Белгародзкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Белгародзкая вобласьць Белгородская область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Белгарад |
| Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1954 |
| Губэрнатар | Яўген Саўчанка |
| Насельніцтва (2010) |
1 532 670[1] (30-е месца) |
| Шчыльнасьць | 56,5 чал./км² |
| Плошча | 27 134 км² (67-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Белгародзкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 31 |
Белгаро́дзкая во́бласьць (па-расейску: Белгоро́дская о́бласть) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Белгарад. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай і Варонескай абласьцямі, а таксама з Луганскай, Харкаўскай і Сумскай абласьцямі Ўкраіны. Утворана як вобласьць РСФСР 6 студзеня 1954 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Плошча вобласьці складае 27,1 тысяч км², працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 190 км, з захаду на ўсход — каля 270 км. Вобласьць разьмешчана на паўднёва-заходніх і паўднёвых схілах Сярэднярускага ўзвышша ў басэйнах рэк Дняпра й Дона, у лесастэпавай зоне на прыпаднятай ўзгорыстай раўніне зь сярэдняй вышынёй над узроўнем мора 200 м. Самая высокая кропка 277 м над узроўнем мора знаходзіцца ў Прохараўскім раёне. Тэрыторыя парэзана логамі й ярамі, па якіх раскіданы дубровы.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
У вобласьці засяроджана звыш за 40 адсоткаў разьведаных запасаў жалезных руд краіны. Радовішчы прымеркаваны да Курскай магнітнай анамаліі. Выяўлены й у рознай ступені разьведаны буйныя радовішчы баксітаў, апатытаў, мінэральных падземных вод, шматлікія радовішчы будаўнічых матэрыялаў. Вядомыя праявы золата, графіту й рэдкіх мэталаў. Маюцца геаграфічныя перадумовы для выяўленьня плятыны, вуглевадароднай сыравіны й іншых карысных выкапняў.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Вобласьць адносіцца да ліку малаводных. Рэкамі, азёрамі, балотамі занята каля 1% ейнай тэрыторыі. Тут працякае звыш за 480 малых рэкаў і ручаёў.
[рэдагаваць] Гісторыя
У гады Кіеўскай Русі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Мангола-татарскае нашэсьце прывяло да запусценьня краю. Затым Белгародчыну пачало асвойваць Вялікае княства Літоўскае. З 1500 году рэгіён ў складзе Расеі.
На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў для надзейнай аховы расейскіх уладаньняў была збудаваная суцэльная лінія ваенных умацаванняў — Белгародзкая абарончая рыса, якая працягнулася амаль на 800 кілямэтраў. Белгарад стаў ваенна-адміністрацыйным цэнтрам, у якім стаяў Вялікі Белгародзкі полк. У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі вобласьці на берагах ракі Аскол разьмяшчалася крэпасьць, пазьней пераўтвораная ў Валуйскі праваслаўны манастыр. За подзьвігі ў бітве пад Палтавай Пётар I дараваў воінам Вялікага Белгародзкага палка сьцяг.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 532 670 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 56,5 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (94,4%), другой паводле велічыні ёсьць украінцы (2,8%).
[рэдагаваць] Эканоміка
Белгародзкая вобласьцбб ёсьць высокаразьвіты індустрыяльна-аграрны рэгіён, эканоміка якога абапіраецца на калясальныя багацьці нетраў і ўнікальныя чарназёмы.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Белгародзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт губэрнатара й урада Белгародзкай вобласьці
- Заканадаўства Белгародзкай вобласьці
- Белгародзкая вобласьць у даведніку-каталёгу Ўся Расея
- Мапа населеных пунктаў вобласьці
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі |
||
|---|---|---|
| Рэспублікі: | ||
| Краі: |
Алтайскі · Забайкальскі · Камчацкі · Краснадарскі · Краснаярскі · Пермскі · Прыморскі · Стаўрапольскі · Хабараўскі
|
|
| Вобласьці: |
Амурская · Арлоўская · Архангельская · Арэнбурская · Астраханская · Белгародзкая · Бранская · Валагодзкая · Валгаградзкая · Варонеская · Іванаўская · Іркуцкая · Калінінградзкая · Калуская · Кастрамская · Кемераўская · Кіраўская · Курганская · Курская · Ленінградзкая · Ліпецкая · Магаданская · Маскоўская · Мурманская · Новасыбірская · Наўгародзкая · Ніжагародзкая · Омская · Пензенская · Пскоўская · Растоўская · Разанская · Самарская · Саратаўская · Сахалінская · Смаленская · Сьвярдлоўская · Тамбоўская · Томская · Тульская · Цьвярская · Цюменская · Уладзімерская · Ульянаўская · Чалябінская · Яраслаўская
|
|
| Гарады фэдэральнай значнасьці: | ||
| Аўтаномная вобласьць: | ||
| Аўтаномныя акругі: | ||
| Фэдэральныя акругі | ||