Запароская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Запароская вобласьць Запорізька область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Запарожжа |
| Улучае | 20 раёнаў |
| Найбольшы горад | Запарожжа |
| Іншыя буйныя гарады | Мэлітопаль, Бэрдзянск |
| Дата ўтварэньня | 10 студзеня 1939 року |
| Губэрнатар | Я.А.Чырваненка |
| Насельніцтва (2006) |
1,861 млн. (3,97%, 8-е месца) |
| Шчыльнасьць | 68,47 чал./км² |
| Плошча | 27,18 тыс. км² (4,5%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 061 |
| Паштовыя індэксы | 69xxx, 70xxx, 71xxx, 72xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | zaporizhzhe.ua; zp.ua |
| Код аўтам. нумароў | AP |
| Афіцыйны сайт | |
Запаро́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Запорі́зька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 27,18 тыс. км². Насельніцтва — 1 877,2 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Запарожжа.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўднёвым усходзе Украіны, у асноўным займае левабярэжную частку басэйну нізкай плыні Дняпра.
На поўначы ды паўночным захадзе мяжуе з Днепрапятроўскай, на захадзе з Хэрсонскай, на ўсходзе з Данецкай абласьцямі Ўкраіны.
На поўдні вобласьць амываецца Азоўсім морам, берагавая лінія якога ў межах вобласьці перавышае 300 км.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 208 км, з захаду на усход 235 км.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным летам і маласьнегавой зімой. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +23 °C, студзеня –4 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 448 мм.
[рэдагаваць] Рэльеф
Для вобласьці характэрны раўнінны ляндшафт. Асноўны тып глебаў — чарназёмы.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Мінэральныя рэсурсы прадстаўленыя багатымі пакладамі рудных карысных выкапняў, асабліва жалезных ды марганцавых. Частка рэгіёну ў сумарных запасах мінэральнай сыравіны ва Ўкраіне складае: пэгматыт — 88,06 %, апатыт — 63,42 %, марганцавая руда — 69,1 %, ўторынныя кааліны — 22,9 %, вогнетрывалыя гліны — 8,6 %.
[рэдагаваць] Водныя аб'екты
Па тэрыторыі вобласьці цякуць 109 рэчак. Галоўная рака Дняпра з Кахоўскім вадасховішчам. Уздоўж узбярэжжа Азоўскага мора — ліманы ды салёныя азёры.
[рэдагаваць] Гісторыя
Пасьля татара-мангольськага нашэсьця 1237—1240 рр. тэрыторыя Запароскага краю на два стагодзьдзі ўвайшла ў склад Залатой Арды.
У 1445 року запароскія стэпы па левым беразе Дняпра ўвайшлі ў склад Крымскага ханства. З канца XV да сярэдзіны ХІХ стст. іх засялілі качавыя ды напаўаселыя нагайцы.
У XV—XVI стст. на паўднёваўкраінскіх землях пачалося фармаваньне запароскага казацтва. Адным зь яго галоўных цэнтраў стала выспа Хортыца. Падзеяй агульнаўкраінскага значэньня стала фармаваньне з асобных казацкіх загонаў ды прамысловых артэляў сацыяльна-палітычнай ды вайсковай арганізацыі запароскага казацтва — Запароскай Сечы.
Напрыканцы XVIII ст. землі паўднёвай Украіны ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі.
Запароская вобласьць была ўтвораная 22 студзеня 1939 року ў межах УССР.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 20 раёнаў, 14 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 23 мястэчкі, 872 вёскі.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
[рэдагаваць] Раённага значэньня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Запароская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Запароская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Арэхаўскі • Бэрдзянскі • Васільеўскі • Вольнянскі • Вялікабелазэрскі • Вясёлаўскі • Гуляйпольскі • Запароскі • Камянска-Дняпроўскі • Куйбышаўскі • Міхайлаўскі • Мэлітопальскі • Навамікалаеўскі • Палогаўскі • Прыазоўскі • Прыморскі • Разаўскі • Такмацкі • Чарнігаўскі • Якімаўскі
|
|
| Гарады абласнога значэньня | ||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||