Алыка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Алыка | |||||
| Олика | |||||
Палац Радзівілаў |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1149 | ||||
| Магдэбурскае права: | 31 траўня 1564 | ||||
| Вобласьць: | Валынская | ||||
| Раён: | Ківерцаўскі | ||||
| Плошча: | 4,91 км² | ||||
| Насельніцтва: | 2865 (2001) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 3365 | ||||
| Паштовы індэкс: | 45263 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°43′ пн. ш. 25°49′ у. д. / 50.717° пн. ш. 25.817° у. д.Каардынаты: 50°43′ пн. ш. 25°49′ у. д. / 50.717° пн. ш. 25.817° у. д. | ||||
|
Алыка на мапе Ўкраіны
Алыка
|
|||||
Алыка (па-ўкраінску: Олика) — колішняе места[1], цяпер мястэчка ў Ківерцаўскім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва 2865 чал. (2001).
Знаходзіцца за 35 км ад Луцку, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Алыка (на ліні Роўна — Берасьце).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1149: першы ўспамін у Іпацьеўскім летапісе, атрымала сваю назву ад рэчкі Алыча.
- 1199: у Галіцка-Валынскім княстве.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1460: уладальнік Алыкі Пётар Белы збудаваў у ёй касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла — найстарэйшы на Валыні.
- 1547: новы ўладальнік мястэчка Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў ад імпэратара Карла V тытул «Князя на Нясьвіжы й Алыцы».
- 31 траўня 1564: атрымала Магдэбурскае права, мела мескі герб з двух паляўнічых ражкоў.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло ў Каралеўства Польскае.
- 1570: у Алыцы было 318 будынкаў.[1]
- 1586: сыны Мікалая Радзівіла Чорнага заснавалі Нясьвіскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, першым алыцкім ардынатам быў С. Радзівіл.
- 1593: у месьце заснавалі шпіталь.
- 1638: у Алыцы пачала дзейнічаць калегіята Найсьв. Тройцы, філія Акадэміі ў Замосьці, дзе 5 прафэсараў выкладалі лёгіку, рыторыку, граматыку, тэалёгію і асновы навук.
- 1667: у зьвязку са згасаньнем алыцкай лініі Радзівілаў ардынацыя перайшла да нясьвіскай лініі.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1812: палац ператварылі ў вайсковы шпіталь (выкарыстоўваўся такім чынам да 1837).
- 1870: згарэла меская ратуша.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква (1784)
- Замак Радзівілаў (1558)
- Калегіята Найсьв. Тройцы (1635—1640)
- Касьцёл Сьв. Апп. Пятра й Паўла (1460)
- Луцкая брама (1630-я)
- Царква Сьв. Тройцы (1886)
Галерэя [рэдагаваць]
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1593—1656) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, пісьменьнік, гісторык.
- Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» (1702—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мэцэнат.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Алыка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 220
- ^ Ołyka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 527
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Алыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Алыка. Украінскі замак князёў Радзівілаў на блёгу Глеба Лабадзенкі
- «У радзівілаўскім замку Алыка зараз вар’ятня…» // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 траўня 2009
|
|||||||||||||