Валынская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Валынская вобласьць Волинська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Адміністрацыйны цэнтар | Луцак |
| Улучае | 16 раёнаў |
| Найбуйнейшыя гарады | Уладзімер-Валынскі, Ковель, Нававалынск |
| Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) |
1,04 млн (2,22%, 24-е месца) |
| Шчыльнасьць | 51,6 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 96,9%, расейцы — 2,4%, беларусы — 0,3%, палякі — 0,1%. |
| Плошча | 20 143 км² (3,34%, 19-е месца) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Тэлефонны код | +38 033 |
| Паштовыя індэксы | 43xxx, 44xxx, 45xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | lutsk.ua, lt.ua |
| Код аўтам. нумароў | AC |
| Афіцыйны сайт | |
Валы́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Волинська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Ўкраіны. Плошча 20 143 км². Насельніцтва 1057,21 тыс. чал. (2005). Адміністрацыйны цэнтар — места Луцак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Разьмяшчаецца ў зоне ўкраінскага Палесься.
Мяжуе на захадзе з Польшчай, на поўначы — зь Беларусяй, на ўсходзе — з Ровенскай, на поўдні — зь Львоўскай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 187 км, з захаду на ўсход — 163 км.
[рэдагаваць] Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Зіма мяккая, лета цёплае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,5 °C, ліпеня 18,6 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 550—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду каля 200 дзён.
[рэдагаваць] Рэльеф
Рэльеф пераважна раўнінны. Амаль тры чвэрці вобласьці разьмяшчаюцца ў межах Палескай нізіны, меншая, паўднёвая частка, займае паўночна-заходнюю частку Валынскага ўзвышша.
Глебы лесастэпавай частцы вобласьці ападзоленыя цёмна-шэрыя ды шэрыя, а таксама чарназёмы, у палескай частцы — дзярнова-падзолістыя й разнастайныя балотныя.
[рэдагаваць] Водныя аб’екты
У паўночнай частцы вобласьці цячэ рака Прыпяць. Яе правыя прытокі Тур'я, Стаход, Стыр. На захадзе цячэ рака Буг. Азёры: Сьвіцязь, Пулямэцкае, Турскае, Арэхава, Белае і іншыя.
[рэдагаваць] Гісторыя
У Іпацьеўскім летапісе пад 981 рокам адзначана, што зямля дулобаў-валыняк ўваходзіць у г. зв. Кіеўскую Русь. Князь Уладзімер Вялікі заклаў места каля старадаўняга гарадзішча Вэлынь і назваў яго Ўладзімерам.
У ХVІ ст. Валынь увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, пасьля Люблінскай уніі — Рэчы Паспалітай.
У канцы ХVІІІ ст. гэтыя землі былі далучаныя да Расейскай імпэрыі.
Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року тэрыторыя сучаснай вобласьці ўвайшла ў склад Польскай Рэспублікі. Было ўтворанае Валынскае ваяводзтва з цэнтрам у Луцку.
4 сьнежня 1939 року была ўтвораная Валынская вобласьць у межах УССР.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 16 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 22 мястэчка, 1054 вёскі.
[рэдагаваць] Месты
[рэдагаваць] Абласнога значэньня:
[рэдагаваць] Раённага значэньня:
[рэдагаваць] Мястэчкі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Валынская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Валынская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Гарохаўскі · Іванычаўскі · Камень-Кашырскі · Ківерцаўскі · Ковельскі · Лакачынскі · Луцкі · Любамльскі · Любяшоўскі · Маневіцкі · Ражышчанскі · Ратнеўскі · Старавыжыўскі · Турыйскі · Уладзімер-Валынскі · Шацкі
|
|
| Гарады / Месты |
Берастэчка · Гарохаў · Камень-Кашырскі · Ківерцы · Ковель¹ · Любамль · Луцак · Новавалынск · Ражышча · Уладзімер-Валынскі · Устылуг
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||