Днепрапятроўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Днепрапятроўская вобласьць Дніпропетровська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Днепрапятроўск |
| Улучае | 22 раёны |
| Найбольшы горад | Днепрапятроўск |
| Іншыя буйныя гарады | Днепрадзяржынск, Крывы Рог, Марганец, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўлаград |
| Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 року |
| Губэрнатар | Аляксандар Вілкул |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2004) | 3 395 227 |
| Шчыльнасьць | 109 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 79,3 %, расейцы — 17,6 %, беларусы — 0,8 % |
| Плошча | 31 914 км² (5,28%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 056 |
| Паштовыя індэксы | 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | dnepropetrovsk.ua; dp.ua |
| Код аўтам. нумароў | AE |
| Афіцыйны сайт | |
Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3502,9 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтар — места Днепрапятроўск.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне[рэдагаваць]
Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на усходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.
Клімат[рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.
Рэльеф[рэдагаваць]
Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.
Карысныя выкапні[рэдагаваць]
У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.
Водныя аб’екты[рэдагаваць]
У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.
Гісторыя[рэдагаваць]
Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.
У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стст.) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.
Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.
У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.
27 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР.
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць]
Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйныя раёны, 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.
Месты[рэдагаваць]
Абласнога значэньня[рэдагаваць]
- Арджанікідзэ
- Вальнагорск
- Днепрадзяржынск
- Днепрапятроўск
- Жоўтыя Воды
- Крывы Рог
- Марганец
- Новамаскоўск
- Нікапаль
- Паўлаград
- Першатравенск
- Сінельнікава
- Цярноўка
Раённага значэньня[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Днепрапятроўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||