Дамэннае імя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дамэ́ннае імя — вобласьць (галіна) ерархічнай прасторы дамэных імёнаў сеткі Інтэрнэт, якая пазначаецца ўнікальным дамэнным імём.

Дамэ́ннае імя — сымбальнае імя дамэна. Павінна быць унікальным у межах аднаго дамэна. Поўнае імя дамэна складаецца зь імёнаў ўсіх дамэнаў, у якія ён уваходзіцць, адасобленых кропкамі. Напрыклад, поўнае імя be-x-old.wikipedia.org. (з кропкай у канцы) вызначае дамэн трэцяга ўзроўню be-x-old, які ўваходзіць у дамэн другога ўзроўню wikipedia, які ўваходзіць у дамэн org, які ўваходзіць у каранёвы дамэн (абазначаецца кропкай). Дамэннае імя служыць для адрасацыі вузлоў сеткі Інтэрнэт і разьмешчаных на ім сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сэрвэраў электроннай пошты, сеткавых сэрвісаў) у зручнай для чалавека форме. Альтэрнатывай можа быць адрасацыя вузла па IP-адрасу, што менш зручна ды й цяжэй запамінаецца.

Дамэ́нная зона — сукупнасьць дамэнных імёнаў вызначанага ўроўню, якія ўваходзяць у канкрэтны дамэн. Напрыклад, зона wikipedia.org. вызначае ўсе дамэнныя імёны трэцьцяга ўзроўню ў гэтым дамэне. Паняцьце «дамэнная зона» ў асноўным ужываецца стасоўна тэхнічнай сфэры, пры наладжваньні DNS-сэрвэраў.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах