чынам чарназёмныя. Пашыраныя таксама дзярновыя глебы.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Луганская вобласьць зьяўляецца адным з найбольш разьвітых у прамысловым пляне рэгіёнаў Украіны з шырокиі комплексам разнастайных відаў мінэральнай сыравіны. На тэррыторыі вобласьці маюцца радовішчы вуглю, газу, будаўнічай сыравіны, фасфатаў і нават золата. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральнай вады.

[рэдагаваць] Водныя аб'екты

У вобласьці — 123 ракі, 6 зь якіх маюць даўжыню звыш 100 км. Галоўная рака — Северскі Данец. Таксама ёсьць 60 азёраў (найвялікшыя зь іх Бабровае ды Воўчае) і 60 вадасховішчаў.

[рэдагаваць] Гісторыя

Засяленьне тэрыторыі вобласьці пачалося каля 100 тыс. рокаў таму.

У Сярэднявечча велічэзная, практычна незаселеная терыторыя атрымала гістарычную назву Дзікае поле, і аддзяляла Рускую дзяржаву ад Крымскага ханства.

З XVI ст. у паўднёвых стэпах утвараюцца вартаўнічыя службы, умацаваныя лініі Расейскай імпэрыі.

З мэтай аб'яднаньня ў адно цэлае вугольных раёнаў басэйну ў лютым 1919 р. была ўтвораная Данецкая губэрня з цэнтрам у месьце Луганск. 3 чэрвеня 1938 р. яна была падзеленая на Сталінскую й Варашылаўградзкую. У 1958 року, вобласьць была перайменаваная ў Луганскую.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 37 местаў, зь якіх 14 — абласнога значэньня, 109 мястэчак, 109 пасёлкаў, 638 вёсак.

[рэдагаваць] Месты

[рэдагаваць] Абласнога значэньня:

[рэдагаваць] Раённага значэньня:

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Луганская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады