Аранжавая рэвалюцыя
Аранжавая рэвалюцыя (Майдан, па-ўкраінску: Помаранчева революція) — кампанія агульнанацыяльных пратэстаў, мітынгаў, пікетаў, страйкаў і іншых акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня ва Ўкраіне, арганізаваная і праведзеная прыхільнікамі Віктара Юшчанкі, асноўнага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе-сьнежні 2004 году, пасьля абвяшчэньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй папярэдніх вынікаў, згодна якіх перамог яго супернік — Віктар Януковіч. Акцыя пачалася 22 лістапада 2004 году.
Асноўнай базай аб’яднанай апазыцыі сталі заходнія і цэнтральныя рэгіёны краіны, у той час як Віктара Януковіча падтрымаў усход і поўдзень Украіны. Грамадзкая думка заходніх краін была пераважна на баку ўкраінскай апазыцыі.
Асноўным вынікам рэвалюцыі было прызначэньне судом паўторнага другога туру прэзыдэнцкіх выбараў (не прадугледжанага наўпрост заканадаўствам). У выніку кампрамісу, дасягнутага фракцыямі Вярхоўнай Рады, пасьля прызначэньня паўторнага другога туру выбараў былі прынятыя зьмены да Канстытуцыі, якія атрымалі назву Канстытуцыйная рэформа. Канстытуцыйная рэформа зьменшыла паўнамоцтвы прэзыдэнта, і, такім чынам, зьнізіла ўзровень значнасьці спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў.
Па выніках галасаваньня ў паўторным другім туры выбараў перамогу атрымаў Віктар Юшчанка.
Зьмена кіруючай эліты Ўкраіны, што адбылася ў выніку «Аранжавай рэвалюцыі», і зьвязаная з гэтым радыкальная пераарыентацыя ўнутранага і зьнешнепалітычнага курсу краіны далі падставу шматлікім назіральнікам казаць аб чарзе «каляровых» рэвалюцыяў, якая пачалася са зьмены ўлады ў Сэрбіі і працягнулася ў Грузіі, Украіне ды Кыргыстане, спрабаваць знайсьці аналёгіі паміж імі і вызначыць тыя дзяржавы, у якіх магчымы паўтор «каляровых» рэвалюцыяў. Са свайго боку, улады краін, якія называліся як патэнцыйныя аб'екты скарыстаньня «рэвалюцыйнага досьведу», пачалі пэўныя контрзахады для недапушчэньня гэтага (у тым ліку і Беларусь).
Галоўным лёзунгам рэвалюцыі стала выслоўе «Разом нас багато, Нас не подолати!» (па-беларуску: Разам нас багата, Нас не пераадолець!)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аранжавая рэвалюцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Старажытная Гісторыя (ад 300 пасьля Р.Х.) |
Палеаліт • Мэзаліт • Нэаліт • Трыпольская культура • Кімэрыйцы • Скіфы • Сарматы • Антычныя гарады Паўночнага Прычарнамор’я | |
| |
Раньняе Сярэднявечча (300—1240) |
Ґоты • Анты • Гуны • Вэнэды • Усходнія славяне • Хазарскі каганат • Кіеўская Русь • Полаўцы • Княства Феадора • Херсонэс |
| |
Позьняе Сярэднявечча (1240—1569) |
Галіцка-Валынскае княства • Кіеўскае княства • Вялікае Княства Літоўскае • Каралеўства Польскае • Залатая Арда • Крымскае ханства |
| |
Казаччына (1569 — 1775) |
Запароская Сеч • Рэч Паспалітая • Хмяльніччына • Гэтманшчына • Калііўшчына |
| |
Новы час (1775—1917) |
Расейская імпэрыя: Маларосія • Слабажаншчына • Наварасея • Кубань Асманская імпэрыя: Чартамліцкая Сеч • Алешкіўская Сеч • Задунайская Сеч Аўстра-Вугоршчына: Галічына • Букавіна |
| |
Найноўшы час (1917—1991) |
Рэвалюцыя: УНР • Украінская Дзяржава • ЗУНР • Кубанская Народная Рэспубліка СССР: УССР • Галадамор • Карпацкая Ўкраіна |
| |
Сучаснасьць (пасьля 1991) |
Незалежная Ўкраіна • Аранжавая рэвалюцыя |
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |