Кіеўская Русь
Кіeўская Русь — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца IX ст. у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі Рурыкавічаў большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на шляху з вараг у грэкі. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войскаў манголаў.
У Сярэднявеччы Кіeўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаў у Эўропе.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнiкла палiтычнае ўтварэньне — Кiеўская Русь з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Кiеўскай Русі. Кiеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасьцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi зьяўляцца з дружынай па патрабаваньнi вялiкага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.
На тэрыторыі Беларусi склалася два раньнефэадальныя княствы — Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Кiеўскай Русі. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для разьвiцьця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княская дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд фэадальнае раздробленасьцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае княства, Вiцебскае княства, Друцкае княства, Iзяслаўскае княства, Лагойскае княства i iнш. Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусi — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасьцi часткi вялiкакняскiх уладаньняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку XIII ст. на тэрыторыi Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае княства, Слуцкае княства, Клецкае княства, Дубровiцкае княства.
У пачатку XIII стагодзьдзя пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусьце ракi Дзьвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямёнаў i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усходу на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўзгадваюць пра разбурэньні Берасьця, выкліканыя захопнiкамi (аднак горад імі ня быў захоплены), а таксама пра асобныя бiтвы з татара-манголамi ў Беларусi.
[рэдагаваць] Культура
Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на Русі ў XI—XII стст. не было[1]. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апрача ўсходніх славянаў, яе насялялі балты, фіна-вугры і народы цюркскага паходжаньня.
Агульная пісьмовая мова, ролю якой можна параўнаць з роляй лаціны ў каталіцкай Эўропе, не зьяўлялася этнакансалідуючым чыньнікам[2]. Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць Берасьцяныя граматы, мова жыхароў Ноўгарада ў XI ст. істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў[1].
У культурным сэнсе Кіеўская Русь улучала ў сябе вялікі комплекс лякальных культураў[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 57.
- ^ Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. С. 24.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| У Вікіпэдыі ёсьць партал «Украіна»
|
| У Вікіпэдыі ёсьць партал «Беларусь»
|
Кіеўская Русь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Старажытная Гісторыя (ад 300 пасьля Р.Х.) |
Палеаліт • Мэзаліт • Нэаліт • Трыпольская культура • Кімэрыйцы • Скіфы • Сарматы • Антычныя гарады Паўночнага Прычарнамор’я | |
| |
Раньняе Сярэднявечча (300—1240) |
Ґоты • Анты • Гуны • Вэнэды • Усходнія славяне • Хазарскі каганат • Кіеўская Русь • Полаўцы • Княства Феадора • Херсонэс |
| |
Позьняе Сярэднявечча (1240—1569) |
Галіцка-Валынскае княства • Кіеўскае княства • Вялікае Княства Літоўскае • Каралеўства Польскае • Залатая Арда • Крымскае ханства |
| |
Казаччына (1569 — 1775) |
Запароская Сеч • Рэч Паспалітая • Хмяльніччына • Гэтманшчына • Калііўшчына |
| |
Новы час (1775—1917) |
Расейская імпэрыя: Маларосія • Слабажаншчына • Наварасея • Кубань Асманская імпэрыя: Чартамліцкая Сеч • Алешкіўская Сеч • Задунайская Сеч Аўстра-Вугоршчына: Галічына • Букавіна |
| |
Найноўшы час (1917—1991) |
Рэвалюцыя: УНР • Украінская Дзяржава • ЗУНР • Кубанская Народная Рэспубліка СССР: УССР • Галадамор • Карпацкая Ўкраіна |
| |
Сучаснасьць (пасьля 1991) |
Незалежная Ўкраіна • Аранжавая рэвалюцыя |
| Гісторыя Беларусі | |
|---|---|
| Старажытнасьць (да 500) | |
| Раньняе Сярэднявечча (500—1240) | |
| Вялікае Княства Літоўскае (1237—1569) | |
| Рэч Паспалітая (1569—1795) | |
| У складзе Расейскае імпэрыі (1795—1917) | |
| Найноўшы час (1917—1991) |
БНР · ССРБ · ЛітБел · БССР · Беларусізацыя · Сярэдняя Літва · Заходняя Беларусь · Рэпрэсіі · Другая сусьветная вайна ·
|
| Сучаснасьць (пасьля 1991) | |
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |