Івана-Франкоўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Івана-Франкоўская вобласьць Івано-Франківська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Івана-Франкоўск |
| Улучае | 14 раёнаў |
| Найбольшы горад | Івана-Франкоўск |
| Іншыя буйныя гарады | Калуш, Каламыя |
| Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
| Губэрнатар | М.В.Палейчук |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1 406,1 тыс. (2,96%, 12-е месца) |
| Шчыльнасьць | 99,72 чал./км² |
| Плошча | 13,928 тыс. км² (2,3%) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
2061 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 034 |
| Паштовыя індэксы | 76xxx, 77xxx, 78xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | ivano-frankivsk.ua; if.ua |
| Код аўтам. нумароў | AT |
| Афіцыйны сайт | |
Іва́на-Франко́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 року).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная на паўночным захадзе Ўкраіны.
На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Тэрнопальскай абласьцямі Ўкраіны. На поўдні вобласьці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. У Паднястроўі ды Прыкарпацьці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы й вільготны ды моцна зьмяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпэратура студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасьць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вэгетацыйны пэрыяд — 90 дзён.
[рэдагаваць] Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная на сутоках Ўсходне-Эўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласьці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацьце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласьці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья й Пакуцьця.
У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Ўкраіны — Гавэрла (2061 м).
Глебавы покрыў зьмяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы ды чарназёмы ападзоленыя, у прадгор'ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасьці дзярнова-буразёмныя ды горна-лугавыя дзярновыя й тарфяныя.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца Калуска-Гарыскае радовішча калійных соляў.
[рэдагаваць] Водныя аб'екты
Галоўныя рэкі — Днестар (з прытокамі Гнілая Ліпа, Ломніца, Быстрыца) і Прут (з асноўным прытокам Чарамош). Для рэгіёна характэрна разводзьдзе ўвясну ды дажджавыя паводкі ўлетку. Рэкі выкарыстоўваюць як крыніцы гідраэнэргі ды для лесасплаву.
[рэдагаваць] Гісторыя
З даўніх часоў землі, што супольна падзялілі Івана-Франкоўская, Львоўская ды Тэрнопальская вобласьці маюць гістрычную назву — Галічына. Насельнікі гэтага края вядомыя сваім высокім узроўнем патрыятызму, нацыянальнай сьвядомасьцю, прагай да волі. Незалежнасьць Украіны 1990—1991 рр. была здабытая не ў апошнюю чаргу дзякуючы масавым дзеяньням і высокай арганізаванасьці галічанаў.
Івана-Франкоўшчына зьяўляецца бацькаўшынай асьпяваных у Слове аб палку Ігаравым князя Яраслава Асмамысла і княгіні Яраслаўны, дзяўчыны-патрыёткі з Рагатына, што ўваёшла ў гісторыю пад імём Раксаланы і як жонка султана адыграла значную ролю ў палітычным жыцьці Турэччыны XVI ст.
Пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 року была ўтвораная Заходне-Ўкраінская Народная Рэспубліка, а Станіславаў цягам студзеня-траўня 1919 року быў яе сталіцай. У гэтым року тут пабывалі такія значныя ўкраінскія дзеячы, як: М.Грушэўскі, У.Вінічэнка, С.Пэтлюра, Я.Канавалець.
Івана-Франокўская вобласьць (Станіслаўская вобласьць) была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Вобласьць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 745 вёсак.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня
[рэдагаваць] Раённага значэньня
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Івана-Франкоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Івана-Франкоўская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Багародчанскі • Верхавінскі • Галіцкі • Гарадэнкаўскі • Далінскі • Каламыйскі •Калускі • Косаўскі • Надварнянскі • Рагатынскі • Ражнятаўскі • Сьнятынскі • Тлумацкі • Тысмэныцкі
|
|
| Гарады абласнога значэньня | ||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||