Кіеўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Кіеўская вобласьць Київська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кіеў (дэ-факта) |
| Улучае | 25 раёнаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Белая Царква, Барыспаль, Буча, Ірпень, Пэраяслаў-Хмяльніцкі, Славутыч, Фастаў |
| Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 |
| Губэрнатар | А.Прысяжнюк |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1,763 млн. (9-е месца) |
| Шчыльнасьць | 62,7 чал./км² |
| Плошча | 28,131 тыс. км² (4,66%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 044 |
| Паштовыя індэксы | 07xxx, 08xxx, 09xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | kiev.ua; kv.ua |
| Код аўтам. нумароў | AI |
| Афіцыйны сайт | |
Кі́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ки́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ўкраіны. Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1763 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар у вобласьці фармальна адсутнічае, але фактычна ім зьяўляецца места Кіеў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе зь Віньніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласьцямі Ўкраіны, на поўначы з Гомельскай вобласьцю Беларусі.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны, мяккі з дастатковым увільгатненьнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднярочная колькасьць 500—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 198—204 дні.
[рэдагаваць] Рэльеф
Паверхня вобласьці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёвы-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.
На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя й балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя й сьветла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Выяўленыя й распрацоўваюцца пераважна мінэральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнэйсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсьць невялікія паклады торфу. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных радонавых водаў.
[рэдагаваць] Водныя аб’екты
Вобласьць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецяраў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна й Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласьці — Кіеўскае вадасховішча й частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласьці — 13 вадасховішчаў ды звыш 2000 азёраў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Кіеўская вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР, у ліку пяці першых абласьцей рэспублікі.
15 кастрычніка 1932 року зь ліку ўсходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Чарнігаўская вобласьць.
22 лютага 1937 року зь ліку заходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Жытомірская вобласьць.
7 студзеня 1954 року зь ліку паўднёвых раёнаў вобласьці была ўтвораная Чаркаская вобласьць, а Кіеўская вобласьць атрымала сучасныя межы.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 местаў, зь якіх 12 — абласнога значэньня, 30 мястэчак, 1121 вёску.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
- Барыспаль
- Белая Царква
- Бравары
- Буча
- Бэразань
- Васількоў
- Іржышчаў
- Пераяслаў-Хмяльніцкі
- Прыпяць
- Славутыч
- Фастаў
[рэдагаваць] Раённага значэньня
- Абухаў
- Багуслаў
- Боярка
- Вішнёвае
- Вышгарад
- Кагарлык
- Міронаўка
- Сквыра
- Тарашча
- Тэціеў
- Узын
- Украінка
- Чарнобыль
- Ягатын
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кіеўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||