Харкаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Харкаўская вобласьць
Харківська область
COA of Kharkiv Oblast.svg
Flag of Kharkiv Oblast.svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Харкаў
Улучае 27 раёнаў
Найбольшы горад Харкаў
Іншыя буйныя гарады Ізюм, Чугуеў
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар А.Б.Авакаў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
2,829 млн. (6,03%, 3-е месца)
Шчыльнасьць 90,05 чал./км²
Плошча 31,415 тыс. км² (5,2%)
Месцазнаходжаньне
Харкаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 057
Паштовыя індэксы 61xxx, 62xxx, 63xxx, 64xxx
Інтэрнэт-дамэн kharkov.ua; kh.ua
Код аўтам. нумароў АХ
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ха́ркаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Харкаў.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе зь Белгарадзкай вобласьцю Расеі, на ўсходзе з Луганскай, на паўднёвым усходзе з Данецкай, на паўднёвым захадзе з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе з Палтаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць ляжыць у зонах лесастэпу й стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць разьмешчаная ў межах Сярэднярускага й Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ляншафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.

Глебы пераважна чарназёмныя

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разьлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.

Водныя аб'екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

75 % водных рэсурсаў вобласьці належаць да басэйну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — зьяўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі зьяўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсьць у вобласьці і азёры, самае вялікае зь якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласьці праходзіць канал Дняпро—Данбас.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У VII—X стст. частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласьці пацярпела ад нашэсьця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.

У 1596 року на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расейская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 року была створаная Слабодзка-Ўкраінская губэрня.

З 1919 па 1934 рр. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласьць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 року.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 17 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 61 мястэчка, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абласнога значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Харкаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў